Тупру́лькась-тупру́лькась — выгукі, якімі падклікаюць каня (ТС). Выклічнік, у аснове якога спалучэнне тпру́ля‑тпру́ля ‘падзыўныя для жарабяці’, пашыранае ласкальнымі суфіксамі ‑ка‑, -сь, а таксама ўстаўным ‑у‑ ў пачатку слоў. Гл. тпро-тпро, тпру.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

льга прысл., (пасля зычнага і на пачатку сказа ільга́) у знач. безас. вык перакладаецца пры дапамозе дзеяслова dürfen*;

ці льга гэ́та рабіць? ob man es tun darf?

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

класіцы́зм, ‑у, м.

1. Напрамак у мастацкай літаратуры і мастацтве ў 17 — пачатку 19 стст., заснаваны на перайманні антычных узораў і звязаны з сістэмай строгіх правіл у перадачы рэчаіснасці.

2. Сістэма адукацыі, у аснову якой пакладзена вывучэнне лацінскай і старажытнагрэчаскай моў і антычнай культуры.

[Ням. Klassizismus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́ніца, ‑ы, ж.

Час сутак ад канца ночы да пачатку дня, першыя гадзіны дня. Сонечная раніца. Халодная раніца. □ — Хто там? — запытаў айцец Баніфацый. — Пусціце перабыць ноч да раніцы, — пачулася ў адказ. Чарнышэвіч. Вёска .. дыміла кожную раніцу дымком сваіх каміноў. Чорны.

•••

Добрай раніцы! — ранішняе прывітанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фашы́на, ‑ы. ж.

Спец. Звязаны пучок хворасту, чароту для ўмацавання насыпаў, плацін, дарог і пад. Сёлетняй жа восенню меркавалася хоць бы давесці да ракі і прывесці ў парадак магістраль — разбурыць пабудаваныя ў пачатку вайны завалы, расчысціць і ўмацаваць фашынай рэчышча, дзе-нідзе кранутае плывуном. Краўчанка.

[Ням. Faschine ад лац. fascis — вязка прутоў, пучок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карбана́рый

(іт. carbonaro = літар. вугальшчык, ад лац. carbo = вугаль)

член тайнай палітычнай арганізацыі, заснаванай у Італіі ў пачатку 19 ст. для барацьбы супраць чужаземнага прыгнёту, за ўз’яднанне Італіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

абза́ц

(ням. Absatz)

1) водступ управа (чырвоны радок) у пачатку тэксту або яго часткі;

2) адносна закончаная ў сэнсавых адносінах частка тэксту ад аднаго чырвонага радка да наступнага.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

старт

(англ. start)

1) момант пачатку спартыўных спаборніцтваў або ўзлёту лятальнага апарата;

2) месца, з якога пачынаюцца спаборніцтвы па хадзьбе, бегу, яздзе, плаванню;

3) перан. пачатак чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

nläuten

1. vt

1) пазвані́ць

2) спарт. даць сігна́л пача́тку спабо́рніцтва

2. vi (bei D) затэлефанава́ць (каму-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

hrsagen vt гавары́ць, раска́зваць (запар ад пачатку да канца, напамяць);

etw. am Schnürchen ~ перака́зваць што-н. без запі́нкі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)