flanka

flank|a

ж.

1. фланг;

uderzyć z lewej ~i — ударыць з левага фланга;

2. крыло (будынка);

3. спарт. край;

forsować lewą ~ę — атакаваць левы край

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wrong

[rɔŋ]

1.

adj.

1) няпра́вільны, памылко́вы

2) неадпаве́дны

at the wrong time — у неадпаве́дны час

3) не ў пара́дку, няспра́ўны

Something is wrong with the car — З а́ўтам не́шта не ў пара́дку

4) ле́вы, адваро́тны (бок)

wrong side — ле́вы, адваро́тны бок, спод, пады́спад

2.

adv.

няпра́вільна, памылко́ва

3.

n.

1) няпра́вільнасьць, памылко́васьць f., зло n.

Two wrongs do not make a right — Злом не папра́віш зла

2) несправядлі́васьць, кры́ўда f.

4.

v.t.

1) кры́ўдзіць

He forgave those who had wronged him — Ён праба́чыў тым, хто яго́ кры́ўдзіў

2) несправядлі́ва ганьбава́ць

- be in the wrong

- go wrong

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

КА́МА (ад удм. кам — рака, цячэнне),

рака ў еўрап. ч. Расіі, левы прыток р. Волга. Даўж. 1805 км, пл. бас. 507 тыс. км². Бярэ пачатак на Верхнякамскім узв., упадае ў Куйбышаўскае вадасховішча. Цячэ паміж узвышшамі Высокага Заволжа, па шырокай, месцамі звужанай даліне. У вярхоўях рэчышча няўстойлівае і звілістае. Пасля ўпадзення р. Вішара — мнагаводная рака. Сцёк К. на значным працягу зарэгуляваны плацінамі Камскай, Воткінскай і Ніжнякамскай ГЭС, вышэй якіх створаны вадасховішчы. Гал. прытокі: Вішара, Чусавая, Белая (злева), Вятка (справа).

Жыўленне пераважна снегавое, а таксама падземнае і дажджавое. Ледастаў з пач. ліст. ў вярхоўях і канца ліст. ў нізоўях да красавіка. Сярэдні расход вады каля г. Набярэжныя Чаўны 2940 м³/с. Ніжэй рэйда Керчаўскі рэгулярнае суднаходства. Асн. гарады і парты: Салікамск, Беразнікі, Перм, Краснакамск, Сарапул, Набярэжныя Чаўны, Чыстапаль.

В.​П.​Кісель.

Сплаў лесу па р. Кама.

т. 7, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Наба́кі́р ’набак’ (Нас., Байк. і Некр., Др., Гарэц., БРС), набаке́р ’тс’ (Янк. 1), наба́кер і наба́кір (ТС). Разам з укр. наба́ки́р запазычана з польск. na bakier ’тс’ (звычайна пра галаўны ўбор), якое разам з рус. набекре́нь Брукнер (12) выводзіць з каманды плытнікаў, што паходзіць з ням. back kehren ’назад, налева варочаць’; паводле Бяднарчука (JP, 1984, 44, 1–2, 31), плытніцкае вілейск. na baker ’налева; назад’ ад н.-ням. bakbortлевы борт, ззаду (адносна стырна)’. Варыянты набаге́р (Сцяшк. Сл.) і нама́гір (ТС) можна разглядаць як другасныя, узнікшыя ў выніку азванчэння к у інтэрвакальным становішчы і, магчыма, збліжэння з маг̌е́рка (гл.). Іншы выпадак збліжэння ў спалучэнні на башкір: staŭ nasić czapku na baszkir (Пятк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВЕРДЭ́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1916,

баі паміж германскімі і французскімі войскамі за ўмацаваны раён Вердэна 21 лют. — 21 снеж. ў час 1-й сусв. вайны.

Тэрм. вярх. камандаванне вырашыла ў 1916 нанесці гал. ўдар на Зах. фронце супраць Вердэнскага выступу, які быў апорай усяго франц. фронту. На 15-кіламетровым участку прарыву супраць 2 франц. дывізій было выстаўлена 6,5 дывізій 5-й герм. арміі. Атака 21—25 лют. на правым беразе р. Мёз (Маас) сустрэла ўпартае супраціўленне франц. войск і прарыў не быў зроблены. У сак. герм. войскі гал. ўдар перанеслі на левы бераг ракі, але прасунуліся толькі на 6—7 км. 24 кастр. франц. войскі перайшлі ў контрнаступленне і 21 снеж. выйшлі на рубеж, які займалі 25 лютага. Вердэнская аперацыя была для Германіі беспаспяховай: яна ўвяла 50 дывізій са 125 і страціла каля 600 тыс. чал. Францыя выставіла 65 дывізій са 125 і страціла 358 тыс. чал.

т. 4, с. 101

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯРЭ́ЗІНСКАЯ ВО́ДНАЯ СІСТЭ́МА,

былы штучны водны шлях у Беларусі, у Лепельскім і Докшыцкім р-нах Віцебскай вобл., які злучаў бас. Дняпра і Зах. Дзвіны. Даўж. 169 км. Пабудавана ў 1797—1805 для вывазу буд. лесу з Мінскай губ. ў Рыгу. Пачыналася ад р. Бярэзіна пры ўпадзенні ў яе р. Сергуч, праходзіла па абводным Сергуцкім канале (даўж. 10 км), азёрах Манец і Плаўна, злучальным Бярэзінскім канале (8 км) на водападзеле Бярэзіны і Улы, воз. Бярэшча і р. Бярэшча (Верабскі канал, даўж. 8,4 км), р. Эса, воз. Лепельскае, р. Ула (левы прыток Зах. Дзвіны). Мела 14 шлюзаў і 3 прыстані (Сергуцкую, Лепельскую і Чашніцкую). Участак ад р. Бярэзіна да воз. Плаўна ў межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка. У канцы 19 ст. страціла гасп. значэнне з-за канкурэнцыі чыг. транспарту, празмернай высечкі лесу і абмялення рэк і азёр. Не дзейнічае, гідратэхн. збудаванні не захаваліся.

т. 3, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗІСНА́,

рака ў Віцебскай вобл. і Літве, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўж. 178 км, у межах Беларусі каля 149 км. Пл. вадазбору 8180 км², у межах Беларусі каля 7730 км². Выцякае з воз. Дзіснай (Літва), цячэ па тэр. Браслаўскага (на мяжы з Літвой), Пастаўскага, Шаркаўшчынскага і Міёрскага р-наў па Дзісенскай нізіне — зах. ч. Полацкай нізіны. У верхнім цячэнні называецца Дзісенка. Асн. прытокі: Бірвета, Галбіца, Бярозаўка, Мнюта, Авута (справа), Дрысвята, Янка, Маціца (злева).

Даліна трапецападобная, шыр. 400—600 м, месцамі да 1,5 км. Рэчышча звілістае, на працягу 7,7 км каналізаванае, шыр. ад 20—30 м да 100 м у нізоўях. Берагі ў вярхоўях нізкія, часткова забалочаныя, на астатнім працягу стромкія, выш. 2—7 м, у месцах выхаду грунтавых вод забалочаныя. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 52,4 м³/с. Рака замярзае ў 2-й дэкадзе снеж., крыгалом у 1-й дэкадзе сакавіка.

Рака Дзісна ў ніжнім цячэнні.

т. 6, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЫ́СЛЬБЕК ((Myslbek) Іозеф Вацлаў) (20.6.1848, Прага — 2.6.1922),

чэшскі скульптар; заснавальнік чэш. скульпт. школы пач. 20 ст. Вучыўся ў Празе ў майстэрнях Т.​Сейдана (1864—66) і В.​Левы (1867—70), у АМ (1868—72). Выкладаў у Маст.-прамысл. школе (з 1885) і АМ (1896—1919) у Празе. Зазнаў уплыў А.​Радэна. У творчасці эвалюцыяніраваў ад рамантызму да рэалізму і неакласіцызму. Стварыў узнёслыя, манум. вобразы гіст. дзеячаў Чэхіі і герояў нар. эпасу, якія спалучаюць сімвалічную абагульненасць трактоўкі з жыццёвай канкрэтнасцю. Сярод твораў: дэкар. скульптуры партала Нац. т-ра (1871—72), скульпт. групы на мосце Ф.​Палацкага (1881—97), помнік св. Вацлаву (1888—1912), партрэтная статуя кардынала Шварцэнберга ў саборы св. Віта (1891—95), помнік Ф.​Л.​Рыгеру (1903—14; усе ў Празе), статуі для будынка парламента ў Вене (пач. 1880-х г.), серыя алегарычных статуй «Музыка» (1892—1912), партрэтныя бюсты, надмагіллі і інш.

т. 11, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

spód, spodu

м.

1. ніз; спод;

pod spód — пад спод, падыспад;

pod spodem — пад сподам, знізу;

od spodu — спадыспаду; знізу;

2. левы бок (тканіны); падкладка;

3. ніжняя спадніца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АСЦЁР,

рака ў Расіі (Смаленская вобл.) і Беларусі, у Клімавіцкім і Крычаўскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 274 км, у межах Беларусі каля 50 км. Пл. вадазбору 3,37 тыс. км². Пачынаецца на схілах Смаленскага ўзвышша, у Рослаўскім раёне Смаленскай вобласці. Вусце за 2 км на У ад в. Бель 1-я Крычаўскага р-на. Асн. прытокі: Вострык, Стомець, Немка (справа); В.​Наўля, Шумячка, Сасноўка (злева).

Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. 1,5—2 км. Схілы спадзістыя, радзей умерана стромкія, выш. 10—25 м. Пойма двухбаковая, шыр. 0,2—0,3 км, у ніжнім цячэнні 0,3—0,5 км, у разводдзе затапляецца ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Рэчышча звілістае, шыр. ракі ў межань на Беларусі 20—30 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя. Вызначаецца інтэнсіўным разводдзем, на якое прыпадае 59% гадавога сцёку. Замярзае ў 1-й пал. снежня, крыгалом у канцы сак.пач. красавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,6 м³/с.

Рака Асцёр у Клімавіцкім раёне.

т. 2, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)