ЛІХАДЗІЕ́ЎСКІ (Сцяпан Іванавіч) (9.5. 1911, в. Барок Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 13.2.1979),
бел. паэт і літ.-знавец. Д-рфілал.н. (1967), праф. (1968). Вучыўся ў БДУ (1930—31), Бел. вышэйшым пед. ін-це (1931—33), скончыў Томскі пед.ін-т (1939). 10.8.1933 беспадстаўна асуджаны на 3 гады высылкі ў Казахстан; настаўнічаў там. З 1939 выкладчык Ташкенцкага пед. ін-та, з 1963 заг. кафедры зарубежнай л-ры Рэсп.пед. ін-та рус. мовы і л-ры ў Ташкенце. Друкаваўся з 1925. Тагачасныя пераўтварэнні, пафас будаўніцтва адлюстраваў у зб-ках паэзіі «Рокаты далёкай прыстані», «Чырванеюць вішні» (абодва 1931), «Крывавыя знічкі на снезе», «Мы — маладая гвардыя» (абодва 1932), нарысах. Перажытае — тэмы зб. вершаў «Берасцянка жывых трывог» (1962), «Вянкі камунарам» (1974), «Чырвоныя макі» (1981). Даследаваў крытычны рэалізм у франц. л-ры, бел.-ўзб.літ. сувязі. На бел. мову пераклаў паасобныя творы І.В.Гётэ, Г.Гейнэ, В.Гюго, Ш.Бадлера, П.Верлена, П.Элюара, некаторых рус. і ўзб. паэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАРО́ДНЫ ЗВОН»
(«Narodny zwon»),
газета рэв.-дэмакр. кірунку ў Зах. Беларусі, орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Выдаваўся з 7.12.1926 да 28.3.1927 у Вільні на бел. мове лацінкай. Выходзіла 2 разы на месяц. Мела падзагаловак «Сялянска-работніцкая газета». Адстойвала сац. і нац. інтарэсы бел. народа. Заклікала да згоды і еднасці праваслаўных і католікаў, да барацьбы за зямлю, дэмакр. самаўрады, у якія б уваходзілі бел. прадстаўнікі, выступала за школу на роднай мове, супраць непамерных падаткаў і сістэмы асадніцтва ў Зах. Беларусі. Прапагандавала ў завуаліраванай форме ідэі сацыялізму, праграмныя і тактычныя ўстаноўкі БСРГ, пісала пра забастовачны рух, дэманстрацыі, вызваленне палітвязняў, рэпрэсіі супраць бел. паслоў, пра Косаўскі расстрэл 1927 і інш. Значную ўвагу надавала дзейнасці Т-вабел. школы. Інфармавала пра культ.будаўніцтва ў БССР у час беларусізацыі, культ.-грамадскі рух беларусаў у інш. краінах. Друкавала творы Я.Коласа, М.Васілька, Я.Маланкі і інш., артыкулы І.Дварчаніна пра Я.Коласа, С.Яцвяга пра каляндарныя земляробчыя святы і інш. Выйшла 8 нумароў, 6 канфіскаваны. Закрыта паводле пастановы Віленскага акруговага суда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
доро́жный
1. даро́жны;
доро́жный ма́стер даро́жны ма́йстар;
доро́жные расхо́ды даро́жныя выда́ткі;
доро́жный знак даро́жны знак;
доро́жные ве́щи даро́жныя рэ́чы;
доро́жное строи́тельство даро́жнае будаўні́цтва;
2.(связанные с путешествием) падаро́жны; даро́жны;
доро́жные лю́ди падаро́жныя лю́дзі;
доро́жные впечатле́ния даро́жныя ўра́жанні.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
маршчы́на, ‑ы, ж.
Складка, згіб на скуры твару, цела. Мінуў яшчэ адзін суровы год, Яшчэ гусцей укрылі твар маршчыны — Сляды выпрабаванняў і нягод Маіх уласных і маёй краіны.Глебка.Калі горад быў толькі закладзены, стары ледзь не штодня выходзіў за агароды, прыкладваў да ілба перавітую маршчынамі далонь і глядзеў у той бок, дзе пачыналася гэтае незвычайнае будаўніцтва.Кулакоўскі.//перан. Складка, упадзіна, якая ўтварылася на паверхні чаго‑н. Вароны гладзяць ворыва маршчыны, Клубіцца пара ад пластоў зямных...Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыпіза́цыя, ‑і, ж.
1.Спец. Распрацоўка тыпавых канструкцый або тэхналагічных працэсаў на аснове агульных для шэрага вырабаў (працэсаў) тэхнічных характарыстык, што з’яўляецца адным з метадаў стандартызацыі. Тыпізацыя і стандартызацыя аб’ектаў будаўніцтва.
2.Спец. Класіфікацыя па тыпах (у 1 знач.). Тыпізацыя азёр.
3. У мастацтве — адбор тыповага і ўвасабленне ў канкрэтных мастацкіх вобразах, фермах. Прыёмы тыпізацыі ў паэзіі Куляшова. □ Сам працэс тыпізацыі зводзіцца да таго, каб праз адзінкавае і індывідуальнае ўзысці да агульнага, пазнаць агульныя заканамернасці.Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
4.перан., каго (што). Тое, што і забіць (у 1 знач.; разм.).
У. на месцы з аўтамата.
5.што. Зрабіць укладку (валасоў).
У. валасы.
|| незак.уклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 і 5 знач.) іукла́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.уклада́нне, -я, н. (да 1—3 і 5 знач.), укла́дванне, -я, н.іукла́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паступа́льны, ‑ая, ‑ае.
Накіраваны ўперад, у будучае. Паступальнае развіццё савецкай культуры. □ У тыя дні наша партыя, намячаючы далейшыя напрамкі паступальнага развіцця савецкага грамадства, падкрэслівала, што на шляхах камуністычнага будаўніцтва нас чакае велізарнейшая работа.«Звязда».Рух паступальны — поспеху залог, Таму і забаронены стаянкі На скрыжаванні вуліц і дарог.Жычка.Увесь гэты час складаліся кнігі, пісаліся вершы, паэмы з жаданнем — праўдзіва і поўна паказаць паступальны рух нашага грамадства, ажыццяўленне задум савецкіх пакаленняў, паднятых сілай і страсцю Кастрычніка.Лужанін.
•••
Паступальны рухгл. рух.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)