двухэлектродная газаразрадная прылада, запоўненая інертным газам, вадародам або ртутнай парай, з тлеючым або несамастойным дугавым разрадам. Бывае з халодным (газатрон тлеючага разраду) або падагравальным катодам. Катод і анод вырабляюць з нікелю, сталі або графіту. Выкарыстоўваецца ў якасціэл. вентыля з некіроўным эл. разрадам у высакавольтных выпрамніках магутных радыёпрылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАДО́ЛАРЫ (англ. Eurodollar),
грашовыя сродкі ў доларах ЗША, размешчаныя іх уладальнікамі за межамі ЗША, пераважна ў еўрап. банках. Банкаўскія рахункі ў доларах даюць магчымасць банкам, у якіх гэтыя рахункі адкрыты, выкарыстоўваць доларавыя грошы для аперацый на міжнар. рынку пазыкавых капіталаў, таму што долар прызнаны ў якасцісусв. валюты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЮЧАВЫ́ ЎЧА́СТАК, тэставы ўчастак,
участак тэрыторыі, выбраны ў якасці эталона для даследавання ўзаемасувязі і ўзаемадзеяння кампанентаў пэўнага ландшафту. Яго вывучаюць экспедыцыйнымі (палявымі) і стацыянарнымі (сістэматычныя назіранні) метадамі, з выкарыстаннем аэрафотаздымкі праз пэўныя інтэрвалы часу і г.д. Апісанні К.у. экстрапалююцца на ландшафт у цэлым. Сістэма К.у. з’яўляецца часткай экалагічнага маніторынгу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЧНЫ́ ЧАРВЯ́К,
лічынка жука хрушчака мучнога. Пашыраны ўсюды. Шкоднік прадуктаў размолу зерня (мука, крупы і інш.), вотруб’я, макароны, сухароў, хлеба і інш.
Даўж. да 30 мм. Цела цыліндрычнае, цвёрдае, саламяна-жоўтае. Фаза лічынкі працягваецца 280—600 сут. Разводзяць уякасці корму для пеўчых птушак (салаўі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКЛІ́ТЫКА (ад грэч. proklitikos які нахіляецца наперад),
слова, якое ў фразе ці словазлучэнні пазбаўлена ўласнага націску і цесна прымыкае да наступнага слова, утвараючы з ім адзінае фанетычнае цэлае. Уякасці П. звычайна выступаюць аднаскладовыя (часам двухскладовыя) прыназоўнікі, часціцы, злучнікі, займеннікі: «на нас», «мае госцейкі». З’ява, супрацьлеглая П., — энклітыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЯНЕЦ,
маладая расліна, атрыманая з насення ў пасяўным аддзяленні пладовага ці ляснога гадавальніка без перасадкі. С. пладовых раслін (1—2-гадовыя) выкарыстоўваюць уякасці прышчэпаў для размнажэння сартоў; часта іх наз.дзічкамі. С. лясных культур (1—3-гадовыя хвойных і 1—2-гадовыя лісцевых парод) выкарыстоўваюць як пасадачны матэрыял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРА́С (ням. Trass),
горная парода, устарэлая назва разнавіднасці туфу вулканічнага. Цвёрдая, светлая, лёгкая, порыстая маса, звычайна зялёнага, жоўтага, шэрага або бурага колеру; мае ў сабе аморфную крэменекіслату. Выкарыстоўваецца як дабаўка да портландцэменту, уякасці адсарбентаў і малекулярных сітаў. Найб. вядомы Т. Святой гары ў Карадагскім запаведніку (Крым, Украіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭМАТАДО́ЗЫ,
гельмінтозныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца трэматодамі. Заражэнне адбываецца праз ежу, ваду. Палаваспелыя трэматоды пашкоджваюць жоўцевыдзяляльную сістэму (гл.Апістархоз, Дыкрацэліёз), кішэчнік. Прыкметы залежаць ад віду паразіта, стадый яго развіцця, лакалізацыі ў арганізме гаспадара і інш. Лячэнне тэрапеўтычнае. У жывёл выклікаюць затрымку развіцця, значны падзеж, пагаршэнне якасці мяса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРАДМЕ́ТР (ад фарад + ...метр),
прылада для вымярэння электраёмістасці. Працуе на пераменным току. Бываюць электрадынамічныя і электрамагнітныя з лагометрамуякасці вымяральнага механізма. Шкала градуіруецца пераважна ў мікрафарадах.
Схема электрамагнітнага фарадметра: U — крыніца пераменнага напружання; Ш1, Ш2 — нерухомыя шпулі; F1, F2 — ферамагнітныя асяродкі; Cуз — узорны кандэнсатар; Cx — ёмістасць, якая вымяраецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭТА́НАВЫ ЛІК,
умоўная колькасная характарыстыка ўзгаральнасці дызельнага паліва ў рухавіках унутр. згарання. Уякасці эталона выкарыстоўваецца сумесь цэтану і альфа-метылнафталіну, Ц.л. якіх прыняты за 100 і 0 адпаведна. Ц.л. дадзенага паліва роўны працэнтнай (па аб’ёме) колькасці цэтану ў такой сумесі, якая мае аднолькавую ўзгаральнасць з даследаваным палівам.