СЛО́НІМСКІЯ ВЫСТУПЛЕ́ННІ СЯЛЯ́Н У абставінах гасп. разрухі ў 2-й пал. 17 ст., выкліканай вайной Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і недахопам грошай у казне, сялянам Слонімскага староства выдавалі каралеўскія граматы, якія часткова замянялі паншчыну грашовым чыншам, а вёскі Какошчычы, Кракотка, Лапухова, Мяльканавічы, Перавалока, Саленікі, Сасноўка, Сялявічы, Чамяры, Якуцічы дамагліся права «сядзець» на «голым» чыншы. Калі трымальніца староства Г.Сапега (жонка вял. гетмана ВКЛ П.Сапегі) запатрабавала ад сялян выканання паншчыны і інш. павіннасцей адпаведна даўнейшым інвентаром, яны не пагадзіліся. Асабліва актыўна выступалі сяляне, якія былі на «голым» чыншы. У кастр. 1701 Г.Сапега скардзілася ў слонімскі гродскі суд, што сяляне бунтуюць і адмаўляюцца выконваць паншчыну і інш. павіннасці. У 1720 хваляванні ахапілі Загжывальскае, Любішэцкае, Мяльканавіцкае і Чамерскае войтаўствы. У 2-й пал. 18 ст. тут адбыліся выступленні служылых людзей шэрагу баярскіх і канюшых вёсак. Да сярэдзіны 18 ст. яны «сядзелі» на грашовым чыншы. Спроба павялічыць павіннасці ў пач. 1750-х г. выклікала супраціўленне сялян-слуг. Сяляне не падпарадкоўваліся трымальніку Слонімскага староства на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.
Літ.:
Гісторыя сялянства Беларусі. Т. 1. Гісторыя сялянства Беларусі са старажытнасці да 1861 г.Мн., 1997;
Мелешко В.И. Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине XVII—XVIII в. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́ЎСКІ Міхаіл Міхайлавіч (н. 7.3.1938, в. Круці Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
бел. археолаг, пісьменнік. Канд.гіст.н. (1971). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1960). З 1966 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі (у 1990—2001 заг. аддзела археалогіі каменнага і бронзавага вякоў). Даследуе матэрыяльную і духоўную культуру плямён каменнага і бронзавага вякоў ПнЗ Беларусі, першабытнае мастацтва на Беларусі. Даследаваў помнікі фінальнага палеаліту, мезаліту і неаліту ў бас. Нёмана і Віліі, першабытныя стаянкі Крывінскага тарфяніка на Віцебшчыне. Вывучаў крэменездабыўныя шахты каля г.п. Краснасельскі і в. Карпаўцы Ваўкавыскага р-на, помнікі бронзавага веку Панямоння. Вылучыў нёманскую культуру, крывінскі варыянт нарвенскай культуры. Даследаваў сярэдневяковы г. Мядзел (1982), замак у Лоску Валожынскага р-на (1987). Аўтар навук., навук.-папулярных і празаічных твораў. Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 1, 1970), кніг «Беларуская археалогія: Дасягненні археолагаў за гады Савецкай улады» (1987), «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1, 1987), «Археалогіі Беларусі» (т. 1, 1997), «Гісторыі Беларусі» (т. 1, 2000).
Тв.:
Неаліт Беларускага Панямоння. Мн., 1979;
Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
Мн., 1981; Страла Расамахі. Мн., 1985; Археалагічныя помнікі Міншчыны. Мн., 1988; Вогнепаклоннікі. Мн., 1996; Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі. Мн., 1997; Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Катле́та ’катлета’ (ТСБМ, БРС). Рус.котле́та, укр.котле́та. Можна меркаваць, што непасрэднай крыніцай запазычання для бел. было рус.котле́та. У такой форме яно адзначаецца ўжо ў 1803 г. Запазычанне з франц.côtelette (ад côte ’рабро’). У канцы XVIII ст. рус. слова з’яўляецца ў крыніцах у форме, блізкай да франц. напісання (котелеты ’адбіўныя з мяса з рэбернай часткі’). Гл. Шанскі, 2, К, 359. Франц. пашырылася ў еўрапейскіх мовах (у прыватнасці, у ням.; параўн. ням.Kotelett, запазычанае да 1715 г.). Гл. яшчэ Фасмер, 2, 352 (вельмі коратка). Лінгвістычная гісторыя слова і далейшыя этымалагічныя сувязі гл. у Клюге, 414.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апара́т, апара́ты ’царкоўныя рэчы, у тым ліку адзенне свяшчэнніка’ (Нас.); аднак ужо ў аповесцях XVI–XVII стст. апаратъ военныи (Шакун, Гісторыя, 106). У старабеларускай мове як царкоўны, так і ваенны апарат з XVI–XVII стст. з лац.apparatus (Курс суч., 172; Гіст. лекс., 111), магчыма (але не абавязкова), праз польскую. Наўрад ці трэба лічыць, што на пачатку XX ст. слова апарат было другі раз запазычана ў беларускую мову з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 83; Гіст. мовы, 2, 147; Гіст. лекс., 245), хутчэй за ўсё тут можна гаварыць толькі аб пашырэнні значэння ўжо ўжыванага слова; апарат ’ваенны парад’ (Нас.) кантамінацыя парад і апарат.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прагуча́ць, ‑чыць; зак.
1. Утварыць гук, гукі. Два стрэлы прагучалі амаль адначасова.Марціновіч.// Раздацца, пачуцца. — Што вы робіце? Апомніцеся! — прагучаў чыйсьці моцны, абураны голас.Пестрак.
2.перан. Праявіцца, выявіцца (пра пачуццё, настрой). Марку здалося, што ў голасе Блінкова прагучалі ноткі дабрадушнасці.Васілеўская.Гукан не спытаў, а як бы канстатаваў факт, з іроніяй у голасе, у якой бадай-што прагучала пагроза.Шамякін.// Выклікаць уражанне, успрыняцца. Хоць і злажыў, а верш не прагучаў.Лужанін.
3.перан. Стаць шырока вядомым. [Віктар:] — Відаць, прагучыць твая гісторыя. Непрыемна будзе заводу...Савіцкі.
4. Гучаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прая́ва, ‑ы, ж.
1. Незвычайнае здарэнне. «Што за праява?» — падумаў Сяргей і пачуў, як па яго спіне захадзілі мурашкі.Колас.І яшчэ адбылася з Хілімонам адна праява — больш ніхто яго не бачыў у старой пашарпанай ватоўцы.Сабаленка.Нейкі час Хацяноўскі быў сам не свой — заблытала яго гэтая жахлівая і ганебная праява, растрывожыла душу.Кулакоўскі.
2. З’ява, праяўленне. І ўсё ж у вачах стаялі праявы роднай вёскі, малюнкі перажытага.Марціновіч.Гісторыя слова грунтуецца на гістарычных падзеях, на розных праявах жыцця грамадства.Юрэвіч.Вялікі, магутны навакольны свет, поўны прыгажосці і сілы, праяў і падзей.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
story2[ˈstɔ:ri]n.
1. апавяда́нне, апо́весць;
a fairy story ба́йка;
a funny story анекдо́т
2.гісто́рыя, раска́з;
according to her story паво́дле яе́ слоў
3. газе́тны матэрыя́л
♦
tell stories ба́йкі ба́яць;
to make/cut a long story short караце́й (ка́жучы);
that is another story гэ́та і́ншая спра́ва
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АГНО́Н (Agnon; сапр.Чачкес) Шмуэль Іосеф
(17.7.1888, г. Бучач Цярнопальскай вобл., Украіна — 17.2.1970),
ізраільскі пісьменнік. Самы значны твор — авантурны раман «Дачка на выданні» (1931). Аўтар псіхал. раманаў «Простая гісторыя» (1935), «Госць на адну ноч» (1938—39), «Зусім нядаўна» (1945), аповесцяў «Госць зайшоў пераначаваць» (1939), «У глыбінях мораў» (1952), зб-каў апавяданняў «Снапы» (1963), «Апавяданні для ўсёдаравання» (1967) і інш. У творах спалучэнне фалькл. сюжэтаў і вобразаў з фантазіяй, іроніі са спачуваннем, рэлігійныя матывы. Нобелеўская прэмія 1966.
палітычная партыя левага кірунку ў Венгрыі ў 1918—89. Засн. 24.11.1918 як Камуніст. партыя Венгрыі (сярод арганізатараў Б.Кун, Т.Самуэлі). З вер. 1944 наз.Венг.Камуніст. партыя (ВКП). Пасля аб’яднання ў чэрв. 1948 ВКП з С.-д. партыяй Венгрыі наз.Венг. партыя працоўных, у ліст. 1956 — пач. 1957 рэарганізавана ў ВСРП. Дзейнічала да кастр. 1989. У снеж. 1989 частка членаў б. ВСРП стварыла новую аднайм. партыю. Гл. таксама раздзел Гісторыя ў арт.Венгрыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАТО́Н (Vallotton) Фелікс (28.12.1865, г. Лазана, Швейцарыя — 29.12.1925),
швейцарскі графік і жывапісец. Вучыўся ў акадэміі Жуліяна ў Парыжы (з 1882). Працаваў у Францыі. Зазнаў уплыў М.Дэні, П.Банара. Аўтар графічных партрэтаў («Дастаеўскі», 1895) і серыі з жыцця Парыжа («Гісторыя аднаго злачынства», «Інтымнасць»), выкананых пераважна ў тэхніцы ксілаграфіі, выразнасць якіх будуецца на спалучэнні лаканічных белых і чорных плям. Яго жывапісу ўласцівы дэкаратыўнасць кампазіцыі, лінейнасць малюнка, мяккасць колеравага тону («Купанне летнім вечарам», 1892; «Пейзаж з дрэвамі», 1911).