◎ Перапечкі ’мальва пагрэбаваная, Malva ncglecta Wallr.’ (маг., Кіс.; Гарэц., Інстр. 2, Дэмб. 2), ’мальва паўночная, Malva Borealis’ (Гарэц., Дэмб. 1). Да перапечка (гл.). Назва звязана з дзеясловам пячы, таму што расліна ў старажытныя часы ўжывалася ў ежу, параўн. чэш. chlebik, chlebiček, pečenek, kolcičify, ciganskė tvaružky (Махэк, Jména, 146–147).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Печая, печэя́, пе́чая, пічыя́ ’пякотка (у страўніку)’ (ТСБМ; Нас.; Янк. 3.; Маш.; мазыр., Шн.: Сл. ПЗБ; Мат. Маг.; Мат. Гом.; хойн., Шатал.; брагін., Нар. словатв.; ст.-дар., Нар. сл.; Растарг.: Бяльк., мін., гом., ЛА, 3). Укр. печія́ ’тс’. Бел.-укр. ізалекса. Утворана пры дапамозе суф. *‑ěja ад пячы́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пра́да ’мяшэй зялёны, Setaria viridis (L.) P. B.’ (маг., Кіс.). Рус. пряда ’від проса’, укр. пряда ’расліна Setaria viridis’. Паводле Фасмера (3, 393, з літ-рай), ад праду, прасці. Расліна названа так па падабенству з калаўротам (рус. пряяка). Іншыя версіі лічаць сумнеўнымі ў фанетычных адносінах. Параўн. прану ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Птушане́ц ’ластавень лекавы, Antitoxicum officinale Pobed.’ (Байк. і Некр., Кіс.), пташанёц ’тс’ (маг., Кіс.). Укр. пташинёць ’сырадэля, Omithopus L.’ Дэрыват ад птушыны, пташыны < пту́шка, пташка з суф. ‑ец. Семантычная матывацыя, відаць, тлумачыцца падабенствам кветак ці лістоў да частак цела (хваставога апярэння) птушкі, параўн. ластавёнь (гл.). Параўн. ЕСУМ, 4, 624.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́пнік ’купена, Polygonatum officinalis All.’ (маг., Кіс.), рус. пу́пник ’тс’; іншая назва грыжнік (там жа) сведчыць пра сувязь з пуп ’жывот, хвароба жывата’, параўн. рус. пуповник, пу́пная трава ’лекавыя зёлкі’ (“пуповна трава нужна для брюха”, СРНГ), польск. pępownik (з 1472, пра розныя расліны, да pęp, гл. Банькоўскі, 2, 539).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскама́рыцкі ’танец камарынская’ (Мядзв.). Экспрэсіўнае ўтварэнне, параўн. растуды́ яе туды́ ’каб ёй пуста было!’ (Мат. Маг. 2), ад кама́рыцкі, прастамоўнай трансфармацыі кама́рынскі/кама́рынская, якое ідэнтычна рус. камари́нская ’народная песня для скокаў; танец пад гэтую песню’ (паводле некаторых аўтараў, кампазітар Глінка выкарыстаў беларускую народную мелодыю). Параўн. аналагічнае рус. асташ. раскамари́нская.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сяго́лета ’ў гэтым годзе’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ; маг., мін., гом., ЛА, 2, Шат., Растарг.), сего́лето ’тс’ (ТС). Карскі (2–3, 74) выводзіў з сего лета, гл. сёлета. Сюды ж сяго́летак ’жывёла, што нарадзілася ў гэтым годзе’ (Касп., Шат.), сеголе́ток ’тс’ (ТС), сяголе́тка ’цялушка гэтага года’ (Сл. ПЗБ) і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трытату́шка, тарадэ́йка (гл.) ‘пустабрэх, які многа гаворыць’ (Мат. Маг. 2). Ад гукапераймання тра-та-та (гл.); пачатак слова можа быць звязаны з польск. tryt ‘драўляная педаль у машынах’ (у тым ліку ў калаўротку), стук якой падобны да тарахцення, балбатні, што з ням. Tritt < Trittbrett (an Maschinen), гл. Вінцэнц.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзярэ́ўня
1. Вясковы населены пункт, дзе раней не было ні царквы, ні панскіх будынкаў; невялікі нас. п. (Ветк., Маг., Нясв., Шчуч.).
2. Стар. Паселішча ў лесе на высечаным месцы (Люб. ГР, 91).
3. Цэнтр вёскі (Маг., Нясв.).
4. Асобная сялянская сядзіба на водшыбе сяла ці ў лесе (Леант. 78).
□ Дзярэўня — старая частка в. Любаны Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Во́кут ’агароджанае месца для жывёлы (на полі ці ў лесе)’ (ДАБМ, 783; маг., Яшк.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *акутаць (параўн. літар. ахутаць ’пакрыць, абгарнуць’), як закута ’хлеў’ ад закутаць ’зачыніць, загарадзіць плотам’ (Котков, Очерки, 279; Лучыц-Федарэц, Лекс. Палесся, 186). Аб суаднесенасці варыянтаў акутаць — ахутаць у бел. мове гл. Казлова, дыс.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)