1.што. Перашкодзіць нармальнаму стану, развіццю чаго-н., перарваць.
П. маўчанне.
П. сон.
2.што. Не захаваць чаго-н., пераступіць што-н.
П. дагавор.
П. дысцыпліну.
П. граніцу (незаконна перайсці яе).
3.каго-што. Скрануць, разварушыць.
П. пчол.
П. яйкі ў птушыным гняздзе.
|| незак.паруша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.парушэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сепара́тны, ‑ая, ‑ае.
Асобны, які вядзецца без ведама і згоды саюзнікаў. Сепаратны дагавор. Сепаратны мір.// Адасоблены ад іншых. [Яраш:] — Хвіліначку, сябры. Сумнавата робіцца за нашым сталом. Сепаратныя размовы, шаптанне... Давайце паспрабуем пагаварыць калектыўна.Шамякін.
[Лац. separatus — аддзелены.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акцэсі́йны
(ад лац. accessio = далучэнне)
які далучаецца);
а. дагавор — дагавор, падпісваючы які, дзяржава далучаецца да дагавору, заключанага раней паміж іншымі дзяржавамі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кантрані́к ’сірата, батрак’ (брасл., Сл. паўн.-зах.), сапсаванае кантрактнік ’адзін з бакоў кантракту’. Да кантракт ’дагавор, пагадненне’ (ТСБМ, Яруш.), ст.-бел.контрактъ (XVI ст.) ’тс’, якое са ст.-польск.kontrakt ’тс’ < лац.contractus ’умова, абавязацельства’ (Слаўскі, 2, 437).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАЖЫЦЦЁВАЕ ЎТРЫМА́ННЕ,
у цывільным праве дагавор адчужэння жылога дома (кватэры) з умовай пажыццёвага ўтрымання яго ўладальніка. Паводле гэтага дагавора адзін бок (набытчык) абавязваецца прадаставіць другому боку, які з’яўляецца непрацаздольным па ўзросце або па стане здароўя (адчужальнік), пажыццёвае матэрыяльнае забеспячэнне ў натуры (у выглядзе жылля, харчавання, догляду і неабходнай дапамогі), а адчужальнік — перадаць ва ўласнасць набытчыка жылы дом (кватэру). Дагавор складаецца ў адпаведнасці з правіламі, выкладзенымі ў Цывільным кодэксе Рэспублікі Беларусь. Дагавор можа быць скасаваны па патрабаванні адчужальніка ў выпадку невыканання набытчыкам прынятых на сябе абавязацельстваў ці па патрабаванні набытчыка, калі яго матэрыяльнае становішча пагоршылася па незалежных ад яго абставінах і ён не можа прадаставіць адчужальніку абумоўленае ўтрыманне.