дзе́сьці, прысл.

У нейкім, дакладна не вядомым месцы. Рысы твару скрыпача нагадвалі Лабановічу нешта знаёмае. Дзесьці ён бачыў такі твар, але дзе? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэнтралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Сканцэнтраваць (сканцэнтроўваць) у адным цэнтры; аб’яднаць (аб’ядноўваць) у адным месцы, у адных руках. Цэнтралізаваць кіраўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АМФІТЭА́ТР (грэч. amphitheatron),

1) у Стараж. Рыме манументальнае збудаванне для публічных відовішчаў: баёў гладыятараў, цкавання дзікіх звяроў, масавых тэатралізаваных паказаў. Меў эліпсападобную ў плане форму, з арэнай пасярэдзіне, вакол якой ступенькамі ўзвышаліся месцы для гледачоў. Яго канструкцыйную аснову складала сістэма арак і слупоў, паміж якімі знаходзіліся галерэі і лесвіцы, напр., Рымскі Калізей.

2) Сучасныя амфітэатры выкарыстоўваюцца ў кінатэатрах, тэатр., цыркавых, спарт. будынках, маюць эліпсападобны, паўцыркульны сегментавы план. На аснове амфітэатра пабудаваны глядзельныя залы Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, кінатэатра «Кастрычнік» у Мінску, месцы для гледачоў у цырках Гомеля, Мінска, на мінскім стадыёне «Дынама» і інш.

Да арт. Амфітэатр. Старажытнарымскі тэатр у Турцыі.

т. 1, с. 329

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэ́йдвуд

(англ. deadwood)

насавая або кармавая падводная частка судна ў месцы спалучэння кіля з фарштэўнем або ахтэрштэўнем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ізатэ́ра

(ад іза- + гр. theros = лета)

лінія на карце, якая злучае месцы з аднолькавай сярэдняй тэмпературай лета.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ізахіме́на

(ад ba- + гр. cheimon = зіма)

лінія на карце, якая злучае месцы з аднолькавай сярэдняй тэмпературай зімы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

масі́раваць​2

(рус. массировать, ад фр. masser)

сканцэнтроўваць у адным месцы вялікую масу (войск, авіяцыі і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бальве́рк

(ням. Bollwerk = апора)

тонкая падпорная сценка, якая перашкаджае спаўзанню грунту ў месцы сутыкнення яго з вадой.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

антрако́бія

(н.-лац. anthracobia)

сумчаты грыб сям. піранемавых, які расце на глебе, звычайна на месцы былых вогнішчаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фразі́раваць

(фр. phraser, ад гр. phrasis = выраз)

выдзяляць у вымаўленні або пры музычным выкананні выразныя месцы фраз.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)