горад на ПнУ Егіпта, на ўзбярэжжы Міжземнага м., каля паўн. ўвахода ў Суэцкі канал. Адм. ц. мухафазы Порт-Саід. Засн. ў 1859 пры буд-ве Суэцкага канала. Каля 500 тыс.ж. (2000). Чыгункамі і аўтадарогамі звязаны з нас. пунктамі зоны Суэцкага канала і дэльты Ніла. Аэрапорт. Гандл.трансп. і бункеровачны цэнтр міжнар. значэння. Прам-сць: суднабуд. і суднарамонтная, харчасмакавая, тэкстыльная. Вялікія халадзільныя ўстаноўкі і складскія памяшканні. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЬТЫ́ЛЬЁ (Saltillo),
горад на ПнУ Мексікі. Адм. ц. штата Кааўіла. Засн. ў 1575 іспанцамі. Каля 500 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр раёна здабычы волава і серабра. Прам-сць: каляровая металургія, цяжкое і с.-г. машынабудаванне, хім., тэкст., шарсцяная (выраб пледаў-сарапе), харчовая. Злучаны трубаправодамі з раёнамі нафтагазавай прам-сці на ўзбярэжжы Мексіканскага зал. 2 ун-ты, у т. л. Міжамерыканскі. Арх. помнікі 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАВА́НГЕР (Stavanger),
горад на ПдЗ Нарвегіі. Адм. ц. фюльке Ругалан. Каля 150 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Порт на ўзбярэжжы Паўн. мора. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., у т. л. суднабуд., вытв-сць нафтавых платформ і буравога абсталявання; нафтаперапр., харч. (пераважна рыбаперапр.), тэкстыльная. Асн.цэнтр. абслугоўвання здабычы нафты і газу ў нарвежскім сектары Паўн. мора. Цэнтр рыбалоўства. Музей (археал. калекцыі), галерэя мастацтваў. Арх. помнік — рамана-гатычны сабор (1130—1300).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́КУР,
горад у цэнтр. частцы Пакістана, на р. Інд, у правінцыі Сінд. Каля 250 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., металаапрацоўчая, тэкст., харчовая; прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. прадукцыі (бавоўнаачышчальныя, мукамольныя і інш.). ЦЭС. Саматужныя промыслы і рамёствы: ручное дыванаткацтва, разьба па дрэве, вышыванне, вытв-сцьмаст. вырабаў з тэкстылю, скуры, металаў, вырабнога каменю (оніксу). Каля С. — асн. плаціна разгалінаванай ірыгацыйнай сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРГУ́Т,
горад у Ханты-Мансійскай аўт. акрузе, у Расіі. Засн. ў 1593. 266,3 тыс.ж. (1996). Порт на правым беразе р. Об, за 10 км ад аднайменнай чыг. станцыі. Аэрапорт. Буйны цэнтр нафтаздабыўной прам-сці. Прам-сць: газаперапр., дрэваапр., харч. (рыбакансервавы з-д). Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Сургуцкая ГРЭС. Краязн. музей. За 20 км на З ад С., на правым беразе р. Об, знаходзіцца археал. помнік Барсава Гара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЛСА (Tulsa),
горад на Пд ЗША. штат Аклахома. 381,4 тыс.ж., з прыгарадамі каля 750 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Арканзас. Аэрапорт. Гандл.-фін. і арганізац. цэнтр раёна здабычы і перапрацоўкі нафты і газу. Прам-сць: вытв-сць нафтавага абсталявання, дарожна-буд. машын, авіяц. дэталей і вузлоў; эл.-тэхн. і радыёэлектронная, аўтамаб., прыладабуд., чорная металургія, нафтаперапр., хім., сілікатна-керамічная, паліграф., харч., швейная. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЕ́ТА (Valletta),
горад, сталіца Мальты. На паўн.-ўсх. узбярэжжы в-ва Мальта. Засн. ў 1560-я г. 9,1 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 150 тыс.ж. (1993). Марскі порт. Міжнар.аэрапорт Лука. Суднабудаванне і суднарамонт, харч., тэкст., швейная, гарбарна-абутковая прам-сць. Рыбалоўства. Ун-т (з 1592). Музеі (Зброевая палата — узбраенне і даспехі рыцараў Мальтыйскага ордэна, Маст. галерэя). Нац.б-ка. Тэатр.Арх. помнікі 16—18 ст. Горад з’яўляецца сусв. помнікам культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́РСА (Bursa), Бруса,
горад на ПнЗ Турцыі. Адм. ц. іля (адм. адзінка) Бурса. Засн. ў 2 ст. да н.э. 834,6 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Міжнар.аэрапорт. Гандл.-прамысл.цэнтр.Тэкст. (шаўковая, шарсцяная), металургічная, аўтазборачная, хім., цэм., дрэваапр., абутковая прам-сць. Каля Бурса мінер. крыніцы. Ун-т. Мячэці і маўзалеі 14—16 ст. Першая сталіца Асманскай імперыі (1326—1402).
Горад Бурса. На пярэднім плане Яшыль-Цюрбе (Зялёны маўзалей) і грабніца султана Мехмеда I.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАДО́МА (Dodoma),
горад, сталіца Танзаніі. Адм.мм рт. сл.ц. вобласці Дадома. Горад узнік у пач. 20 ст. на месцы вёскі. Урадавае рашэнне аб пераносе сталіцы з Дар-эс-Салама прынята ў 1973. 1,8 млн.ж. з прыгарадамі (1990). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Міжнар.аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая (вытв-сць він, фруктовых кансерваў, касторавага алею і інш.), тэкст., дрэваапр., керамічная, паліграф., буд. матэрыялаў. Перапрацоўка с.-г. прадукцыі (кавы, бавоўны, сізалю, гваздзікі і інш.). Геал. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖО́РДЖТАЎН (Georgetown), Пінанг,
горад у Малайзіі, на в-ве Пінанг каля зах. берага п-ва Малака. Адм. ц. штата Пінанг. Засн. ў 1786 брытанскай Ост-Індскай кампаніяй. 219,4 тыс.ж., з прыгарадамі каля 400 тыс.ж. (1993). Марскі порт, звязаны з мацерыком мостам і паромамі. Міжнар.аэрапорт. Гандл.цэнтр.Прам-сць: волаваплавільная, каўчукавая і гумавая, эл.-тэхн., тэкст., швейная, харчасмакавая, электронная, машынабудаўнічая. Зона свабоднага гандлю. Курорт. Арх. помнікі 18 і 19 ст.