расійскі акцёр. Нар.арт. Расіі (1991). Скончыў тэатр. вучылішча пры Цэнтр. дзіцячым т-ры (1964). Працаваў у т-рах Масквы, у 1978—87 у драм. т-ры імя Станіслаўскага. Акцёр адкрытага тэмпераменту, яго ігра адметная псіхал. глыбінёй, драм. напружанасцю. Сярод роляў: Аляксандраў («Жывы труп» Л.Талстога), Іванаў («Іванаў і іншыя» паводле А.Чэхава), Арбенін («Маскарад» М.Лермантава), Сірано («Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), Ён («Маналог пра шлюб» Э.Радзінскага), Сяргей Нячаеў, Трушнікаў («Не быў..., не знаходзіўся..., не ўдзельнічаў...», «Партрэт для першай паласы» Ю.Макарава) і інш. З 1967 здымаецца ў кіно: «Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх» (1974), «Сібірыяда», «Смак хлеба» (абодва 1979), «Ратаўнік» (1980), «Армавір!», «Божае стварэнне» (абодва 1991), «Эскадрон» (1992), «Адзін пасярэдзіне Расіі» (1994), «Журавіны ў цукры» (1995), «Пан Тадэвуш» (1999), «Тайны палацавых пераваротаў» (2000), «Дзікунка» (2001) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ШКІНА Тамара Рыгораўна (н. 31.10.1931, в. Ніжняя Алешня Ражскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1958, курс Дз.Арлова). З 1959 у Гродзенскім абл.драм. т-ры, з 1964 у Нац.акад. т-ры імя Я.Коласа. Выканаўца драм., лірычных, характарных роляў: у Гродзенскім т-ры — Любоў («Салдаты» В.Шаўрына), Маша («Тры сястры» А.Чэхава), Патрыцыя («Тры таварышы» паводле Э.М.Рэмарка); у т-ры імя Я.Коласа — Марыля («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Цвяткова («Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага), Манаева («Трывога» А.Петрашкевіча), Маці («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Марына («Улада цемры» Л.Талстога), Соф’я («Зыкавы» М.Горкага), Кэт («Семнаццаць імгненняў вясны» паводле Ю.Сямёнава), Рыта Асяніна («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Беатрычэ («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні), Фінея («Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі), Эўгенія («І паміраючы дрэвы стаяць» А.Касоны), місіс Уайр («Дакрануцца вуснамі да нябёсаў» паводле Т.Уільямса) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПА́НКІ (Meloidae),
сямейства насякомых атр. жукоў, ці цвердакрылых. Больш за 4 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў субтропіках і тропіках. На Беларусі 8 відаў, 5 з іх з роду майка (1 — у Чырв. кнізе).
Даўж. 8—42 мм. Афарбоўка яркая, часта з метал. бляскам. Галава апушчаная, шыепадобна перацягнутая. Надкрылы шырэй за пярэдняспінку, не прылягаюць да бакоў брушка. Вусікі 8—11-членікавыя, шнура- або ніткападобныя, на канцах патоўшчаныя. Ператварэнне поўнае, ускладненае. Лічынкі маюць 3 стадыі, кормяцца яйцамі саранчовых, мёдам, паразітуюць у гнёздах пчол, знішчаюць іх патомства. Дарослыя жукі аб’ядаюць кветкі і лісце раслін. Характэрная асаблівасць Ш. — наяўнасць у целе (асабліва ў крыві) яду кантарыдзіну, які надае жукам непрыемны пах і смак, таму большасць насякомаедных іх не паядаюць (акрамя курэй, ластавак, вожыкаў). Іл.гл. таксама да арт.Майкі.
Шпанкі: 1 — майка зменлівая, ці стракатая; 2 — майка чорная; 3 — нарыўнік малы; 4 — нарыўнік чырвонагаловы; 5 — нарыўнік Шэфера; 6 — шпанская, ці ясянёвая мушка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТРАЎХ Максім Максімавіч (23.2.1900, Масква — 3.1.1974),
расійскі акцёр і рэжысёр. Нар.арт.СССР (1965). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1921. З 1929 працаваў у Т-ры імя У.Меерхольда, у 1932—50 і з 1959 у Маскоўскім т-ры імя У.Маякоўскага, у 1950—57 у Малым т-ры СССР. Сярод найб. значных роляў: Пабеданосікаў, Прысыпкін («Лазня», «Клоп» Маякоўскага), Кіруючая асоба («Мой сябар» М.Пагодзіна), Рубінчык («Вуліца радасці» Н.Зархі) і інш. Яго творчасці ўласцівы тонкі псіхалагізм, майстэрства вострай сцэн. формы, схільнасць да эксцэнтрыкі і публіцыстычнага гратэску. Паставіў спектаклі: «Лесвіца славы» Э.Скрыба (1936), «Апошнія» М.Горкага (1937), «Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта (1960) і інш. Здымаўся ў кіно: «Чалавек з ружжом» (1938), «Змова асуджаных» (1950), «Забойства на вуліцы Дантэ» (1956), «Апавяданні пра Леніна» (1958; прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах 1959) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, Ленінская прэмія 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́КІН Барыс Васілевіч (17.4.1894, Масква — 7.10.1939),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1936). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1916), Аляксандраўскае ваен. вучылішча (1918). З 1920 у 3-й Студыі Маскоўскага Маст.акад.т-ра (з 1926 Т-р імя Я.Вахтангава). Яго творчасці былі ўласцівы арганічнасць, пачуццё жыццёвай праўды, імправізацыйная свабода, спалучэнне прыёмаў буфанады і гратэску з глыбокім драматызмам. Этапнымі ў развіцці рас.тэатр. мастацтва сталі створаныя ім ролі: Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Кюрэ («Цуд святога Антонія» М.Метэрлінка), Тарталья («Прынцэса Турандот» К.Гоцы), Палоній («Гамлет» У.Шэкспіра), Павел Суслаў («Вірынея» Л.Сейфулінай і В.Праўдухіна). Як адзін з рэжысёраў удзельнічаў у пастаноўцы п’ес «Тэмп» М.Пагодзіна (1930), «Гамлет» Шэкспіра (1932), «Чалавечая камедыя» (паводле А. дэ Бальзака, 1934) і інш. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Літ.:
Бачелис Т. Великий советский артист Б.В.Щукин. М., 1956;
Б.В.Щукин: Статьи. воспоминания, материалы. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНО́МІЯ (ад грэч. oikonomia загадванне гаспадаркай), сталовы маёнтак,
від дзярж. зямельнага ўладання ў ВКЛ для задавальнення патрэб двара манарха і прыдворнага скарбу. Вылучаны з каралеўскіх уладанняў на падставе соймавай канстытуцыі 1589 «Ардынацыя аб каралеўскіх прыбытках Вялікага княства Літоўскага». На Беларусі з 16 ст. існавалі Берасцейская эканомія, Гродзенская эканомія, Кобрынская эканомія, Магілёўская Э. (гл. ў арт.Магілёўская воласць), у 18 ст. — таксама Віцебская, Пінская і Слонімская Э.; у Літве — Аліцкая і Шавельская Э. Мелі ўласную гасп. адміністрацыю, падзяляліся на губерні, войтаўствы, ключы, лясніцтвы. Кіраваліся надворным (гаспадарскім) падскарбіем ВКЛ, які са згоды сойма мог здаваць частку Э. або яе даходы (з мыта, прапінацыі, пошты і г.д.) у заставу або пажыццёвае трыманне аселай шляхце. Для кантролю за станам Э. праводзіліся люстрацыі, у час якіх складаліся інвентары. Для павелічэння сваіх прыбыткаў каралеўскі двор імкнуўся ператвараць у Э. і інш.дзярж. ўладанні, што неаднойчы забараняў сойм. Пасля далучэння ВКЛ да Рас. імперыі ў канцы 18 ст. Э. перайшлі ў царскую казну, некаторыя падараваны прыватным асобам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЭЛЕКТРО́Н»,
серыя сав. навукова-даследчых ШСЗ для адначасовага працяглага вывучэння знешняй і ўнутр. зон радыяцыйнага пояса Зямлі і звязаных з імі фіз. з’яў. Маса 350—445 кг. Запускаліся парамі (адзін па траекторыі ніжэй, а другі — вышэй радыяцыйных паясоў) пры дапамозе адной ракеты-носьбіта «Саюз»: «Э.-1» і «Э.-2» — 30.1.1964, «Э.-З» і «Э.-4» — 11.7.1964. Вынікі даследаванняў (рэгістрацыя электронаў і пратонаў, вывучэнне карпускулярнага выпрамянення Сонца, іоннага саставу атмасферы Зямлі і інш.) далі магчымасць атрымаць важныя звесткі аб радыяцыйным поясе і магн. полі Зямлі, неабходныя для стварэння бяспечных умоў для палётаў касм. караблёў, адкрыць шэраг новых фіз. з’яў у каляземнай касм. прасторы.
У.С.Ларыёнаў.
Да арт.«Электрон». ШСЗ «Электрон-1»: 1 — герметычны корпус; 2 — жалюзі сістэмы тэрмарэгулявання; 3 — панэлі сонечных батарэй; 4 — антэна; 5 — мас-спектрометр; 6 — прылада для рэгістрацыі карпускулярнага выпрамянення; 7 — дэтэктары мікраметэораў; 8 — дэтэктары пратонаў; 9 — прылада для даследавання энергетычнага спектра электронаў радыяцыйнага пояса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯПО́НСКАЕ ПІСЬМО́,
змешанае ідэаграфічна-сілабічнае пісьмо, у якім спалучаюцца іерогліфы і складовыя знакі (т.зв. кана). Выкарыстоўваецца для запісу тэкстаў на японскай мове. Склалася ў 6—7 ст. на аснове кітайскага пісьма. У 9 ст. з-за змен у напісанні іерогліфаў утварылася некалькі розных графічных сістэм, з якіх пашырыліся 2 — катакана (скарочаныя іерогліфы ва ўстаўным напісанні) і хірагана (поўныя скарапісныя іерогліфы), іх знакі паводле сэнсу эквівалентныя. З 19 ст. агульнапрыняты спосаб змешанага пісьма, калі асновы знамянальных слоў пішуцца іерогліфамі, а службовыя словы і афіксы — хіраганай; новыя запазычанні пішуцца пераважна катаканай. У 1946 колькасць іерогліфаў скарочана да 1850, пазней павялічана да 1945. Кірунак пісьма зверху ўніз і справа налева. Японская лацінка, якая існуе з 19 ст., мала пашырана. Стараж. пісьмовыя помнікі з 8 ст. («Кодзікі», 712; «Ніхон-сёкі», 720).
Літ.:
Сыромятников Н.А. Древнеяпонский язык. М., 1972;
Фельдман-Конрад Н.И. Японско-русский учебный словарь иероглифов. 2 изд. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎРЭ́ЙСКАЕ ПІСЬМО́,
пісьмо яўрэяў, якія карыстаюцца мовамі іўрыт, ідыш, ладзіна (або худэсма — яўр.-ісп. мова) і інш. Склалася на аснове фінікійскага пісьма. Даўняе Я.п. (паўн.-семіцкае) існавала да 6 ст. да н.э. Яго паступова выцесніла арамейскае пісьмо (4 ст. да н.э.), з якога ў 4—2 ст. да н.э. развілося новае Я.п., т.зв. квадратнае, што ўжываецца ў мовах іўрыт і ідыш. У 8 ст. да н.э. выпрацавана скарапіснае Я.п., пакладзенае ў аснову сучаснага рукапіснага Я.п. У 11 ст. створана т.зв. рабінскае Я.п. (спрошчанае квадратнае), якім пішуцца каментарыі да Старога запавету і рэліг.-юрыд. творы. Да 7 ст.н.э. ў Я.п. галосныя не вылучаліся, з 7 ст. яны сталі абазначацца дыякрытычнымі знакамі, у ідышы — літарамі і знакамі. Літары не падзяляюцца на вял. і малыя. Кірунак пісьма справа налева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЬЧЭ́ЎСКАЯ Галіна Францаўна (н. 20.1.1945, в. Палессе Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1999). Скончыла Бел. тэатр.маст. ін-т (1968). З 1968 актрыса Бел.т-ра імя Я.Коласа, з 1972 Нац.акад.т-ра імя Я.Купалы. Яе творчасці ўласцівы эмац. напоўненасць, псіхал. дакладнасць, мяккі лірызм, паэт. адухоўленасць. Сярод роляў: Дуня Пракопіна («Плач перапёлкі» паводле І.Чыгрынава), Маня («Верачка» А.Макаёнка), Марфа («Дагарэла свечачка...» А.Петрашкевіча), Зоська, Адэля, Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М.Чарота), Альжбета («Паўлінка» Я.Купалы), Ізабела Дрозд («Амністыя» М.Матукоўскага), Віталія («Снежныя зімы» паводле І.Шамякіна), Акуліна («Улада цемры» Л.Талстога), Фяклуша, Уліта («Навальніца», «Лес» А.Астроўскага), Люсета («Нежанаты мнагажэнец, або Залёты пана дэ Пурсаньяка» Мальера), Ліза Брычкіна («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Шафак («У ноч зацьмення месяца» М.Карыма), Валя («Характары» паводле В.Шукшына), Элейн («Пакуль мамы няма дома» Н.Саймана) і інш.