СЛЯНДЗІ́НСКІ Вікенцій (1837, в. Скрабяны каля г. Каўнас, Літва — 1909),
бел. мастак. Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства ў С.Заранкі, дзе атрымаў залаты медаль і 3 сярэбраныя. Пасля паўстання 1863—64 сасланы ў Сібір. Пісаў жанравыя сцэны з жыцця простага люду з праўдзівай сац. характарыстыкай персанажаў: «Дзяўчынка ля дзвярэй», «Бабулька зацягвае нітку ў вушка іголкі» і інш. Шмат твораў напісаў на дзіцячую тэму, у т. л. «Літоўскія дзеці».
Л.Н.Дробаў.
т. 15, с. 36
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)