(5.2.1918, в. Мінішты Дзюрцюлінскага р-на, Башкортастан — 6.9.1999),
башкірскі паэт.Нар. паэт Башкортастан (1992). Скончыў Башкірскі пед.ін-т (1947). У 1947—59 працаваў у друку. У 1962—69 старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Башкірыі. Друкаваўся з 1937. Першая кніга — «Кропелькі» (1950). Зб-кам вершаў і паэм «Хвалі» (1955), «Нечаканы дождж» (1960), «Зямля і песня» (1962), «Дыханне» (1976), «Бакі» (1980), «Пакуль святло» (1984), «Бацькоўскі дом» (1988) і інш. уласцівы спалучэнне драм. напружання з тонкім лірызмам, фалькл. традыцый з дасягненнямі сучаснай паэзіі. Аўтар апавяданняў, п’ес «Вясновая песня» (1951), «Госць у суседзяў» (1974), кн. дарожных нататак «Індыйскія старонкі» (1960), мемуараў, літ.-крытычных і публіцыстычных артыкулаў, тэкстаў песень і інш. Пераклаў на башкірскую мову вершы А.Пушкіна, М.Лермантава, Р.Гамзатава, К.Куліева і інш. Асобныя творы Н. на бел. мову пераклаў Ю.Свірка. Рэсп. прэмія Башкірыі імя С.Юлаева 1972, Дзярж. прэмія Расіі імя М.Горкага 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛЮ́ЗІНА Ніна Васілеўна (н. 25.8.1944, в. Васілева Глінкаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. мастак. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1968). Працуе ў дэкар.-прыкладным мастацтве (габелен, батык) і графіцы (акварэль). Творчасці ўласцівы абагульненая мадэліроўка форм, рытмічнасць кампазіцый, гарманічнасць колеравых спалучэнняў, зварот да бел. фальклорных і гіст. сюжэтаў. Сярод твораў: габелены «Апошні ліст» (1969), «Легенда пра возера Свіцязь» (1972), «Навука пра зоркі» (1975), «Перад зорнай дарогай» (1976), «Святочная ноч» (1977), «Летні дождж» (1981), «Беларусь» (з П.Бондарам), «Ой, ляцелі гусі ды з-пад Белай Русі» (абодва 1982), «Несуцішны боль», «Легенды Мядзельшчыны» (трыпціх; усе 1984), «Беларускае вяселле» (серыя, 1989), «Узвіжанскі спакус», «Абуджэнне», «Кліч зямлі» (усе 1992), «Няўмольны час» (1996); батыкі: трыпціх «Трыумф жыцця» (з Н.Бандарэнка), «Нечаканае ўсхваляванне» (усе 1990), «Летнія ліўні», «Зацішша», «За акном мае вішні» (усе 1994), «Купалле», «Рэха кахання» (серыя; усе 1995); акварэлі «Жамчужны бераг» (1971), «Хрызантэмы» (1975), «Дары сонца», «Сумны бэз» (абедзве 1997) і інш. Пра П. зняты фільм «Безыменная таямніца» (1998; рэж. Ю.Сцяпанаў). Іл.гл. таксама да арт.Габелен.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАДРЫНА́ Валянціна Ніканораўна (н. 28.5.1927, в. Вербавічы Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл.),
расійская перакладчыца. Засл. работнік культ. Беларусі (1977). Скончыла БДУ (1951). Працавала ў бел. і рас. выд-вах, перыяд. друку, настаўнічала. У 1968—87 у сакратарыяце праўлення Саюза пісьменнікаў СССР, кансультант па бел. л-ры. Друкуецца з 1961. На рус. мову пераклала творы: «Кастры завірухі» Л.Арабей (1970), «Пачакай. затрымайся...» А.Васілевіч (1972), «Халады ў пачатку вясны» (1973) і «Дзень перад святам» (1980) А.Кудраўца, «Белы камень» А.Асіпенкі (1974), «Каласы пад сярпом тваім» (1974, 1979), «Сівая легенда» (1981), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1983, 1990) і «Чорны замак Альшанскі» (1984) У.Караткевіча, «Чорныя буслы» Л.Гаўрылкіна, «Порт прызначэння» А.Крыгі, «Найдорф» І.Пташнікава (усе 1977), «Дажынкі» М.Тычыны (1981), «Ранішнія сны» М.Гіля, «Адзін дождж на ўсіх» М.Кацюшэнкі, «Рукі на кляновым лісце» Я.Скрыгана (усе 1985), «Стронга» У.Ягоўдзіка (1987), «Белыя брады» Х.Лялько, «У кругаверці дзён» Р.Семашкевіча (абодва 1989), асобныя апавяданні і аповесці В.Быкава, В.Віткі, В.Коўтун, М.Купрэева, У.Рубанава, І.Чыгрынава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прыдзю́жыць ’моцна пайсці (пра дождж)’ (рэч., Нар. сл.). Відаць, экспрэсіўнае ўтварэнне з коранем дзюж‑, у якім спалучаецца семантыка прысл. ду́жа ’вельмі’ і прым. ду́жы ’моцны’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
накра́пваць
1. (прадождж) tröpfeln vi; ánfangen zu régnen;
накра́пваебезас. es tröpfelt;
2. (пакрывацькрапінамі) sprénkeln vt, tüpfeln vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пераста́цьáufhören vi (zu + inf); von etw. (D) áblassen*;
дождж пераста́ў es hat áufgehört zu régnen;
пераста́нь! hör (damít) auf!
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
He is unlikely to come. Хутчэй за ўсё, ён не прыйдзе.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
заплёскаць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Запырскаць, заплюхаць. А на пліце цяжкой, бетоннай Дождж граззю прозвішчы заплёскаў.Танк.
заплёскаць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць плёскаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
макрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
Станавіцца мокрым, вільготным. Дождж усё капаў і капаў рэдкімі кроплямі, ад якіх макрэў твар.Быкаў.Пад нагамі ў двары макрэла жоўтае лісце з яблыні.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навальні́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да навальніцы (у 1 знач.). Навальнічны дождж. □ З захаду, насустрач паслабеўшаму ветру, паволі пасоўваліся навальнічныя хмары, засланяючы сонца.Гурскі.// З частымі навальніцамі. Навальнічнае лета.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)