пачува́нне, ‑я, н.

Разм. Адчуванне. Гэтыя думкі парушылі спакой Лабановіча і пакінулі пачуванне нейкага нездавальнення і непрыемнасці. Колас. Без пачуванняў, імкненняў, страсцей Сталі б каменнымі сэрцы ў людзей. Чарнушэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праро́цкі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і прарочы. Збыліся надзеі і спадзяванні Міцкевіча аб шчаслівай долі, свабодзе і незалежнасць польскага народа, збыліся прароцкія думкі аб дружбе славянскіх народаў. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суге́стыя, ‑і, ж.

1. Уздзеянне на волю чалавека з мэтай унушыць яму якія‑н. думкі, перакананне пачуцці.

2. Метад псіхатэрапіі — мэтанакіраванае ўздзеянне словам на псіхіку хворага пры яго лячэнні.

[Лац. suggestio — унушэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаргава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. чаргаваць і стан паводле знач. дзеясл. чаргавацца. Рух, дзеянне ў апавяданні перадаецца амаль выключна зменай, чаргаваннем настрояў героя і развіццём думкі. Каваленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

э́ўрыка, выкл.

Вокліч, які выражае задавальненне, радасць пры знойдзеным рашэнні, пры ўзнікненні ўдалай думкі і пад. — Эўрыка! — крыкнуў.. [Платон] і кінуўся ў знямозе ў мяккае крэсла бухгалтара. — Знайшоў! Прыдумаў! Нядзведскі.

[Ад грэч. héurēka — я знайшоў; паводле падання, так усклікнуў Архімед, калі адкрыў названы яго імем закон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

haze

[heɪz]

1.

n.

1) смуга́, імгла́ f.

2) няя́снасьць ро́зуму або́ ду́мкі

2.

v.t.

засму́жваць, заця́гваць смуго́ю; замгля́ць, затума́ньваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

entláufen* vi (s) (D) збяга́ць, уцяка́ць (ад каго-н., чаго-н.);

die Gedánken ~ ду́мкі разбяга́юцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

натурфіласо́фскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да натурфіласофіі і натурфілосафаў, уласцівы ім. Натурфіласофская сістэма. □ У ацэнцы сучаснікаў Скарына выступае высока адукаваныя для свайго часу вучоным з натурфіласофскім складам думкі. Алексютовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасрэ́днасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць пасрэднага. Пакуль .. [Малышаў] тоіць ад сябе гэтыя думкі аб сваёй пасрэднасці, бо перад чыстымі імкненнямі дзяцінства яны ўганяюць у сорам. Хадановіч.

2. Разм. Бясталентны, няздатны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паступо́васць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць паступовага.

2. Паслядоўнасць, чарговасць. Часамі Самабыля нават займаюць думкі: у якой паступовасці трэба размяркоўваць самы матэрыял сваркі? Што трэба казаць наўперад, а што потым? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)