1. Шырокая папяровая абгортка для ўпакоўкі кніг, дакументаў пры паштовых перасылках. // Паштовае адпраўленне ў такой упакоўцы. [Паштальён:] — А вам, Міхаіл Дзям’янавіч, сёння тры тэлеграмы, дзве заказныя бандэролі і пісем штук пяць.Даніленка.
2. Папяровая наклейка на тавары, якая сведчыць аб тым, што пошлінныя зборы за гэты тавар заплачаны.
[Фр. banderole.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліквідава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каго-што.
Правесці (праводзіць) ліквідацыю. [Бохан:] — Абвяшчаю вам загад штаба: атрад ваш мы ліквідуем, распускаем.Лынькоў.Сёння з раніцы я пачаў перадаваць тэлеграмы, спадзеючыся хутка ліквідаваць загрузку.Шынклер.Ганне Сяргееўне і раней у падполлі прыходзілася сустракацца з такімі выпадкамі, калі трэба было ліквідаваць правакатараў.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стра́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад страціць.
2.узнач.прым. Згублены; патрачаны. Смерць і агонь глыбока раняць душу чалавека, але яшчэ глыбей — страчаная вера.Пташнікаў.Страчаныя пазіцыі былі адваяваны.Мележ./узнач.наз.стра́чанае, ‑ага, н.Сёння страчанае не вернеш, Не сустрэць яго, Не знайсці.І. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узме́жак, ‑жка, м.
Край мяжы; мяжа. З агародаў на росныя ўзмежкі выкочваліся пярэстыя і доўгія .. гарбузы.Адамчык.На ўзмежках палеткаў чырванеюць буйныя ягады шыпшыны.Брыль./уперан.ужыв.Шмат новага адкрывае сёння навука якраз на ўзмежках, што раздзялялі дагэтуль фізіку і хімію, біялогію і фізіку, фізіку і медыцыну і інш.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
schréiben*
1.vt піса́ць;
groß ~ піса́ць з вялі́кай лі́тары;
den wíevielten ~ wir héute? яко́е сёння чысло́?
2.~, sich:
sich krank ~ узя́ць бальні́чны ліст
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
спява́цьнесов., в разн. знач. петь;
хаце́лася с. і смяя́цца — хоте́лось петь и смея́ться;
хто сёння ~ва́е Ле́нскага? — кто сего́дня поёт Ле́нского?;
с. у хо́ры — петь в хо́ре;
галасі́ста ~ва́ў пе́вень — голоси́сто пел пету́х
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
«НЁМАН»,
штомесячны літаратурна-маст. і грамадска-паліт. часопіс. Выдаецца з 1945 як альманах рус. секцыі Саюза пісьменнікаў Беларусі, напачатку меў назву «Отчизна», з 1947 «Советская Отчизна», з 1960 сучасная назва. Мае раздзелы: «Паэзія», «Проза», «Публіцыстыка», «Нататкі. Успаміны. Дакументы», «Учора. Сёння. Заўтра», «Мастацтва», «Кола чытання» і інш. Асвятляе пытанні грамадска-паліт., гасп. і культ. жыцця краіны. Друкуе творы пісьменнікаў, якія пішуць па-руску, пераклады твораў бел. і замежных пісьменнікаў. Змяшчае літ.-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі, артыкулы на навук., грамадска-паліт., гіст. тэмы, нарысы, успаміны, матэрыялы па пытаннях культуры і мастацтва.
У часопісе надрукаваны пераклады твораў Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, М.Гарэцкага, К.Чорнага, Р.Барадуліна, П.Броўхі, Я.Брыля, В.Быкава, Н.Гілевіча, А.Куляшова, А.Макаёнка, І.Навуменкі, І.Мележа, П.Панчанкі, М.Танка, І.Чыгрынава, І.Шамякіна, А.Адамовіча, В.Адамчыка, Г.Бураўкіна, А.Вярцінскага, А.Жука, В.Казько, В.Карамазава, А.Кудраўца, А.Кулакоўскага, А.Лойкі, М.Лужаніна, І.Пташнікава, А.Пысіна, А.Русецкага, Б.Сачанкі, Я.Сіпакова, А.Твардоўскага, М.Кругавых, А.Міронава, А.Платонава, В.Тараса, І.Шклярэўскага і інш.; зарубежных пісьменнікаў Р.Ваяна, П.Вежынава, К.Вонегута, Г.Гарсія Маркеса, Ж.Сіменона, У.Фолкнера і інш. Сярод перакладчыкаў І.Бурсаў, У.Жыжэнка, Р.Казакова, Н.Кіслік, П.Кошаль, Б.Спрынчан, Я.Хелемскі, В.Шчадрына, Ф.Яфімаў і інш.Гал. рэдактары: Шамякін (1952—53), М.Калачынскі (1953—54), Панчанка (1954—58), Я.Васілёнак (1958—66), Макаёнак (1966—77), Кудравец (1978—96), Жук (з 1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
lousy[ˈlaʊsi]adj.infml
1. непрые́мны, агі́дны, ве́льмі благі́, дрэ́нны;
What lousy weather! Якое паскуднае надвор’е!;
I feel lousy today. Я сёння адчуваю сябе дрэнна.
2. (with) по́ўны (чаго-н.), бага́ты (на што-н.);
The town is lousy with tourists. Горад кішыць турыстамі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
адубяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Тое, што і адубець. [Прыборны:] — Дадумаўся, ліха на цябе, у лістападзе Днепр пераплываць. Зусім адубянець мог на сярэдзіне.Шамякін.Васіль Ціханавіч.. стаяў.. і думаў, як адважыцца сказаць пра смерць Дзяніса. Гэта трэба зрабіць сёння — для гэтага ж ён і прыйшоў сюды, але адчуваў, што язык нібы адубянеў.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закурэ́ць1, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Пакрыцца сажай; задыміцца 1. Закурэлі сцены ў асеці. □ — Ты мне, Марынка, як заўсёды, падрыхтуй крыху вады, і я апаласнуся, а то закурэў.Скрыпка.Толькі сёння я заўважыў, як закурэла даўно нячышчанае шкло на лямпе.Карамазаў.
закурэ́ць2, ‑зе; зак.
Пачаць курэць.
•••
Аж (толькі) пыл закурэўгл. пыл.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)