We drove all over town. Mы ездзілі па ўсім горадзе;
We drove up to the door. Mы пад’ехалі да дзвярэй.
3. вазі́ць, ве́зці;
I drove them to the station. Я адвёз іх на вакзал.
4. ганя́ць, гнаць;
drive cattle (to market) гнаць жывёлу (на ры́нак)
5. забіва́ць, убіва́ць (таксама перан.);
He drove a nail into the plank. Ён забіў цвік у дошку;
This drove the matter out of my head. Гэта выбіла ў мяне ўсё з галавы.
6. змуша́ць; даво́дзіць да кра́йнасці;
drive smb. mad даво́дзіць каго́-н.да вар’я́цтва
7. заключа́ць, ве́сці;
drive a bargain заключа́ць здзе́лку
♦
drive smth. home to smb. даказа́ць каму́-н. пра́вільнасць чаго́-н., даве́сціда разуме́ння чаго́-н.;
be driving at :What is he driving at? Што ён мае на ўвазе?
drive away[ˌdraɪvəˈweɪ]phr. v.
1. праганя́ць
2. ад’язджа́ць
drive off[ˌdraɪvˈɒf]phr. v.
1. адганя́ць
2. ад’язджа́ць
drive out[ˌdraɪvˈaʊt]phr. v. выганя́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
stürzen
1.vt
1) зва́льваць, пераку́льваць;
nicht ~! не кі́даць (надпіс);
j-n in Ármut ~даве́сці каго́-н.да бе́днасці [гале́чы]
2) звярга́ць
2.vi(s)
1) ры́нуцца
2) па́даць, валі́цца;
die Préise ~ цэ́ны імклі́ва па́даюць
3.~, sich (auf A) кі́дацца (на каго-н., на што-н.);
sich in Vergnügungen ~ аддава́цца заба́вам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Няўклю́да, няўхлю́да ’няўдалы чалавек’ (Сл. ПЗБ), не́ўклюдзь ’недарэка’ (слаўг., Нар. словатв.), няўклю́дны ’непрыгожы, непрывабны’ (Яўс.), неўклюдны ’няскладны, няспрытны’ (ТС), няўклюдня ’мізэрнасць, непрывабнасць, няўтульнасць’ (Яўс.), рус.неуклю́д ’няскладны, няспрытны чалавек’, неуклюдный, неуклюжий ’непаваротлівы’. Дапрасл.*klʼudъ, прэфіксальныя ўтварэнні прадстаўлены ў рус.уклюжий ’лоўкі, спрытны’, чэш.ukliditi ’давесціда ладу’ і пад. Паводле Трубачова (Эт. сл., 10, 55), застаюцца нявысветленымі суадносіны форм *klʼudъ, *sklʼud‑, *xlʼud‑, параўн. схлюдны (гл.). Не адпавядае рэчаіснасці таксама сцверджанне (там жа) аб адсутнасці адпаведных формаў у паўднёваславянскіх мовах, параўн. балг.дыял.неоклюжав ’нялоўкі’ (р‑н г. Трын), якое Добраў (Старинни бълг. думи. София, 1987, 86) суадносіць з рус.неуклюжий ’тс’. Гл. таксама Кузняцова, РР, 1977, 2, 82–86; Фасмер, 3, 69. Ці не паўплывала на семантыку беларускага слова літ.kliùdýti ’чапляць за што-небудзь, перашкаджаць’, а таксама ’пападаць’ (параўн. неўпапад ’недарэчы’)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
акруглі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
1. Зрабіць круглым; падаць чаму‑н. акруглую форму. Далёкія кусты ў тонкім прыцемку раскупчасціліся, акруглілі свае абрысы і ў гордасці сваёй ядлаўцовай застылі перад адзінокай вярбою.Чорны.// Зрабіць больш кампактным. Невядома, што будзе далей з арэндаю, бо скарб хоча пусціць гэтую зямлю на замену з сялянамі на канцы вясковых шнуроў, якія падыходзяць або ўкліняюцца ў скарбовы лес, каб такім чынам акругліць княжацкія ўладанні.Колас.//перан.Разм. Надаць закончаны выгляд (думцы, фразе і пад.).
2. Выразіць у круглых лічбах. Акругліць дзесятковы дроб.
3.перан.Разм.Давесціда значных памераў; павялічыць. Акругліць суму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Заліць варам сухі корм, каб размякчыць, распарыць. Запарыць мякіну. □ Усціння спярша запарыла сеч[ку] карове, занесла ў хлеў, пасля пачала таўчы бульбу.Чыгрынаў.// Прыгатаваць настой, заліўшы варам. Запарыць ліпавы цвет.
3.Разм. Доўга парачы ў лазні, давесціда знямогі.
4.Разм. Стаміць шпаркай або працяглай яздой, хадой, цяжкай працай. Запарыць каня. □ — Ды і нам пара адпачыць, — адгукнулася Аня, якая дагэтуль пакорліва ішла моўчкі. — Запарыла ты мяне, Шурачка: сарочка — хоць выкручвай.Шамякін.
запа́рыць2, ‑рыць; безас.зак.
Пачаць парыць (у 7 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пяршы́ць ’казытаць, скрэбці, раздражняць (у горле)’ (ТСБМ; астрав., Сл. ПЗБ), ’пячы, свярбець’ (паст., брасл., Сл. ПЗБ), ’пыліць’ (Ласт.), пяршэ́ць ’казытаць, непакоіць (у горле)’ (Шат.), рус.перши́ть ’тс’, польск.pierszeć ’сыпацца, парашыць (пра снег, іскры, пыл)’, pierszyć ’тс’, чэш.pršeti ’імжэць, сыпацца (пра дождж, снег і інш.)’, славац.pršať ’тс’, славен.pršẹ́ti ’тс’, серб.-харв.pr̀šiti ’тс’, балг.пършо́ли (< *пърши, гл. БЕР, 6, 114) ’тс’. Прасл.*pьršeti, *pьršiti ’сыпаць, рассыпаць’ (Махэк₂, 487; Сной₂, 589; Банькоўскі, 2, 559 — без усходнеславянскіх слоў). Да семантыкі параўн. папярэдняе слова (гл.), а таксама літ.peršė́ti ’шчымець, свярбець’, per̃ši gérklę ’пяршыць у горле’, якія разам з perštė́ti ’тс’ лічаць (гл. Сл. ПЗБ) крыніцай запазычання беларускіх слоў, што па лінгвагеаграфічных прычынах цяжка давесці; паралелі, хутчэй за ўсё, сведчаць пра гукапераймальны (імітацыйны) характар слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раз’ю́шыцца ’ўзлавацца’ (Інстр. 3), розʼю́шыцца ’разарыцца’ (ТС), разʼюшывацца ’гарачыцца’ (Нас.), укр.дыял.розʼю́шити ’раззлаваць, раз’ярыць, усхваляваць каго-небудзь’, розʼю́шитися ’раззлавацца, раз’ярыцца, расхвалявацца’, а таксама ’разбіць да крыві (нос, твар)’, польск.rozjuszyć ’давесціда шаленства, раззлаваць’, а таксама ’раскрывавіць’, харв.razjusȉt se ’раззлавацца, разгневацца’, ’узмацніцца (пра вецер)’. Узыходзяць дапрасл.*jucha (< *i̯ous‑ā) (ЭССЯ, 8, 193), гл. юха, юшка. Мяркуецца, што зыходным было значэнне ’від стравы (поліўкі, супа), прыгатаванай з мяса (або з мяснога адвару) і звярынай крыві’. З гэтага кулінарнага значэння на пэўнай частцы славянскай тэрыторыі развілося другаснае значэнне ’звярыная кроў’. Вытворныя дзеясловы спачатку, верагодна, мелі значэнне ’крывавіць, сцякаць крывёю, залівацца крывёю’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл.*jušiti (sę), гл. юшыць. Са значэння ’крывавіць’ развілося другаснае, пераноснае значэнне ’адчуваць непакой, раздражняцца/раздражняць, злавацца/злаваць’, заснаванае на назіранні за эмацыянальна ўзрушаным чалавекам, які раптам чырванее ад прыліву крыві, вызваннага эмоцыямі, параўн. бел.наліва́цца крывёю ’моцна злавацца’ (Борысь, Czak. stud., 16–18).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Склі́зкі ‘слізкі’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., Юрч., Ян., Сцяшк.), склі́знуць, склізо́та, склізь ‘слізь’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.). Укр.скли́знути ‘выслізнуць, уцячы’, рус.скли́зкий, скли́знуть, славен.sklizək, серб.-харв.скли̏зак, кли̏зак ‘склізкі’, кли́зити ‘слізгаць(ца)’, ц.-слав.сколъзати, сколъзнѫти. Фасмер (3, 642) лічыць, што тут скрыжавалася некалькі асноў, параўн. яшчэ чэш.klouzati ‘слізгаць’, kluzký ‘склізкі’, славац.klzký ‘тс’, klzať se ‘слізгаць, спаўзаць’ (гл. пад коўзаць). Гл. яшчэ слізкі. Рэканструкцыю прасл.*skъlьzъkъ або *skъlъzъkъФасмер (там жа) лічыць няпэўнай. Глухак (554) рэканструюе *sklizъkъ, якому адпавядаюць склізкі, рус.скли́зкий, славен.sklizek, што узыходзіць даі.-е.*(s)lei‑ (гл. сліна); і *slizъkъ, якому адпавядаюць слі́зкі, рус.слі́зкий, польск.ślizki, чэш.slizký, славен.slízek, што узыходзіць да*slizь (гл. слізкі). Астроўскі (ABSl, 29, 155) склізкі лічыць вынікам кантамінацыі ско́ўзкі (гл. коўзацца) і польск.ślizki ‘коўзкі; слізкі’, што цяжка давесці, перш за ўсё, па лінгвагеаграфічных прычынах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дабро́, ‑а, н.
1. Усё добрае, станоўчае; проціл. зло, ліха. Уяўленні аб дабры і зле так мяняліся ад народа да народа, ад веку да веку, што часта прама супярэчылі адно аднаму.Энгельс.// Удача, поспех. Я табе раю, як прыяцель, які хоча табе дабра.Чорны.Ад ліха ціха і дабра не чуваць.Прыказка.
2. Добрыя справы, учынкі. Шмат дабра потым рабіў Рымша бедным людзям: і грашамі памагаў, і ад ліхіх паноў бараніў.Якімовіч.
3.Разм. Маёмасць, пажыткі. Поўны куфар дабра. □ Былі тут розныя будынкі: Гуменцы, гумны і адрынкі, Хлявы і стайні, і аборы, Дабра, набытку былі горы.Колас.//Іран. Пра што‑н. непрыгоднае, непатрэбнае. Такога дабра не трэба і дарма.З нар.
•••
Не давядзе (не давядуць) да дабрагл.давесці 1.
Не з дабра — не ад добрага жыцця.
Не к дабру — пра тое, што прадказвае нядобрае або можа прывесці да непрыемных вынікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
далажы́ць1, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што і без дап.
1. Афіцыйна паведаміць, зрабіць даклад 1 (у 2 знач.). — Таварышы, — звярнуўся Гуга да сходу: — да нас прыехаў наш таварыш і зямляк. .. У яго ёсць план работы, аб якім ён і даложыць вам.Колас.// Зрабіць данясенне, давесціда ведама. Пагранічнік далажыў начальніку заставы Мікалаю Іванавічу Свірыну пра здарэнне.Пальчэўскі.Келер пастроіў салдат і далажыў лейтэнанту, што скончылі аперацыю.Мележ.//Разм. Расказаць, паведаміць аб чым‑н. — А вас, панічыку, пыталася паненка, — далажыла бабка настаўніку, як толькі ён вярнуўся з гасцей.Колас.
2. Паведаміць начальніку, гаспадару аб прыходзе наведвальніка. Сакратар(к)а далажыла, і .. дырэктар згадзіўся прыняць наведвальніка.Шахавец.
•••
Далажыць па камандзе — далажыць вышэйшаму па рангу камандзіру.
далажы́ць2, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што і чаго.
Палажыць дадаткова; дадаць, дакласці. Далажыць у сподак варэння. Далажыць грошай на пакупку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)