КНУШАВІ́ЦКІ (Святаслаў Мікалаевіч) (6.1.1908, г. Пятроўск Саратаўскай вобл., Расія — 19.2.1963),
расійскі віяланчэліст, педагог. Засл. дз. маст. Расіі (1956). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1929, клас С.Казалупава), з 1941 выкладаў у ёй (з 1950 праф.). З 1929 саліст-канцэртмайстар аркестра Вял.т-ра ў Маскве, у 1943—51 — аркестра Усесаюзнага радыё. Выступаў як саліст і ансамбліст. З 1940 удзельнік трыо (з Л.Аборыным і Д.Ойстрахам) і санатнага ансамбля (з Аборыным). У рэпертуары творы сусв.муз. класікі і сучасных аўтараў, у т. л. прысвечаныя яму канцэрты для віяланчэлі М.Мяскоўскага, А.Хачатурана, С.Васіленкі. Яго выкананне вылучалася паэтычнасцю і высакароднасцю фразіроўкі, цёплым, выразным гукам. Сярод вучняў М.Хоміцэр. 1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе музыкантаў-выканаўцаў (1933). Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ГАН (Леанід Барысавіч) (14.11.1924, г. Днепрапятроўск, Украіна — 17.12.1982),
расійскі скрыпач, педагог. Нар.арт.СССР (1966). Ганаровы акад.Нац. акадэміі «Санта-Чэчылія» (1982). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1948, клас А.Ямпольскага), з 1952 выкладаў у ёй (з 1963 праф.). З 1944 саліст Маскоўскай філармоніі. Выступаў як саліст і ансамбліст. Рэпертуар уключаў скрыпічную музыку розных стыляў, эпох і народаў, ад манум. твораў, што вымагаюць глыбіні інтэрпрэтатарскай канцэпцыі і шырыні муз. мыслення, да мініяцюр, заснаваных на філіграннай апрацоўцы дэталей. Яго выкананне вылучалася рамант. узнёсласцю, эмацыянальнай насычанасцю, моцным тэмпераментам. 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе скрыпачоў імя каралевы Лізаветы (Брусель, 1951). Ленінская прэмія 1965.
Літ.:
Григорьев В. Л.Коган. М., 1975;
Л.Коган: Воспоминания. Письма. Статьи. Интервью. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІЦЫЯ́Н (Павел Герасімавіч) (н. 6.11.1911, г. Уладзікаўказ, Паўн. Асеція),
расійскі і арм. спявак (барытон), педагог. Нар.арт.СССР (1956). Скончыў Ерэванскую кансерваторыю (1960), у 1967—73 выкладаў у ёй (з 1970 праф.). На опернай сцэне з 1935. У 1940—66 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Валодаў моцным голасам прыгожага тэмбру вял. дыяпазону. Яго выкананне вылучалася высакароднасцю, бездакорнай інтанацыяй, дасканаласцю дыкцыі. Сярод партый: Казбіч («Бэла» А.Аляксандрава), Аршак II («Аршак II» Т.Чухаджана), Андрэ («Джаліль» Н.Жыганава), Татул («Алмаст» А.Спендыярава), Ялецкі, Анегін, Мазепа, Раберт («Пікавая дама», «Яўген Анегін», «Мазепа», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Жэрмон, Аманасра («Травіята», «Аіда» Дж.Вердзі), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ).
Літ.:
Яковенко С.Б. П.Г.Лисициан: Уроки одной жизни. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕДЧЫ ПРЫБОРАБУДАЎНІ́ЧЫ ІНСТЫТУ́Т (МНДПІ Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь). Засн. ў 1971 у Мінску на базе канструктарскага прыборабуд. бюро (з 1967). З 1996 дзярж. прадпрыемства, з 1997 адкрытае акц.т-ва «МНДПІ». Асн. кірункі дзейнасці: выкананнен.-д. і доследна-канструктарскіх работ; распрацоўка і вытв-сць вымяральнай і мед. тэхнікі, прыбораў, сродкаў тэлекамунікацый і сувязі, мабільных і стацыянарных аўтаматызаваных метралагічных комплексаў, аўтаматызаваных сістэм кантролю складаных тэхн. аб’ектаў; прыбораў, апаратуры і комплексаў для ядзерна-фіз. вымярэнняў і радыяцыйнага кантролю; эталонаў і ўзорных сродкаў вымярэнняў эл. велічынь, электра- і радыёкампанентаў; спец. элементнай базы радыёэлектронных прыбораў, тавараў прамысл., нар.гасп., спец. і культ.-быт. прызначэння; аказанне паслуг юрыд. і фіз. асобам і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДГА́ЙСКІ (Анатоль Сяргеевіч) (27.8.1946, в. Сноў Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. — 5.7.1982),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1974, клас М.Сярдобава). З 1972 саліст канцэртна-эстр. аркестра Дзяржтэлерадыё Беларусі, з 1974 саліст Бел. тэлебачання і радыё. Валодаў моцным голасам прыгожага тэмбру, выкананне вызначалася шчырасцю, цеплынёй. Рэпертуар уключаў творы класічнай і сучаснай музыкі. Прапагандаваў нац. музыку, аддаваў перавагу творам грамадз.-патрыят. накіраванасці, у т. л. песням У.Алоўнікава, А.Багатырова, Ю.Семянякі, І.Лучанка, Л.Захлеўнага, В.Іванова, У.Будніка. Сярод найб. значных работ: партыі Кузьміча (тэлеварыянт оперы «У пушчах Палесся» Багатырова), Міканора (радыёопера «Барвовы золак» К.Цесакова), Кастуся Каліноўскага (радыёварыянт аднайм. оперы Дз.Лукаса).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЖСКІ КО́РПУС,
прывілеяваная ваенна-навуч. ўстанова ў Расіі ў 18 — пач. 20 ст.Засн. ў 1759 у С.-Пецярбургу. Рыхтаваў да ваен. і дзярж. службы дзяцей знаці (гал. чынам прыдворных саноўнікаў і афіцэраў гвардыі), якія атрымлівалі прыдворнае званне пажоў і камер-пажоў (у іх абавязак уваходзіла выкананне даручэнняў членаў імператарскай сям’і). У 1807 пераўтвораны ў навуч. ўстанову тыпу кадэцкіх карпусоў. Выпускнікам П.к. прысвойваўся чын падпаручніка, і яны карысталіся пераважным правам службы ў гвардыі і спец. войсках; непрыгодныя да ваен. службы атрымлівалі цывільны чын 10, 12, 14-га класаў. Выхаванцамі П.к. былі: І.У.Гурка (гл. ў арт.Гуркі), І.Ф.Паскевіч, А.М.Радзішчаў і інш. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 П.к. скасаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
даручы́ць, ‑ручу, ‑ручыш, ‑ручыць; зак., штокаму.
1. і зінф. Ускласці на каго‑н. абавязак выканаць што‑н.; даверыць выкананне чаго‑н. Вукрэй быў вядомы ў батальёне, як адважная, смелая, камбінатарская галава, і яму ахвотна даручылі арганізаваць і правесці разведку польскага тылу.Колас.
2. Даверыць каго‑, што‑н. чыім‑н. клопатам, апецы. Даручылі .. [дзяцей] клопатам цёці Фені, яна знойдзе.. чалавека, які прытуліць малых.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забяспе́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Даць дастатковыя матэрыяльныя сродкі для жыцця. Забяспечыць сваю сям’ю.//чым. Даць чаго‑н. у дастатковай колькасці. Забяспечыць горад электраэнергіяй.
2. Стварыць неабходныя ўмовы для ажыццяўлення, здзяйснення чаго‑н.; гарантаваць што‑н. Забяспечыць мір ва ўсім свеце. Забяспечыць выкананне плана. □ Камсамольцы ішлі ў войска, захіналі Айчыну сабой, Каб і гораду, каб і вёскам забяспечыць Жыццё і спакой.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недакла́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не адпавядае ісціне, не зусім правільны. Здараліся тут няўдачы, памылкі, недакладныя разлікі.Лужанін.// Які выклікае сумненні, няпэўны. Недакладныя звесткі.
2. Не поўнасцю адпаведны якому‑н. узору, патрабаванням, правілам. Недакладная копія. Недакладная зарысоўка. Недакладнае выкананне загаду. Недакладны метад.// Не зусім канкрэтны, вычарпальны, правільны. Недакладныя адказы на пытанні.
3. Невыразны, няясны. Недакладныя думкі. □ Канстанцін Міхайлавіч паказвае [у часопісе] недакладныя выразы, нягучныя радкі.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растэрмінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
Разлажыць на некалькі тэрмінаў выкананне або выплату чаго‑н. Праўленне вырашыла: хочаш перасяліцца ў пасёлак, адвядзём табе ўчастак па плану, дапаможам перавезці сядзібу, а калі хата ў цябе струхлела, пабудуем новую, лепшую, разлік за гэта растэрмінуем на некалькі год...Хадкевіч.— Калі хочаце, з дазволу аддзела асветы я растэрміную гэтыя грошы на тры раты, калі хочаце — можаце плаціць адразу.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)