плынь у рас. філасофіі канца 19 ст., заснаваная на новым тэарэт. абгрунтаванні ідэі славянафілаў аб процілеглым грамадскім развіцці Усходу і Захаду і асобай гіст. ролі славян, асабліва Расіі. Прадстаўнікі Н. (М.Данілеўскі, М.Страхаў, К.Лявонцьеў, У.Салаўёў) выступалі супраць ідэй франц. матэрыялістаў і рас.рэв. дэмакратаў, адмаўлялі прынцыпы дарвінізму, магчымасць развіцця Расіі па шляху еўрап. цывілізацыі, падтрымлівалі рас. самадзяржаўе, абгрунтоўвалі тэзіс пра «асаблівыя пачаткі» рас. гісторыі. Імкнуліся даказаць «богаабранасць Расіі», лічылі яе вольнай ад сац. варожасці і рэвалюцыянізму, сцвярджалі, што толькі моцная царская ўлада і рэліг.-этычны пачатак (праваслаўе) уратуюць краіну ад «згубнага ўплыву гніючага Захаду». Данілеўскі прапанаваў тэорыю адасобленых «культурна-гіст. тыпаў» (цывілізацый), якія развіваюцца на ўзор біял. арганізмаў і праходзяць праз этнагр., племянны (юнацтва), дзярж. (сталасць) і цывілізаваны (старасць, заняпад) перыяды. Якасна новым ён лічыў «славянскі» тып, паколькі Расія ўступіла ў перыяд росквіту, а еўрапейскі тып перажывае перыяд заняпаду, таму славянскае супольніцтва на чале з Расіяй будзе садзейнічаць «усяму высокаму» ў чалавецтве. Прыхільнікам ідэі месіянізму быў і Салаўёў. Лявонцьеў і Страхаў з пазіцый Н. прапагандавалі тэорыю «почвеніцтва», засн. на ідэі збліжэння народа («глебы») і «адукаваных саслоўяў». Ідэі Н. крытыкавалі М.Чарнышэўскі, Дз.Пісараў, М.Салтыкоў-Шчадрын, К.Ціміразеў і інш. прадстаўнікі рэв.-дэмакр. кірунку ў філасофіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
normal
[ˈnɔrməl]1.
adj.
1) нарма́льны; звыча́йны; рэгуля́рны
2) Geom. пэрпэндыкуля́рны
2.
n.
1) нарма́льны стан, тыпабо́ ўзо́р
two pounds above normal — два фу́нты вышэ́й за нарма́льную вагу́
2) пэрпэндыкуля́р -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Будава́ць (з XV ст., Булыка, Запазыч; БРС, Інстр. III, Гарэц., Бяльк., Інстр. I), будова́ты (Бесар., Булг.). Укр.будува́ти, рус. (ст., XVII ст.) будова́ть. Запазычанне з польск.budować (якое з с.-в.-ням.būden, гл. Лер-Сплавінскі, JP, 22, 111–117 (= Studia, 181–183); Слаўскі, 1, 48; Фасмер, 1, 230; Агіенка, РФВ, 66, 361; Рыхардт, Poln., 37; Шалудзька, Нім., 23. Але Рудніцкі (1, 238) лічыць дзеяслоў будава́ць (укр.будува́ти) вытворным ад бу́да́. Неверагодна Махэк₂, 61–62: budovati — гэта зах.-слав. скарачэнне старога дзеяслова тыпу *oborudovati (рус.обору́довать). Простыя фармальна будо́ва (БРС, Касп.; здавалася б, ад будава́ць), укр.будо́ва, польск.budowa не маюць, аднак, словаўтваральнай матывацыі (бо тыпбудо́ва < будава́ць не існуе ў слав. мовах). Як думае Лер-Сплавінскі, Studia, 184–185, зыходным быў (польскі) тыпdobudówka, przybudówka, адкуль другаснае dobudowa… і, нарэшце, budowa. Таму будо́ва, мабыць, таксама з польскай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сло́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Лексіка, сукупнасць слоў той ці іншай мовы, дыялекту, якой-н. сацыяльнай групы, асобнага пісьменніка і пад.
2. Даведачна-інфармацыйнае выданне, якое змяшчае словы (або марфемы, словазлучэнні, ідыёмы і пад.), размешчаныя ў пэўным парадку, тлумачыць значэнні ўключаных адзінак, дае розную інфармацыю пра іх ці іх пераклад на іншую мову або паведамляе звесткі аб прадметах, абазначаемых словамі.
Тлумачальны с.
Беларуска-рускі с.
Дыялектны с.
С. мовы Якуба Коласа.
Энцыклапедычны с.
Этымалагічны с.
Гістарычны с. беларускай мовы.
3. Спіс слоў для слоўніка; рэестр.
○
Частотны слоўнік — тып слоўніка, у якім даюцца лічбавыя характарыстыкі ўжывальнасці слоў (словаформ, словазлучэнняў) у якой-н. мове.
|| прым.сло́ўнікавы, -ая, -ае.
Слоўнікавая работа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Гармані́сты ’гарманіст’ (Шат., Касп., Сцяшк.). Параўн. рус.гармони́ст. Да гармонь (гл.). Цікавым тут з’яўляецца словаўтваральны тып на ‑істы, які, паводле Мартынава (Лекс. балтызмы, 25), узнік на аснове суфікса катэгорыі nomina agentis ‑tajь з далейшым упадабленнем да суфіксацыі прыметнікаў на ‑істы (сляды балтыйскага ўплыву, паводле Мартынава, тут носяць вельмі апасродкаваны характар). У літаратурнай мове — гарманіст (БРС, таксама Сцяшк.); параўн. і рус.гармони́ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напол ’вялікая кадушка, выдзеўбаная з дрэва’ (Бяльк.), напал, напол ’тс’ (Мат. Маг.), рус.напол ’тып кадушкі’. Паводле Фасмера (3, 43), першапачаткова ’перапілаваная папярок бочка, кадушка’, што з на + пол ’палавіна’, параўн. ст.-бел.патлы ’напалавіну’ (XVI ст.), са спалучэння на+він. скл. мн. л. назоўніка полъ ’палова’ (Карскі 2–3, 158), сучаснае каналы ’на дзве роўныя часткі, папалам’. Гл. напал.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мадэль ’макет чаго-небудзь’, ’узорны экземпляр новага вырабу’, ’тып, марка, узор канструкцыі’, ’схема з’явы або фізічнага аб’екта’ (ТСБМ). Запазычана з рус.модель < ням.Modelle < франц.modèle < італ.modello, якое з’яўляецца памяншальнай формай modo < лац.modus ’спосаб’, ’мера’. Магчыма і другаснае запазычанне (XX ст.) з рус. мовы (гл. Фасмер, 2, 636; Махэк₂, 371; Голуб-Ліер, 318; Брукнер, 342). Параўн. таксама мо́дэль (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рато́нда1 ’круглая пабудова’ (ТСБМ), ’тоўстая жанчына’ (Сл. ПЗБ), параўн. польск.жарг.rotunda ’таўсцяк’. Праз польскую з лац.rotundus ’круглы’.
Рато́нда2 ’жаночая доўгая накідка без рукавоў’ (ТСБМ), ратэ́нда ’шырокае адзенне’ (Сл. рэг. лекс.), параўн. рус.рото́нда ’жаночы плашч без рукавоў’. Праз польск.rotunda ’тып пелерыны ці спадніцы’ (Віткоўскі, Słownik, 166) з франц.rotonde ’тс’, што да лац.rotundus ’круглы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́сячнік ‘багацей, уладальнік тысячнага капіталу’ (ТСБМ), ты́сячны ‘службовая асоба пры царскай уладзе’ (Скарбы), ст.-бел.тысячникъ, тисящникъ, тисечникъ, тысячникъ, тысечникъ ‘начальнік тысячы воінаў’, тысящникъ, тысещникъ, тысущник ‘начальнік тысячы воінаў’ (ГСБМ). Вытворныя ад тысяча (гл.), у старабеларускую мову прыйшло са ст.-слав.тысѧщьникъ, тысѫщникъ ‘начальнік атрада з тысячы воінаў’, у сучаснай мове словаўтваральны тып асабовых назоўнікаў ад лічэбнікаў малапрадуктыўны (Сцяцко, Афікс, наз., 219).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пу́на
(перуан. puna = пустэльны, дзікі)
тып высакагорнай расліннасці ў Цэнтр. Андах Паўд. Амерыкі, які характарызуецца спалучэннем травянога покрыву з асобнымі нізкарослымі дрэвамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)