Трытату́шка, тарадэ́йка (гл.) ‘пустабрэх, які многа гаворыць’ (Мат. Маг. 2). Ад гукапераймання тра-та-та (гл.); пачатак слова можа быць звязаны з польск.tryt ‘драўляная педаль у машынах’ (у тым ліку ў калаўротку), стук якой падобны да тарахцення, балбатні, што з ням.Tritt < Trittbrett (an Maschinen), гл. Вінцэнц.