КО́ЛЕР у фізіцы элементарных часціц,

спецыфічны квантавы лік, які характарызуе кваркі і глюоны. Кожны тып кварка можа знаходзіцца ў трох фіз. неадрозных колеравых станах, а кожны з глюонаў — у 8 двухколеравых станах. У квантавай хромадынаміцы К. (колеравы зарад) вызначае моцнае ўзаемадзеянне гэтых часціц.

т. 8, с. 389

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЯЛЕ́ННЕ,

арыфметычнае дзеянне, адваротнае множанню. Падзяліць лік a (дзеліва) на b (дзельнік адрозны ад нуля) — значыць знайсці такі лік x (дзель), што здабытак bx = a (або xb = a). Для абазначэння Дз. выкарыстоўваюць знакі двукроп’я (a:b), гарыз. (ab) або нахільнай (a/b) рысы.

Для рацыянальных лікаў (цэлых, дробных і нуля) Дз. адназначнае і заўсёды магчымае (акрамя Дз. на нуль, што немагчыма). У межах цэлых лікаў — адназначнае, але не заўсёды магчымае, напр., 6 дзеліцца на 2 і 3, але не дзеліцца на 5. Абагульненнем звычайнага Дз. з’яўляецца Дз. з астачай. Падзяліць цэлыя неадмоўныя лікі a на b — знайсці такія цэлыя неадмоўныя лікі x і y, якія задавальнялі б патрабаванні a = bx + y, y < b, дзе x — няпоўная дзель (пры y ≠ 0) ці дзель (пры y = 0); y — астача. Гл. таксама Падзельнасць.

т. 6, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Множыць ’павялічваць’, ’памнажаць адзін лік на другі’, множыцца ’размнажацца’, ’дабаўляцца’ (ТСБМ, Нас., Яруш., ТС). Прасл. mъnoziti (sę). Да многа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́мпут ’агульны лік’ (Нас.). Ст.-бел. компутъ (з 1687 г.), укр. компут ’тс’. Запазычанне з польск. komput (Булыка, Запазыч., 165).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

denominate

1.[dɪˈnɑ:mɪneɪt]

v.

дава́ць назо́ў чаму́, называ́ць, абазнача́ць

2. [dɪˈnɑ:mɪnət]

adj.

найме́нны (лік)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

зме́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад змяшаць.

2. у знач. прым. Які ўтварыўся шляхам змешвання, скрыжоўвання. Змешаная кроў. Змешаная парода жывёлы.

3. у знач. прым. Які складаецца з разнародных элементаў, частак; разнародны па складу. Змешаны рэпертуар. Змешаныя ўгнаенні. □ [Артысты] выходзілі ў фае, зліваліся з моладдзю горада, жартавалі на змешаных мовах. Скрыпка. // Спец. Які складаецца з розных народ, відаў дрэў; мяшаны (пра лес). Змешаны лес.

•••

Змешаны лік гл. лік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́мдзесят, сямідзесяці, Т сямюдзесяццю, ліч. кольк.

Лік і лічба 70. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 70. Семдзесят гадоў. □ За трое сутак [партызаны] прайшлі ад сваёй базы больш чым семдзесят кіламетраў. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НО́РМА,

матэматычнае паняцце, якое абагульняе паняцце абсалютнай велічыні ліку. Напр., Н. вектара x→ наз. яго даўжыня ∥x→∥; Н. кватэрніёна a + bi + cj + dk, дзе a, b, c, d — сапраўдныя лікі, i, j, k — уяўныя адзінкі, лік a​2 + b​2 + c​2 + d​2.

т. 11, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІРС (англ. piers, мн. лік ад pier слуп, прыстань, мол),

двухбаковае прычальнае збудаванне, якое размешчана ўнутры акваторыі порта перпендыкулярна ці пад вуглом да берага. П. размяшчаюць звычайна групамі, каб павялічыць прычальную лінію, што важна пры абмежаванасці берагавой лініі порта.

«Грэбень» пірсаў у порце г. Новарасійск.

т. 12, с. 383

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

арыфмо́метр

(ад гр. arithmos = лік + -метр)

настольная лічыльная машына для механічнага выканання чатырох арыфметычных дзеянняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)