чу́хканне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чухкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспірато́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Заснаваны на экспірацыі, звязаны з экспірацыяй. Экспіраторны націск. Экспіраторныя гукі.

[Ад лац. exspiro — выдыхаю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дзярка́ч ’венік’ (БРС). Рус. дыял. дерка́ч, укр. дерка́ч. Вытворнае ад dьrkati ’выдаваць пэўныя гукі’; гукапераймальнае ўтварэнне. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 222.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сю-сю-сюгукі, якімі падзываюць кароў’ (ТС). Відаць, не можа разглядацца асобна ад псюх‑псюх‑псюх ’тс’, гл. псе-псе-псе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пы́хкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утвараць гукі, выпускаючы пару, газ.

Пыхкае паравоз.

2. Выпускаць час ад часу дым (пры курэнні).

П. люлькай.

|| аднакр. пы́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні́.

|| наз. пы́хканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фане́тыка

(гр. phonetikos = гукавы)

1) раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі мовы, іх спалучальнасць і пазіцыйныя змяненні;

2) гукавы састаў мовы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ля́скатгукі пры лясканні’ (ТСБМ, Растарг.; стаўб.; Нар. словатв.), ля́скот ’бразгат’ (ТС), укр. лескіт ’трэск’. Утворана ад леската́ць (гл.) < прасл. leskati > ляскаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́хат ’рэха’ (маст., Сцяшк. Сл.). Да ля́ха1 (гл.). Суфікс ‑ат (< ‑ъtъ) паводле іншых аддзеяслоўных утварэнняў, якія перадаюць гукі (грукат, лёскат і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сіпе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сіпець; гукі гэтага дзеяння. Даходзяць толькі гукі — выццё снарадаў, .. сіпенне асколкаў... Мележ. [Ракета] з сіпеннем узвілася ўгору і ярка-белым камяком агню ўпала ў рэчку. Хомчанка. [Кобра] з лёгкім сіпеннем маланкава ўскідваецца на рукі заклінальніка. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкра́банне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. шкрабаць (у 1, 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Без стуку, нават без шкрабання адчынілася першая палавіна філёнчатых дзвярэй кабінета. Сабаленка. Раптам праз усе гэтыя гукі.. [Міхал Плышэўскі] пачуў шкрабанне каля дзвярэй на ганку. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)