ТУРКЕСТА́НСКАЯ АЎТАНО́МНАЯ САВЕ́ЦКАЯ САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЯ РЭСПУ́БЛІКА,
(ТАССР) у складзе РСФСР, савецкае дзярж. ўтварэнне ў Сярэдняй Азіі ў 1918—24. Пл. 1705,4 тыс. км², нас. каля 5,3 млн. чал. (1922). Сталіца г. Ташкент. Абвешчана 30.4.1918 на тэр. б. Туркестанскага краю 5-м Усетуркестанскім з’ездам Саветаў, які выбраў ЦВК і СНК рэспублікі. У кастр. 1918 6-ы Надзвычайны з’езд Саветаў прыняў Канстытуцыю ТАССР. У час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918—22 белагвардзейцы, інтэрвенты і басмачы занялі большую ч. тэр. ТАССР і адрэзалі яе (да вер. 1919) ад Цэнтр. Расіі, але не здолелі захапіць асн. цэнтры — Ташкент, Самарканд і Хаджэнт. У вер. 1920 9-ы з’езд Саветаў прыняў новую Канстытуцыю ТАССР. У 1921—22 праведзена зямельна-водная рэформа ў інтарэсах сял. беднаты.
27.10.1924 ТАССР скасавана, яе тэр. ў 1924—36 у выніку нацыянальна-дзяржаўнага размежавання савецкіх рэспублік Сярэдняй Азіі ўвайшла ў склад Узбекістана, Туркменістана, Таджыкістана і Кыргызстана (Кіргізіі).
т. 16, с. 41
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУНІСТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ КІТА́Я (КПК),
палітычная партыя левага кірунку ў Кітаі, найбуйнейшая ў свеце. Засн. ў ліп. 1921 на 1-м устаноўчым з’ездзе ў Шанхаі пры садзеянні Камуністычнага Інтэрнацыянала ва ўмовах уздыму нац.-рэв. руху і пашырэння ідэй марксізму-ленінізму ў Кітаі. Склалася на аснове марксісцкіх гурткоў Пекіна, Шанхая, Гуанчжоў і інш. (60 чал.) і эмігранцкай групы з Токіо. Заснавальнікі — Лі Дачжао, Мао Цзэдун і інш. 1-ы з’езд абвясціў канчатковай мэтай партыі пабудову ў Кітаі сацыялізму. 2-і з’езд (1922) вызначыў найбліжэйшай задачай партыі ажыццявіць дэмакр. рэвалюцыю. У 1923—27 супрацоўнічала з партыяй Гаміньдан, удзельнічала ў рэвалюцыі 1925—27. Пасля захопу ўлады Чан Кайшы і інш. правымі лідэрамі Гаміньдана (крас.—ліп. 1927) КПК, якой з 1935 кіраваў Мао Цзэдун, абапіраючыся на свае ўзбр. сілы (Чырв. армію, з 1946 Нар.-вызв. армію Кітая), вяла вайну з гаміньданаўскім рэжымам і адначасова ў 1937—45 сумесную з Гаміньданам вайну супраць яп. войск, якія акупіравалі ч. краіны. У выніку перамогі над Гаміньданам у грамадз. вайне 1946—49 прыйшла да ўлады (1949) і стала кіруючай партыяй. З сярэдзіны 1950-х г. у КПК сапернічалі радыкальная (лідэр Мао Цзэдун) і прагматычная (лідэр Дэн Сяапін) фракцыі, выявіліся рознагалоссі з КПСС. Мао Цзэдун ініцыіраваў у 1958 «вял. скачок», у 1966 — «культ. рэвалюцыю», якія прывялі краіну да стану цяжкага крызісу. Пасля яго смерці (1976) у кіраўніцтва КПК прыйшлі прагматыкі на чале з Дэн Сяапінам, якія правялі шэраг рэформ, скіраваных на рынкавыя пераўтварэнні ў эканоміцы краіны. Пасля распаду сусв. сацыяліст. сістэмы (канец 1980-х — пач. 1990-х г.) КПК не адмовілася ад манаполіі на паліт. ўладу, але абмежавала свой удзел у кіраванні эканомікай. Яна працягвае прытрымлівацца асн. ідэй марксізму-ленінізму і Мао Цзэдуна (гл. Мааізм). Налічвае больш за 58 млн. чл. (1997). Вышэйшы орган — з’езд (15-ы з’езд адбыўся ў вер. 1997), паміж з’ездамі партыяй кіруюць ЦК, яго Палітбюро, Пастаянны к-т, Сакратарыят, Цэнтр. камісія па праверцы дысцыпліны і Ваен. савет ЦК. Ген. сакратар ЦК з чэрв. 1989 Цзян Цзэмінь. Друкаваныя органы ЦК — газ. «Жэньмінь жыбао» («Народная газета») і час. «Хунцы» («Чырвоны сцяг»), Разам з дэмакр. партыямі і грамадскімі арг-цыямі КПК утварае Нар. паліт. кансультатыўны савет Кітая.
т. 7, с. 547
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАСЛА́ЎСКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ РА́ДА, Яраслаўскае беларускае таварыства,
бел. грамадская арг-цыя ў Яраслаўлі ў 1916—18. Аб’ядноўвала бежанцаў-беларусаў 1-й сусв. вайны. Створана восенню 1916. Яе аснову складалі выкладчыкі і слухачы Мінскага настаўніцкага інстытута: У.М.Ігнатоўскі, М.І.Мароз, Х.Бурван, Х.Імшэнік, А.Кабервейн, М.С.Кахановіч, С.Курчэвіч-Сеўрук, Г.Нікіфарава, Дз.А.Сцяпура, М.Шымель, М.Ярац, святар У.Біруля. Цесную сувязь з радай падтрымліваў М.Багдановіч. Ставіла за мэту згуртаванне беларусаў-бежанцаў вакол нац. ідэі, аказанне матэр. і юрыд. дапамогі пацярпелым ад вайны, правядзенне дабрачынных акцый, культ.-асв. лекцый, тэатр.-муз. вечарын. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 разам з арг-цыяй «Маладая Беларусь» актывізавала сваю дзейнасць па нац. усведамленні беларусаў-бежанцаў. Супрацоўнічала з Яраслаўскім Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў, падтрымлівала сувязь з Бел. нац. к-там у Мінску, бел. нар. грамадой у Маскве. Дэлегавала сваіх прадстаўнікоў на 1-ы з’езд беларусаў-бежанцаў у Маскве ў кастр. 1917, Усебеларускі з’езд 1917. Спыніла дзейнасць вясной 1918.
У.В.Ляхоўскі.
т. 18, кн. 1, с. 296
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
краявы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да краю 1 (у 3 знач.). Краявы з’езд Саветаў. Краявы камітэт партыі.
2. Уст. Тое, што і краязнаўчы. Ясь Ліскоўскі паставіў сабе мэту — сабраць як мага болей беларускіх экспанатаў і адчыніць краявы музей. Колас.
3. Размешчаны на краі, па краях. Краявыя марэны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІТАЛЬЯ́НСКАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ ПРАФСАЮ́ЗАЎ ПРАЦО́ЎНЫХ (ІКПП; Confederazione Italiana Sindacati Lavoratori),
нацыянальны прафс. цэнтр Італіі. Засн. ў 1950. Знаходзіцца пад уплывам хрысц.дэмакр. партыі. У 1990-я г. аб’ядноўвала 17 галіновых прафсаюзаў, больш за 3 млн. чал. Кіруючыя органы: з’езд, ген. савет, выканком, сакратарыят. Друкаваны орган — штотыднёвік «Conquiste del Lavoro» («Заваёвы працы»), ІКПП — чл. Міжнароднай канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў, Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў.
т. 7, с. 363
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНА́ДСКІ РАБО́ЧЫ КАНГРЭ́С (Canadian Labour Congress),
найбуйнейшае прафс. аб’яднанне Канады. Засн. ў 1956 у выніку зліцця Кан. кангрэса прафсаюзаў і Кан. кангрэса працы. Штаб-кватэра ў Агаве. У 1990-я г. аб’ядноўваў 104 галіновыя прафсаюзы, больш за 2 млн. чал. Мае забастовачны фонд. Кіруючыя органы: з’езд, выканком. Друкаваны орган — час. «Canadian Labour» («Канадскія прафсаюзы»). Чл. Міжнароднай канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў.
т. 7, с. 566
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎКАВЫ́СКАЯ ПАВЯТО́ВАЯ РА́ДА СЯЛЯ́НСКІХ І РАБО́ЧЫХ ДЭПУТА́ТАЎ, Ваўкавыскі павятовы Савет сялянскіх і рабочых дэпутатаў,
орган улады ў канцы 1918 — пач. 1919 у Ваўкавыскім пав. Рашэнне пра яе ўтварэнне прынята на Бел. сял. з’ездзе ў Гродне 15—16.12.1918. 1-ы з’езд рады (27—29.12.1918) выбраў выканком рад сял. і рабочых дэпутатаў. 2-і з’езд (5—7.1.1919) стварыў пав. выканком (15 прадстаўнікоў ад сялян і 3 прадстаўнікі яўр. рабочай партыі, старшыня Ф.Данілюк). Выканком абвясціў стварэнне гар. і пав. міліцыі, валасных судоў. Пры выканкоме створаны камісіі (с.-г., зямельная, фінансавая, нар. здароўя, культ.-асв., барацьбы са спекуляцыяй), аддзелы (харч., дапамогі ваеннапалонным і бежанцам), упраўленні (лясоў і інш.). Зямля і лясы прызнаваліся нац. уласнасцю. Канчатковае вырашэнне зямельнага пытання належала «краёваму або дзяржаўнаму ўстаноўчаму сходу». Рада выказалася за адкрыццё ў вёсках нар. школ з бясплатным пач. навучаннем, грамадскіх аптэк і лекарскіх участкаў. Падтрымлівала цесную сувязь з Радаю нар. міністраў БНР. Спыніла дзейнасць пасля акупацыі павета польскімі войскамі.
Літ.:
Адраджэнне: Гіст. Альманах. Вып. 1. Мн., 1995.
А.М.Сідарэвіч.
т. 4, с. 41
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДЭРА́ЛЬНАЯ НАЦЫЯНА́ЛЬНАКУЛЬТУ́РНАЯ АЎТАНО́МІЯ «БЕЛАРУ́СЫ РАСІ́І»
(ФНКА),
грамадская арганізацыя беларусаў Расіі. Створана ў 1999. Аб’ядноўвае 11 рэгіянальных нац.-культ. аўтаномій беларусаў і інш. грамадскія арг-цыі Расіі, якія садзейнічаюць рэалізацыі мэт і задач арг-цыі. Гал. орган — з’езд (адбыліся ў крас. 1999 і кастр. 2002), які склікаецца не радзей як раз у 3 гады. У перыяд паміж з’ездамі дзейнічае Савет аўтаноміі (выбіраецца на з’ездзе тэрмінам на 3 гады). З’езд таксама выбірае старшыню Савета аўтаноміі (з крас. 1999 — Ф.П.Каўрыга).
Асн. мэты аўтаноміі: садзеянне захаванню і развіццю бел. мовы, традыцый, нац. культуры бел. народа ў разнастайных формах (стварэнне культ. цэнтраў, фондаў, устаноў, арг-цый культуры і адукацыі, развіццё сродкаў масавай інфармацыі, камунікацыі і інш.); развіццё супрацоўніцтва і ўзаемаразумення з інш. нац. аб’яднаннямі, якія дзейнічаюць на тэр. Рас. Федэрацыі і за яе межамі; садзеянне рэалізацыі і абароне канстытуцыйных правоў і свабод, нац. годнасці, барацьбе з нац. экстрэмізмам ва ўсіх яго формах і праявах; каардынацыя дзейнасці арганізацый і інш. аб’яднанняў беларусаў у Расіі, забеспячэнне інфарм. абмену паміж імі.
У.Б.Ламека.
т. 16, с. 346
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФЕРЭ́НЦЫЯ (позналац. conferentia, ад лац. confero збіраю ў адно месца),
з’езд, нарада прадстаўнікоў якіх-н. дзяржаў, партыйных, грамадскіх, навук. ці інш. арг-цый для абмеркавання і вырашэння пэўных пытанняў. К., удзельнікі якой могуць знаходзіцца на вял. адлегласцях адзін ад аднаго і абменьвацца моўнай, графічнай і інш. інфармацыяй, а таксама відарысамі ўдзельнікаў з выкарыстаннем сродкаў тэлевізійнай сувязі ці камп’ютэрнай сеткі, наз. відэаканферэнцыяй.
т. 8, с. 10
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРЫГАЛО́М»,
літаратурна-мастацкі часопіс. Выйшаў адзін нумар у лют. 1935 у Вільні на бел. мове. Рэдактар-выдавец Ю.Кіпель. Змясціў матэрыялы пра грамадскае і літ. жыццё Зах. Беларусі. Сярод публікацый — інфармацыя пра 1-ы Усесаюзны з’езд сав. пісьменнікаў, вершы М.Танка, Ф.Грышкевіча, вытрымкі з прац К.Маркса, Г.В.Пляханава, П.А.Гольбаха, Э.Сінклера. Меў рубрыку «Культурная хроніка». Канфіскаваны і забаронены польскімі ўладамі.
т. 8, с. 501
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)