Відзік ’пейзажны малюнак у рамцы пад шклом’ (гродз., Сцяц., Словаўтв.); ’паштоўка’ (маз.Мат. Гом.). Укр.видик, рус.видик (памянш. ад від), польск.widok ’від, перспектыва, пейзаж, пейзажны малюнак’, чэш.viděk ’вёска, правінцыя, перыферыя’; ’пейзаж, від’, славац.vidiek ’тс’, серб.-харв.вѝдик ’гарызонт’; ’від’, макед.видик ’тс’. Запазычана з польск.widok; пры гэтым суфікс ‑ok заменены на беларускі ‑ік (з памяншальна-ласкальным адценнем). Пазней стала ўспрымацца як памяншальнае ад від (Сцяц., Словаўтв., 112).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаўтапу́зік ’від бязногай яшчаркі’. Рус.дыял.желтопу́з ’від вужа’, укр.жовтопу́з ’від бязногай яшчаркі’; параўн. чэш.želtopusik ’від паўзуноў Ophisaurus apus’. Складанае ўсх.-слав. слова ўтворана з желт‑о‑пуз (гл. жо́ўты і пу́за). Бел. форма — памянш. з суфіксам ‑ік. Чэш. слова мае ў другой частцы, відаць, кампанент pus ‑a ’рот’, г. зн. азначае ’жаўтароцік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РАДЫЁГЭЛЕВЫМЯРЭ́ННІ, радыётэлеметрыя,
відтэлевымярэнняў, у якіх перадача атрыманых вынікаў ажыццяўляецца па каналах радыёсувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’Я́ЎКІ (Hirudinea),
клас беспазваночных жывёл тыпу кольчатых чарвей. 2 падкл., 3 атр., 5 сям., каля 400 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць у прэсных водах, некат. — у морах, на сушы (у вільготнай глебе). П. медыцынская (Hirudo medicinalis) выкарыстоўваецца пры гірудатэрапіі. П. могуць быць прамежкавымі, рэзервуарнымі і канчатковымі гаспадарамі розных паразітаў. На Беларусі больш за 10 відаў.
Даўж. ад 0,2 да 30 см. Цела плоскае, радзей цыліндрычнае, з 33 сегментаў. Афарбоўка чорная, карычневая, зеленаватая і інш. Вачэй 1—5 пар. 2 прысоскі. На пярэднім аддзеле кішэчніка сківіцы або хабаток. Драпежнікі (кормяцца дробнымі беспазваночнымі) і паразіты (кормяцца крывёю рыб, вадаплаўных птушак, млекакормячых). Слінныя залозы паразітычных П. выдзяляюць гірудзін, які перашкаджае згусанню крыві. Дыхаюць скурай. Гермафрадыты, развіццё без ператварэння. Корм для некат. рыб, хахулі.
Літ.:
Фауна СССР. Пиявки. Т. 1. Л., 1976;
Догель В.А. Зоология беспозвоночных. 7 изд. М., 1981;
Жизнь животных. Т. 1. 2 изд. М., 1987.
Ю.Р.Гігіняк.
П’яўкі: 1 — рыбіна; 2 — двухвокая; 3 — смаўжовая; 4 — ілжэконская (а — від знізу; б — від зверху); 5 — медыцынская (а — від зверху, б — від знізу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
bird’s-eye
[ˈbɜ:rdzaɪ]1.
adj.
з птушы́нага палёту
a bird’s-eye view — від з вышыні́ птушы́нага палёту
2.
n.
гату́нак парка́лю
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
барэлье́ф, ‑а, м.
Від скульптуры, выкананай на паверхні каменя, дрэва, металу і пад., якая выступае над паверхняй, утвараючы з ёю адно цэлае. На цокалі манумента — барэльеф з адлюстраваннем асобных эпізодаў гераічнай абароны крэпасці.«Звязда».
[Фр. bas-relief.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)