СКРЫТАЖА́БРАВЫЯ, гіганцкія саламандры (Cryptobranchidae),

сямейства хвастатых земнаводных. Вядомы з міяцэну (25—7 млн. г. назад). 2 роды, 3 віды. Пашыраны ва Усх. Кітаі, Японіі і паўд.-ўсх. ч. Паўн. Амерыкі. Жывуць у рэках, горных ручаях. Кітайская (Andrias davidianus) і японская (A. japonicus) гіганцкія саламандры занесены ў Чырв. кнігу МСАП.

Даўж. да 1,8 м, маса да 70 кг. Цела пляскатае, галава вял., плазаватая, рот шырокі. На пярэдніх нагах па 4 пальцы, на задніх па 5. Хвост доўгі, сціснуты з бакоў. У дарослых захоўваюцца 2—4 жабравыя дугі. Кормяцца рыбай, земнаводнымі і воднымі беспазваночнымі. Азіяцкія віды амаль вынішчаны.

Да арт. Скрытажабравыя. Кітайская гіганцкая саламандра.

т. 14, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ко́ўка 1 ’дзеянне паводле дзеяслова каваць (ТСБМ) (гл. каваць).

Ко́ўка 2 ’доўгі шост з патаўшчэннем на канцы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kúoka ’дубіна’ (там жа, 2, 508), ’калатуша для разбівання камякоў на раллі’ (Касп.). Запазычанне з літоўскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасціна́, ‑ы; мн. просціны, ‑цін; ж.

Прадмет пасцельнай бялізны — доўгі і шырокі кавалак тканіны, пераважна белай, які рассцілаецца на матрац або падкладваецца пад коўдру. Палатняная прасціна. □ Таццяна асцярожна несла дзіця, якое моўчкі прытулілася да яе і глядзела назад, дзе засталася яго маці. — На, загарні яго, — сказала адна жанчына і, выцягнуўшы з кошыка прасціну, падала яе Таццяне. Шамякін. Страшна было спаць .. на беленькіх, хатняй палатніны, таксама расшытых па краях просцінах. Караткевіч. На многіх сенніках былі ўжо засланы просціны, ляжалі падбітыя падушачкі, а самі гаспадыні прыхарошваліся. Пальчэўскі. // Доўгі і шырокі кавалак спецыяльнай тканіны, якім выціраюцца пасля купання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адысе́я, ‑і, ж.

Кніжн. Блуканні і падарожжы, звязаныя з рознымі перашкодамі і прыгодамі; апавяданне пра гэтыя прыгоды. Неяк здарылася так, што закончыўшы сваю паўночную адысею і прыехаўшы ў Мінск, не бачыліся мы са «старым» даволі доўгі час. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напластава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., чаго.

1. Накласці пластамі. Памацаў [Васіль Кузьміч], як падсохла трава, узяў у Мальвіны граблі, напластаваў і палажыў .. у капу. Пальчэўскі.

2. Спец. Нарэзаць пластамі. Напластаваць рыбы.

3. перан. Пакінуць які‑н. адбітак за доўгі перыяд часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пералі́к, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пералічыць.

2. Спіс з пералічэннем чаго‑н. Далей ішоў яшчэ доўгі пералік розных відаў спорту, але мае вочы спыніліся на заманлівым слове «бокс», такім поўным мужнасці і вялікай, чароўнай магіі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасо́ннік, ‑у, м.

Сасновы лес. Поле тут адразае чорна-зялёная сцяна густога цяністага сасонніку. Мележ. Дарога спускаецца ў глыбокі і доўгі лог, туды, дзе пад старымі панурымі ялінамі гусціўся сасоннік і ядловец, дзе было асабліва цёмна і сцішна. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пёрка 1 ’наганяй’ (светлаг., Мат. Гом.). Да праць (гл.) < прасл. *pьrati, perą пры ад’ідэацыі рус. по́рка ’лупцоўка’, якое ад пороть ’распорваць’.

Пёрка 2 ’травяністая расліна з вузкімі лістамі’ (Мат. ТС), ’доўгі ліст якой-небудзь расліны’ (ТСБМ). Памяншальнае да пяро́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зведзень ’развора, доўгі брус, які злучае пярэднюю і заднюю часткі воза’ (ПСл). Да раз‑ве́сці (гл. развод) — “разводзіліся” перадок з задняй часткай воза, калі перавозілі доўгія бярвенні. Аналагічна развора (гл.) < прасл. *orz‑vor‑a < прасл. *vьr‑/*ver‑/*vor‑ (гл. вярцець).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трындо́ліць ‘пустасловіць, несці лухту’ (Скарбы), ‘гаварыць хутка, абы-што’ (Сцяшк. Сл.), трындэ́ліць ‘доўгі час гаварыць адно і тое ж’ (Зайка Кос.), сюды ж трындола ‘пустаслоў’ (Скарбы₂), трундо́ля ‘балбатун’ (Сцяшк. Сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з суф. ‑ол‑/‑эл‑ на базе імітатыва, гл. трындзець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)