лугаві́на Участак лугу на нізкім месцы; малы лажок (Слаўг.); сухадольная сенажаць у лесе (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

о́тчына Угоддзі (лес, участак зямлі), якімі карыстаўся бацька і дзе стаялі пчолы; пчальнік (Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

прыро́бак Ачышчанае ад зарасніку месца; участак раллі (Нас. АУ). Тое ж прыробка (Нас. АУ).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ры́чка

1. Непраходнае балота, дрыгва (Палессе Талст.).

2. Участак вады на балоце (Палессе Талст.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

да́ча 1, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. даць (у 8 знач.). Дача паказанняў. □ Густы траскучы залп з тылу, а потым з правага фланга перарваў дачу гэтых загадаў. Колас.

2. Порцыя, якая даецца на адзін прыём ці на пэўны перыяд. Дзве дачы аўса. Сутачная дача сена.

да́ча 2, ‑ы, ж.

Загарадны дом для летняга адпачынку гараджан. Пабудаваць дачу. Зняць дачу. □ Мадам Гамрэкелі ад пачатку лета выехала з Гіо некуды ў горы, на дачу, дзе не было малярыі. Самуйлёнак.

да́ча 3, ‑ы, ж.

Частка лясніцтва, вылучаная ў самастойную гаспадарку; участак зямлі пад лесам. Лясная дача.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагро́за, ‑ы, ж.

1. Абяцанне зрабіць каму‑н. зло, непрыемнасць. Выказаць пагрозу. Не звяртаць увагі на пагрозы. □ [Мужчыны] стаялі на раллі вакол Міхалкі, закурвалі і моўчкі слухалі аканомавы пагрозы. Галавач. Пагрозы [Волькі] кінуць участак і не ступіць больш на яго нагой былі, безумоўна, пустой гаворкай. Васілевіч. // Злосць, пагрозлівы тон. У голасе бацькавым была пагроза і крыўда, што і дачка не будзе слухаць яго. Тады ўсяму канец. Каваль.

2. Небяспека, якая тоіцца ў чым‑н. Пагроза смерці. □ Пад пагрозай атруты [хлопцы] выкінулі нямала і добрых грыбоў. Маўр. // Тое, што стварае небяспеку. Фашызм — пагроза міру на зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

station

[ˈsteɪʃən]

1.

n.

1) ме́сца n., пункт -у m.

First Aid station — перавя́зачны пункт

2) уча́стак -ка m.

police station — паліцэ́йскі ўча́стак, пастару́нак -ку m

3) ра́дыяста́нцыя f.; тэлеста́нцыя f

4) чыгу́начная ста́нцыя; вакза́л -у m.

5) грама́дзкае стано́вішча, стано́вішча ў грама́дзтве

2.

v.t.

1) вызнача́ць ме́сца

2) зьмяшча́ць, разьмяшча́ць

The soldiers were stationed in the barracks — Салда́ты былі́ расквартарава́ныя ў бара́ках

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ве́чны ’які існуе заўсёды’ (КТС, БРС, Бяльк.), палес.участак, які даўно не абрабляецца’ (Выг.), укр. ві́чний, рус. ве́чныйу польск. wieczny, в.-луж. wěčny, чэш. věčný, славац. večný, славен. véčen, серб.-харв. ве̏чан, макед. вечен, балг. вечен, ст.-слав. вѣчьныи. Прасл. věčьnъ, утворанае ад век (гл.) пры дапамозе суф. ‑ьn‑ъ (Шанскі, 1, В, 82). Рэгулярнае прыслоўе ад яго — вечна (КТС, БРС, З нар. сл.), вечно (Сцяшк. МГ); ве́чне (Жд., 2), шчуч. ве́чня (З нар. сл.) < ве́чне маюць канчатак ‑е (> я) пад уплывам польскай мовы, ва ўсх.-маг. ве́шна ’вечна, заўсёды’ (Бяльк.) пераход ‑чн‑ > ‑шн‑ з’яўляецца рэгулярным для ўсх.-бел. гаворак (ДАБМ, к. 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́нка1 ’таўстуха, сытая, гладкая дзяўчына’ (Бяльк.), ’непаваротлівая жанчына’ (Горленка, Совещ. ОЛА, Гомель). Магчыма, з’яўляецца роднасным да рус. валаг. ландуха ’здаровая, мажная жанчына’. Семантычная тоеснасць лексем ланка і ландушка даецца ў Даля₃ (2, 609), а лань і ландёха ў СРНГ (16, 258). Тое ж і ў Фасмера (2, 456 і 457). Бел. лексема, як і рус. ланка ’самка аленя’, паходзіць ад ланя ’лань, самка аленя’. Параўн. ланя ’вельмі тоўстая, здаровая жанчына’ (З нар. сл.).

Ла́нка2 ’дзялянка зямлі, участак’ (Мат. Гом.). Балтызм (параўн. літ. lankà ’заліўны луг’, лат. lañka ’нізіна, нізкі луг’). Генетычна роднаснае з прасл. lǫka ’луг’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГРА́БАВЫЯ ЛЯСЫ́, грабнякі (Carpineta),

група фармацый вытворных шыракалістых лясоў, аснову дрэвастою якіх складаюць віды з роду граб. Пашыраны ва Усх. Азіі, Еўропе (асабліва Цэнтр. і Зах.) і Паўн. Амерыцы, пераважна ў горных і перадгорных раёнах. На Каўказе грабавыя лясы створаны грабам каўказскім (C. caucasica), у Крыме — усходнім, або грабіннікам (C. orientalis), у Прымор’і, Карэі, Японіі і Кітаі — прыморскім, або сэрцалістым (C. cordata), у Паўн. Амерыцы — каралінскім (C. caroliniana), у Еўропе, у т. л. ў Прыбалтыцы, на Беларусі і Украіне, — звычайным, або еўрапейскім (C. betulus). Розныя віды граба ўтвараюць мяшаныя насаджэнні з дубам і букам. На Беларусі грабавыя лясы складаюць 0,2% пл. лясоў. Пашыраны пераважна ў паўд., цэнтр. і зах. раёнах. Утвараюцца звычайна як другасныя (вытворныя) лясы на месцы высечаных ялова-шыракалістых лясоў, таксама арляковых, чарнічных, кіслічных і папарацевых дуброў. Склад і яруснасць іх дрэвастою складаныя. Пераважаюць кондамінантныя фітацэнозы, прадстаўленыя найчасцей маладняком і дрэвастоямі сярэдняга ўзросту: у цэнтр. ч. ялова-грабавыя, ялова-дубова-грабавыя, хваёва-ялова-дубова-грабавыя, на Пд дубова-грабавыя, хваёва-дубова-грабавыя, ясянёва-дубова-грабавыя, ліпава-клянова-дубова-грабавыя. Вылучаюць 6 тыпаў грабавых лясоў: кіслічныя (64,4% пл. грабнякоў), сніткавыя, арляковыя, чарнічныя, папарацевыя, крапіўныя. Сярэдні ўзрост 30 гадоў. Участак грабавых лясоў у Клічаўскім лясгасе Магілёўскай вобл. (Бёрдаўскае лесанасаджэнне), што знаходзіцца на паўн.-ўсх. мяжы суцэльнага пашырэння граба, абвешчаны помнікам прыроды.

Г.​У.​Вынаеў.

Грабавы лес.

т. 5, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)