Начаку́ (начыку́) ’напагатове’ (Бяльк.), рус. начеку́ ’напагатове; блізка да завяршэння; на віду’. Звязана з чака́ць (быць начаку́ = быць у чаканні), гл. Фасмер, 4, 324–325; назоўнік чак лічыцца страчаным ва ўсходнеславянскіх мовах, параўн. серб.-харв. чекмесца, дзе паляўнічы чакае звера’ (КЭСРЯ, 286).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́ўка1 ’памянш. ад ніва’ (Нас., Бяльк., ТС), ’агароджвае месца для жывёлы ў полі’ (ДАБМ, камент. 785). Гл. ніва.

Ні́ўка2 ’пырнік паўзучы, Agropyron repens’ (маг., Кіс.). Відаць, да ніва; матывацыя тлумачыцца, магчыма, тым, што праросшы на полі пырнік прыпамінае засеяны ўчастак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патахці́ць ’упіхнуць’ (шальч., Сл. ПЗБ). Да тахціць ’гаціць, пракладваць дарогу праз балоцістае месца’ (ТСБМ), якое да прасл. patiti — глухога варыянта прасл. batiti/batati ’стукаць, удараць’ (гл. SP, 1, 194; Трубачоў, Эт. сл., 1, 164–165) — з устаўным суфіксам ‑х‑ аднаразавага значэння, параўн. ⁺pataxati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перахо́ў (піряхо́ў) ’перахоўванне, хаванне ад каго-небудзь’ (Юрч. СНЛ), укр. перехо́в ’хаванне, укрывальніцтва’. Суадносіцца з польск. przećhow, przechówek ’тс’, якія з зах.-прасл. *xovati > бел. хава́ць (гл.). Сюды ж перахоўка ’пераклад рэчы з аднаго тайнага месца ў другое’, ’тайнае трыманне пад вартай’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́ста ’нежылое памяшканне, пустата’ (Ян.); параўн. серб.-харв. пу̏ста ’стэп’, макед. пуста ’тс’, славен. pusta ’стэп; пустэльня’, пра старажытнасць якіх сведчыць і запазычанае венг. puszta ’тс’, што, відаць, дае падставы для рэканструкцыі прасл. *pusta ’бязлюднае месца, пустэльня’ (субстантываваны прыметнік ад *pustъ, гл. пусты).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слі́шча ‘сцелішча; месца, дзе сцелюць лён’ (ТС; рас., чэрв., Сл. ПЗБ; Сцяшк., Шатал., Жд. 1, З нар. сл., Нар. лекс.). Укр. сли́ще, рус. дыял. стли́ще, польск. дыял. śliszcze ‘тс’. Прасл. паўночнаслав. *stьliště. Да *stьlati ‘слаць’ з суф. ‑iště; гл. Праабражэнскі, 2, 387.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суго́н у фразеалагізме гнаць у сугон ’настойліва неадступна прымушаць’ (Янк. БФ), ’пагоня’, суго́н‑паго́н ’тс’ (Гарэц.), суго́нмесца павароту плуга’ (лельч., Лекс. Бел. Палесся), ’сцяжынка, пратоптаная жывёлай’ (слаўг., Яшк.). Рус. дыял. (паўн.) суго́н ’пагоня’; ад су- і гон < гнаць; гл. Фасмер, 3, 793.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарадэ́іць ’ляскатаць трашчоткай’ (Др.-Падб.), ’весці пустыя размовы, гаварыць шмат, не да месца’ (мёрск., Нар. лекс.; мсцісл., Нар. ск.); сюды ж тарадэ́й, тарадэ́я ’балбатун, балбатуха’ (Чал.). Параўн. польск. дыял. taradaj ’балбатун, пустабрэх’. Гукапераймальнае, у аснове выклічнік *тарада або *тарата, гл. тарадахаць, тараторыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

darn

I [dɑ:rn]

1.

v.

цырава́ць, зацыро́ўваць

2.

n.

1) цырава́ньне n.

2) цыро́ўка f. (зацырава́нае ме́сца)

II [dɑ:rn]

1.

informal, – v.

пракліна́ць

2.

adv.

ве́льмі; надзвыча́йна

a darn attractive girl — ве́льмі прыва́бная дзяўчы́на

3.

adj.

пракля́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

shingle

I [ˈʃɪŋgəl]

1.

n.

1) го́нта, дра́нка f.

2) informal мала́я шы́льда

2.

v.t.

крыць го́нтамі, дра́нкай (дах)

- hang out one’s shingle

II [ˈʃɪŋgəl]

n.

1) га́лька f., буйна́я жарства́

2) пляж або́ ме́сца, пакры́тае га́лькай

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)