Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падма́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн., ‑нак; ж.
1. Тое, што і прынада. [Пушкарэвіч:] Паложыш падманку — як без атруты, то [ліса] з’есць, а як з атрутай, дык нават і ў той бок не глядзіць.Гурскі.
2. Састаўная частка назваў некаторых мінералаў, якія маюць характэрныя прыметы металаў, але не з’яўляюцца металічнымі рудамі. Смаляная падманка. Цынкавая падманка. Рагавая падманка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАНСА́Н,
горад на ПнУ КНДР. Адм. ц. правінцыі Канвандо. Каля 400 тыс.ж. (1990). Порт на Японскім моры. Вузел чыгунак і аўтадарог. Машынабудаванне (у т. л. судна- і вагонабудаванне), хім., харчасмакавая (у т. л. рыбакансервавая), тэкст.прам-сць; вытв-сць будматэрыялаў. Рыбалоўная база. Паблізу Вансана буйны з-д каляровых металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАНІ́ДЫ,
від перакідных злучэнняў. Неарган. азаніды — злучэнні шчолачных металаў і амонію, у якіх ёсць малекулярны іон O3−. Чырв. крышталі, парамагнітна раскладаюцца з утварэннем азону пры і вышэй за 60 °C. Моцныя акісляльнікі, гідралізуюцца вадой. Атрымліваюць узаемадзеяннем гідраксідаў з азанаваным кіслародам. У малекулах арган. азанідаў існуе пяцічленны цыкл >C-O-C< <FORMULA>.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАДЫ́Р,
горад на ПдЗ Марока. Адм. ц. правінцыі Агадыр. Засн. ў 16 ст. 779 тыс.ж. (з прыгарадамі; 1990). Порт на ўзбярэжжы Атлантычнага ак.Міжнар. аэрапорт. Буйны рыбапрамысл. цэнтр. Вываз рыбных кансерваў, цытрусаў, ранняй агародніны, рудаў каляровых металаў. Цэм.з-д. Цэнтр турызму і адпачынку. Моцна пацярпеў ад землетрасення ў 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТНІ́К,
старажытная мера (адзінка) масы. Назва паходзіць ад златніка — стараж.рус. залатой манеты масай 4,2 г. Лікавае значэнне З. ў 16—19 ст. мянялася: у ВКЛ З. = 3,9 г (прыблізна), у Беларусі ў 19 — пач. 20 ст. З. = 1/96 фунта = 4,266 г. З. карысталіся пры вызначэнні пробы каштоўных металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛЬЦЫЮ КАРБІ́Д,
злучэнне кальцыю з вугляродам, CaC2. Цвёрдае рэчыва, хімічна чысты — бясколерны, tпл2160 °C, шчыльн. 2200 кг/м³. Тэхнічны К.к. мае колер ад светла-бурага да чорнага. Бурна ўзаемадзейнічае з вадой з вылучэннем ацэтылену. Атрымліваюць аднаўленнем нягашанай вапны вугляродам у дугавых пячах. Выкарыстоўваюць для атрымання ацэтылену, цыянаміду кальцыю, аднаўлення шчолачных металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУМЕ́А (Nouméa),
горад, адм. цэнтр Новай Каледоніі, на паўд.-зах. узбярэжжы вострава. Засн. ў сярэдзіне 19 ст. Каля 70 тыс.ж. (1998). Гал. порт краіны (вываз нікелю. феранікелю, храмітаў, кобальту, марганцу, жал. руды, копры). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: металургічная (абагачэнне і выплаўка нікелю і інш.металаў), харчовая. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАЗІ́ЎНАЯ АПРАЦО́ЎКА,
апрацоўка металаў, каштоўных камянёў, горных парод, шкла, дрэва, пластмас і інш. матэрыялаў зразаннем тонкага слоя абразіўным інструментам. Асн. прызначэнне — забеспячэнне павышанай дакладнасці і якасці паверхні, што апрацоўваецца. Можа выкарыстоўвацца таксама для чарнавой абдзіркі паверхняў, рэзкі, знімання вял. прыпускаў. Да абразіўнай апрацоўкі адносяцца паліраванне, шліфаванне, ханінгаванне, даводка, прыцірка, абразіўна-імпульсная апрацоўка, суперфінішаванне і г.д.