1. Металічны стрыжань з галоўкай на адным канцы, а на другім з разьбой, на якую накручваецца гайка. Кох паказаў.. [Вейсу] канец адной рэйкі, на якой і следу не засталося ад замкоў і балтоў.Лынькоў.
2. Жалезны прут для замыкання аканіц і дзвярэй; просва. Прысніўся Дубягу ў абозе сон, Што ў родную хату прыехаў ён.. Аклікнуў — нікога, кругом цішыня. Прыкладам з балтоў аканіцы сарваў І глянуў, і хаты сваёй не пазнаў.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чу́ткі, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны добра ўспрымаць што‑н. слыхам, нюхам. — Спі, — гаворыць Яворскі, — сабакі ў мяне чуткія і злыя — абудзяць, калі што.Колас.// Які хутка рэагуе на знешнія раздражненні (гук, дотык і пад.). А ўначы ўсё навокал скоўваў амаль касмічны холад, і чуткія сейсмографы адзначалі, як недзе ў гарах трашчаць скалы.Шыцік.
2. Уражлівы, успрыімлівы. Каханне — лёгкая прынада Для сэрцаў чуткіх, маладых.Купала.Першым затрапятала чуткае лісце асіны.Шамякін.
3. Лёгкі, неглыбокі. Чуткі сон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
comfortable
[ˈkʌmpftəbəl]
adj.
1) выго́дны, зру́чны
This chair is comfortable — Гэ́тае крэ́сла выго́днае
2) ёмкі, уту́льны
3) супако́йны, спако́йны, бестурбо́тны
a comfortable sleep — спако́йны сон
to feel comfortable — чу́цца спако́йным, задаво́леным
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Laeditur urbanus, non claudicat inde Romanus
Пакалечыў сабе нагу Урбан, але не кульгае з-за гэтага Раман.
Повредил себе ногу Урбан, но не хромает из-за этого Роман.
бел. Чужая болька не баліць. Што дразду па чужому гнязду. На чужой шкуры і вала спёк бы, а на сваёй ‒ і камара не заб’е.
рус. За чужою щекою зуб не болит. Чужая болячка в боку не сидит. По чужой шкуре не больно. Чужое горе не болит. Чужая слеза ‒ вода/что с гуся вода. Чужая беда ‒ людям смех.
фр. Mal d’autrui n’est que songe (Чужая беда ‒ только сон).
англ. He jests at scars that never felt a wound (Указывает на шрамы тот, у кого не было ран).
нем. Fremder Schmerz geht nicht ans Herz (Чужая боль не доходит до сердца).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Diem vesper commendat
Вечар вызначае дзень.
Вечер определяет день.
бел. Не хваліся сеўшы, а хваліся з’еўшы. Не хвалі каня,запрагаючы, а дзеўку ‒ выбіраючы.
рус. Хвали день по вечеру. Вечер покажет, каков был день. Не видав вечера, и хвалиться нечего. Хвали дело к вечеру, а жизнь при смерти. Придёт ночь, так скажем, каков день был. Хвали сон, когда сбудется. Не говори гоп, пока не перескочишь.
фр. Pour vanter un beau jour attends sa fin (Чтобы похвалить хороший день, дождись его конца/вечера).
англ. Before the morning is away praise not the glory of the day (Пока не кончилось утро ‒ не хвали день). Praise a fair day at night (Хвали день вечером).
нем. Man soll den Tag nicht vor dem Abend loben (Не следует хвалить день накануне вечера).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Маркоўнік2 ’сасновы абалоністы лес’ (слаўг., Яшк.). Магчыма, роднасным да яго будзе рус.новасіб.морковник ’дрэва з тонкім ствалом і вялікім, тоўстым камлём’. Да морква (гл.). Семантычны перанос паводле падабенства.
1. Адарваўшыся, аддзяліцца ад чаго‑н. Трос абарваўся.
2. Не ўтрымаўшыся, сарвацца, зваліцца адкуль‑н. [Даўгулевіч:] — Мне было горача і сніўся сон, нібы мы з Адэляю падымаліся на высокія горы, яна абарвалася і паляцела ў прорву.Гурскі.
3.перан. Нечакана спыніцца, перарвацца (пра якое‑н. дзеянне, працэс). Яшчэ некалькі хвілін, і гэтая вінаватая песня паравоза абарвалася, прыціхла.Колас.// Рэзка, без паступовага пераходу кончыцца. За вёскай шаша абарвалася.
•••
Сэрца абарваласягл. сэрца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бры́дкі, ‑ая, ‑ае.
1. Непрыгожы з выгляду, гадкі. [Тапурыя:] — Асілкам..[селянін] не быў, але да работы быў здатным і з твару быў не брыдкі.Самуйлёнак.// Непрыемны, дрэнны. Брыдкі настрой. Брыдкі характар. □ Няўжо яшчэ працягваецца той брыдкі сон!Чарнышэвіч.
2. Паганы, ганебны, благі. Брыдкія паводзіны. □ Алімпе не хапала яшчэ таго, каб родная маці яе стала завадатаркай брыдкіх спраў.Сабаленка.Перад.. [Юркам] было сорамна, і сам сабе Цімка здаваўся брыдкім.Карпаў.// Непрыстойны, брудны, пахабны. Пайшлі па вёсцы пра Зосю брыдкія плёткі.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Па якіх‑н. прыкметах, дадзеных зразумець сэнс чаго‑н. няяснага, незразумелага для каго‑н., уясніць значэнне, характар каго‑, чаго‑н. Разгадаць намеры. Разгадаць сон. □ Эх, шляхі, родныя шляхі! Хто перакажа нам вашы казкі, разгадае думкі, назбіраныя і напісаныя часамі на камлях вашых прысад?Колас.Янка Купала быў першым, хто чуццём геніяльнага мастака разгадаў у Багдановічу выдатнага паэта.Майхровіч.
2. Знайсці правільны адказ на што‑н. загаданае; адгадаць. Разгадаць загадку. Разгадаць рэбус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zmącić
зак.
1. замуціць; скаламуціць;
zmącić wodę — замуціць ваду;
2.перан. усхваляваць; патрывожыць;
zmącić sen — патрывожыць сон;
zmącić spokój — парушыць спакой;
zmącić rozum — азмрочыць розум
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)