заблішча́ць, заблішчэ́ць

1. nfangen* zu strhlen [zu glänzen]; ufleuchten vi, ufblitzen vi;

2. (зрабіцца заўважным сваім бляскам) erglänzen vi, erstrhlen vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Разбырэ́ць ’стаць разбэшчаным, свавольным, непаслухмяным’, ’абыякава адносіцца да справы’ (бялын., Янк. 3.). Няясна. Магчыма, з разбыдрэ́ць ’распесціцца’ (глыб., ЖНС), гл. разбудрыць, у сувязі з дээтымалагізацыяй зыходнага развыдрэ́цьзрабіцца смелым, дзёрзкім’ (Нас.). Для значэння ’абыякава адносіцца да справы’ не выключаны ўплыў абы́раць ’прывыкнуць да дрэнных абставін’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паглы́біцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца больш глыбокім (у 1 і 4 знач.).

Каляіны паглыбіліся.

Супярэчнасці паглыбіліся.

2. у што. Прасунуцца, прабрацца ўглыб чаго-н.

П. ў цясніну.

3. перан., у што. Засяродзіцца на чым-н., у думках увайсці ў што-н.

П. ў вывучэнне літаратуры.

П. ў думкі.

|| незак. паглыбля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. паглыбле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усталява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Надзейна ўстанавіцца, умацавацца, зрабіцца ўстойлівым, наступіць.

Улада ўсталявалася.

Зіма ўсталявалася.

Усталявалася цішыня.

2. Асесці, уладкавацца дзе-н.

Ён усталяваўся на новым месцы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наладзіцца, замацавацца, стаць звычаем, традыцыяй.

Паміж імі ўсталяваліся добрыя адносіны.

У нас ужо ўсталявалася такая традыцыя.

|| незак. усталёўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. усталява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загусце́ць, ‑ее; зак.

Зрабіцца густым або больш густым. Цеста загусцела. □ Выступіла і загусцела на суках жоўтымі слязамі смала. Каліна. Сонейка грэе, зямля дыміцца пад яго пяшчотай, усюды му ражок загусцеў пад платамі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. змок, ‑ла; зак.

Зрабіцца мокрым; намокнуць, вымакнуць. Юрка змок па калені, і яго пачынае трэсці, ляскаюць зубы. Пташнікаў. Па твары [Фішара] сцякалі сцюдзёныя кроплі, змокла перавязка на шыі. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасалаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Зрабіцца невыразным, мутным ад стомленасці, ап’янення і пад. (пра вочы). Вочы ў многіх пасалавелі ўжо, але людзі яшчэ трымаліся, змагаючыся з магутным гіпнозам ад манатоннай прамовы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́ртвіць ’сушыць, мардаваць, марыць, гараваць, застаўляць пакутаваць’, ма́ртвіцца ’фатыгавацца’, мартве́ць ’мардавацца ад скрухі, гора’, ’змяніцца з твару, зрабіцца бледным’, ма́ртвіцца ’гінуць, класціся ў дамавіну з тугі’ (Нас.), ’мярцвець’ (астрав., Сл. ПЗБ). З польск. martwić (się) ’засмучаць’, ’хвалявацца’ (Цвяткоў, 58). Мартвы ’знямелы’ (лях., Сл. ПЗБ) з польск. martwy ’як нежывы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аб’е́здзіцца, ‑дзіцца; зак.

Разм.

1. Прывыкнуць хадзіць у вупражы, пад сядлом (пра каня).

2. Ад язды стаць больш прыдатным; абкатацца, прыцерціся (пра машыны, агрэгаты і пад.).

3. Зрабіцца прыдатным для язды, абцерціся (пра дарогу).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаражэ́ць, ‑эе; зак.

Стаць, зрабіцца больш дарагім, павысіцца ў цане. Мэбля падаражэла. □ Паступова вайна зазірала з вуліцы ў дамы, у сем’і, у жыццё чалавека, не мінаючы нікога. Мне, пакуль што, толькі падаражэлі прадукты. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)