ПАЎТО́Н у музыцы,

найменшы інтэрвал 12-ступеннага тэмпераванага муз. строя; ​1/12 частка актавы. П. паміж 2 суседнімі ступенямі гукарада (мі—фа, соль—ля-бемоль, соль—фа-дыез) наз. дыятанічным (інтэрвал малая секунда), паміж асн. ступенню гукарада і яе павышэннем (рэ—рэ-дыез) ці паніжэннем (рэ—рэ-бемоль) — храматычным (інтэрвал павялічаная ці паменшаная прыма). Усе паўтонавыя інтэрвалы энгарманічна роўныя. Гл. таксама Дыятоніка, Лад, Тэмперацыя, Храматызм, Энгарманізм.

Т.​А.​Дубкова.

т. 12, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шунгі́т

(ад рус. Шунга = назва мясцовасці ля Анежскага возера)

мінерал чорнага або матава-шэрага колеру, падобны на антрацыт, графіт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КІ́РКАЎ Васіл (15.5.1870, г. Карлава, Балгарыя — 28.11.1931),

балгарскі акцёр, прадстаўнік рамантызму. У 1892—1926 у т-ры «Сляза і смех» у Сафіі (з 1904 Нар. т-р). Адзін з першых праф. акцёраў Балгарыі. Выконваў пераважна ролі рамант. герояў: Гамлет («Гамлет» У.​Шэкспіра), Фердынанд («Каварства і любоў» І.​Ф.​Шылера), Няхлюдаў («Уваскрэсенне» паводле Л.​Талстога); а таксама ролі ў нац. спектаклях: Хрыстафораў («Ля падножжа Віташы» П.​Яварава), Іванка («Іванка» В.​Друмева), Барыслаў («Барыслаў» І.​Вазава).

т. 8, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛЯНДЗІ́НСКІ Вікенцій (1837, в. Скрабяны каля г. Каўнас, Літва — 1909),

бел. мастак. Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства ў С.​Заранкі, дзе атрымаў залаты медаль і 3 сярэбраныя. Пасля паўстання 1863—64 сасланы ў Сібір. Пісаў жанравыя сцэны з жыцця простага люду з праўдзівай сац. характарыстыкай персанажаў: «Дзяўчынка ля дзвярэй», «Бабулька зацягвае нітку ў вушка іголкі» і інш. Шмат твораў напісаў на дзіцячую тэму, у т. л. «Літоўскія дзеці».

Л.​Н.​Дробаў.

т. 15, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ла-ла-ла́ — пра балбатню (Нар. лекс.), драг. ля‑ля‑ля ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Рус. лала ’балбатун’, лалы ’балбатня, жарт’, лалкать ’лепятаць’, лалыкать ’гаварыць незразумела’, ст.-польск. lalać, славац. lalolať ’лепятаць’, серб.-харв. лалати ’балбатаць’. Гукапераймальнае. Параўн. і.-е. паралелі: літ. laluoti ’балбатаць, laleti ’гаманіць, галасаваць’, ням. lallen ’балбатаць, запінацца’, лац. lallāre ’баюкаць’, ст.-грэч. λάλος ’балбатлівы’, λαλεω ’гавару’, ст.-інд. lalallä — пра балбатанне (Бернекер, 1, 688; Праабражэнскі, I. 432; Скок, 2, 255; Фасмер, 2, 453–454).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гру́па, -ы, мн. -ы, груп, ж.

1. Некалькі чалавек або прадметаў, жывёл, якія знаходзяцца блізка адзін ля аднаго.

Г. людзей.

Г. дамоў.

2. Сукупнасць людзей з агульнымі інтарэсамі, з адной прафесіяй і пад.

Г. студэнтаў.

3. Сукупнасць прадметаў, з’яў, рэчываў, аб’яднаных агульнымі адзнакамі.

Г.раслін.

|| памянш. гру́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

|| прым. групавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́бач.

1. прысл. Адзін каля аднаго.

Мужчыны ішлі п.

2. прыназ. з Р. Блізка каля каго-, чаго-н., поруч з кім-, чым-н.

Ісці п. воза.

◊

Побач з (са), прыназ. з Т —

1) зусім блізка ля каго-, чаго-н.

Наша хата стаіць п. са школай;

2) адначасова, разам з чым-н.

П. са складаннем слоўніка праводзілася манаграфічнае апісанне лексікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ТО́НІКА (ад франц. note tonique літар. — танічная нота),

цэнтральны ўстойлівы элемент (устой) танальнасці. гал. ўстойлівы гук сістэмы (у мажоры і міноры I ступень ладу); асн. акорд лада (звычайна мажорнае ці мінорнае трохгучча), які будуецца на гал. устойлівым гуку. Усе інш. элементы лада маюць пэўную функцыю ў залежнасці ад гукавышынных суадносін з Т. — асновай гарманічнага працэсу. Т. дае назву ўсёй сістэме (до мажор, ля мінор). У музыцы 20 ст. Т. можа быць і дысанантны акорд.

Т.​А.​Дубкова.

т. 15, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

верши́тель книжн. вяршы́цель, -ля м.;

верши́тель су́деб вяршы́цель лёсу;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

истяза́тель мучы́цель, -ля м.; (палач) кат, род. ка́та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)