ЦЫЦЭРО́Н (Cicero) Марк Тулій (3.1.106 да н.э., Арпінум — 7.12.43 да н.э.),
старажытнарымскі дзярж. і паліт. дзеяч, прамоўца, філосаф-асветнік, пісьменнік. З саслоўя коннікаў. З 63 да н.э. консул, пасля выкрыцця ім змовы Катыліны лідзіраваў у сенаце. У 58—57 да н.э. ў выгнанні. Пасля забойства Цэзара (44 да н.э.) зноў пачаў актыўную паліт. дзейнасць. Загінуў у час рэпрэсій М.Антонія і Актавіяна Аўгуста. Філас. погляды Ц. склаліся пад уплывам ідэй розных філас.сістэм. Сваёй мэтай лічыў філас. асветніцтва рымлян: знаёміў грамадзян з рознымі вучэннямі і школамі, прывіваў ім любоў і павагу да мудрасці. Шмат увагі аддаваў тэарэт. распрацоўцы праблем маралі і маральнага ўдасканалення асобы («Аб межах дабра і зла», «Аб лёсе», «Аб абавязках», «Аб дружбе»), Абвяргаў вучэнні аб т.зв. вышэйшых дабрачыннасцях і рэкамендаваў кіравацца самой прыродай; крытычна ставіўся да прымхаў і ў тойжа час абгрунтоўваў «чыста філасофскую» рэлігію («Аб прыродзе багоў»), Паліт. ідэал Ц. — дзяржава, якая спалучае ў сабе элементы манархіі, арыстакратыі і дэмакратыі, узорам якой ён лічыў Рым. рэспубліку 3 — пач. 2 ст. да н.э. Вядомы таксама як тэарэтык маст. слова, адзін з заснавальнікаў рыторыкі як навукі. Яго творы — узор класічнай польскай мовы. Яго гуманіст. ідэі паўплывалі на развіццё еўрап. грамадскай і паліт. думкі ў перыяд Адраджэння і ў эпоху Асветніцтва, у т. л. на светапогляд Ф.Скарыны, С.Буднага, А.Волана і інш. Сугучны ідэям Ц. і некаторыя ідэі Статутаў ВКЛ. На Беларусі творы Ц. сталі папулярнымі з 16 ст. Яны знаходзіліся ў б-ках ВКЛ на мове арыгінала і ў перакладзе на польскую мову, актыўна вывучаліся ў школах.
Тв.:
Рус.пер. — Философские трактаты. М.,1985;
О старости. О дружбе. Об обязанностях. 2 изд. М.,1993;
Диалоги. 2 изд. М., 1994;
Три трактата об ораторском искусстве. 2 изд. М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧЫ́ЛЬНАСЦЬ НАСЕ́ЛЬНІЦТВА,
ступень населенасці пэўнай тэрыторыі. Вызначаецца адносінамі колькасці пастаяннага насельніцтва на адзінку плошчы (чалавек на 1 км²) без уліку плошчы вял.унутр. вадаёмаў. Б.ч. насельніцтва свету сканцэнтравана на ўскраінах мацерыкоў, каля мораў, на нізінах і некат. узгорыстых рэгіёнах (да 500 м над узр. м.).
Пры сярэдняй шчыльнасці заселеных мацерыкоў 46 чал. на 1 км² (2002) трапляюцца рэгіёны са Ш.н. каля 120 чал. на 1 км² (Усх. і Паўд.-Усх. Азія), у тойжа час у Акіяніі Ш.н. менш за 4 чал. на 1 км², а на Пн Амерыкі і Еўразіі, а таксама ў высакагорных і пустынных раёнах вагаецца ад 0,01 да 1 чал. на 1 км². Значныя ваганні Ш.н. назіраюцца і па асобных краінах, напр., у Манголіі ў сярэднім прыпадае 2 чал. на 1 км², Канадзе і Аўстраліі — 3, Расіі — 8; у некат. краінах гэты паказчык значна вышэйшы, напр., у Італіі — 192, Германіі — 230, Індыі — 314, Японіі — 336, Тайвані — 625, Бангладэш — 926, Сянгане (Ганконг, з 1997 уваходзіць у КНР) — 6272, Сінгапуры — 6833 чал. на 1 км.
На Беларусі Ш.н. складае 48 чал. на 1 км² (2001). Больш шчыльна населены зах. вобласці (у Гродзенскай 47 чал. на 1 км², у Брэсцкай 45), меней усх. і паўн. (у Магілёўскай — 41, Гомельскай 38, Віцебскай 34 чал. на 1 км²). У Мінскай вобл. (з г. Мінск) 81 чал. на 1 км². На паказчык шчыльнасці ўплывае характар рассялення людзей, гушчыня і памеры паселішчаў. Гарадскія паселішчы, тэр. якіх параўнальна невял., населены больш шчыльна, чым сельская мясцовасць. Таму часта разлічваюць шчыльнасць гарадскога і сельскага насельніцтва паасобна. Напр., Ш.н. Мінска 6364 чал. на 1 км², Гомеля 4185, Гродна — 3332. Найб. канцэнтрацыя сельскага насельніцтва вакол буйных гарадоў, там Ш.н. можа дасягаць больш як 74 чал. на 1 км².
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Калы́м ’выкуп’, ’пабочны заробак’ (БРС, ТСБМ), ’хабар’ (карм., Мат. Гом.). Сюды ж калыміць (ТСБМ, Сцяшк.). Відавочна, запазычана з рус.калым; пры гэтым, відаць, неабходна аддзяліць калым ’выкуп’ як «слоўнікавае» запазычанне, у тойжа час як калым ’пабочны заробак’, ’хабар’ сапраўднае запазычанне, магчыма, і рознымі шляхамі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Негр (БРС, ТСБМ), нэ́гар (побач з му́рын, Некр. і Байк.), укр.негр, рус.негр. Ст.-бел.нигръ (з 1598 г.) са ст.-польск.niger, вядомага з XVI ст., куды трапіла з сярэдневяковага лат.niger ’чорны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 126), параўн. таксама ст.-бел.нигритъ ’тс’ з тойжа крыніцы (там жа). Сучасная форма, відаць, паўторнае запазычанне з рус.негр, што з франц.nègre (< лац.niger), параўн. Фасмер, 3, 57.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Афро́нт, у запісах Федароўскага: «Тры афронты качароў, дзевіць вецей лебядзей» (VI, 105), па семантыцы не можа ўзыходзіць да польск.afront (франц.afront) ’знявага, паклёп’. Відаць, скажонае акрэнт ’карабель’, польск.okręt, параўн. іншыя запісы тойжа песні ў Федароўскага: «Дзевяць віцін лебядзей, тры акрэнты качэрэй» (VII, 254).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мязю́к, мезюк, мізюк ’мезены палец’ (ТС), мезюн, мізюн ’тс’ (ТС). Аналагічна утварэнню літ.maželisч mažylis, але з іншымі суфіксамі. Балтызмы. Параўн. літ.mažiukas ’мезены палец’. У апошніх бел. лексемах суфікс ‑ук быў заменены на -ун у тойжа функцыі (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 123).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысы́рыць ’даручыць; прымусіць; адчувальна ўздзейнічаць’; ’прыручыць’; ’пакінуць’, прысырэ́ць ’надакучыць’ (Мат. Гом., ТС; жыт., Жыв. НС; мазыр., ГЧ). Няясна; відаць, корань тойжа, што і ў осы́рыць ’пакінуць’ (ТС), якое Супрун выводзіць са ст.-рус.сирыи ’сіроцкі, асірацелы’, гл. асірацець, хаця семантыка разглядаемага слова не зусім ясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рагаві́нка ’расліна ясколка, Cerastium L.’ (Кіс.), рус.яско́лка, параўн. балг.роговка ’тс’, серб.птичја трава, рожац. Ад рог1 (гл.) з-за ланцэтападобных лісцяў і формы плода. Не выключана аднак, што ўтварылася ад іншай назвы тойжа расліны — вагавінка — у выніку мены пачатковага в‑ на р‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́церабіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.
1. Высечы, ссячы. У тойжа дзень .. [Ігнат і Крылоў] выбралі вось гэту дзялянку, дзе яшчэ перад вайной былі высечаны старыя дубы, выцерабілі кусты і з дапамогай жонкі Ігната і яшчэ аднаго лесніка пасадзілі жалуды.Шамякін.
2. Вырваць (пра лён, каноплі і пад.). Умеюць .. [лён] вырасціць, выцерабіць, разаслаць, давесці да ладу шчырыя рукі ільнаводаў.Бялевіч.
3.Разм. Выесці, з’есці. Выцерабіць міску капусты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вартавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Прызначаны для варты. Вартавая вышка. Вартавыя пункты. □ Вартавы катэр увайшоў у бухту і кінуў якар.Хомчанка.// Звязаны з нясеннем варты. Вартавая служба.
2.узнач.наз.вартавы́, ‑ога, м.Той, хто стаіць на варце. Пры хаце застаўся адзін толькі вартавы, ён жа і перакладчык.Брыль.Патржанецкі прыйшоў у лагер ужо вечарам. Ніхто не сустрэў яго. Ніякіх застаў, ніякіх вартавых не было.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)