дзяржаўны орган, створаны 30.6.1941 паводле рашэння Прэзідыума Вярх. Савета СССР, ЦКВКП(б) і СНКСССР у сувязі з надзвычайным становішчам у Вял.Айч. вайну, каб мабілізаваць сілы для адпору фаш. Германіі. Старшыня І.В.Сталін. Камітэт кіраваў дзейнасцю ўсіх дзярж. ведамстваў і ўстаноў, накіроўваў іх намаганні на больш поўнае выкарыстанне матэрыяльных, духоўных і ваен. магчымасцей краіны для дасягнення перамогі над ворагам. Ён вырашаў пытанні пераводу эканомікі краіны на патрэбы вайны, мабілізацыі людскіх рэсурсаў на патрэбы фронту, падрыхтоўкі рэзерваў і кадраў для ўзбр. сіл і прам-сці, эвакуацыі прам-сці з прыфрантавых раёнаў, пераводу прамысл. прадпрыемстваў у вызваленыя раёны і аднаўлення разбуранай вайной нар. гаспадаркі ў зах. абласцях краіны, устанаўліваў аб’ёмы і тэрміны паставак прам-сцю ваен. прадукцыі і інш. Вышэйшым выканаўчым органам камітэта па аператыўна-стратэгічным кіраўніцтве ўзбр. барацьбой з’яўлялася Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Распараджэнні к-та былі абавязковыя для сав., дзярж., парт., ваен., гасп., прафсаюзных органаў і ўсіх грамадзян. Скасаваны 4.9.1945.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДАНЕЗІ́ЙЦЫ,
народы Інданезіі, якія гавораць на інданезійскай мове (больш за 95% нас.краіны, 188,2 млн.чал., 1993). Большасць вернікаў — мусульмане. У шырокім сэнсе — назва ўсіх грамадзян Інданезіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пенепле́н
(фр. peneplaine = амаль раўніна)
выраўнены ўчастак сушы, які ўтварыўся ў выніку працяглага разбурэння горнай краіны прыроднымі працэсамі ва ўмовах адноснага тэктанічнага спакою.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
туры́зм
(фр. tourisme)
падарожжа ў вольны час па сваёй краіне і ў іншыя краіны, калі адпачынак спалучаецца з элементамі спорту і пазнавальнымі задачамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кірмашава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; незак.
Разм. Прымаць удзел у кірмашы. І хоць не з такім хваляваннем сягоння За свет, у краіны заморскія еду, Як некалі ехаў праз родныя гоні Па дровы, па сена, кірмашаваць з дзедам.Танк.Усё кірмашуе, пакуль грош за пазухай чуе.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратэкцыяні́зм, ‑у, м.
1.Спец. У капіталістычных краінах — сістэма таможнай палітыкі з высокімі пошлінамі на ўвазныя тавары, якая мае на мэце пазбавіць прамысловасць і сельскую гаспадарку сваёй краіны ад замежнай канкурэнцыі.
2.Разм. Сістэма падбору на службу не па дзедавых якасцях, а па знаёмству, па пратэкцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыцяга́льны, ‑ая, ‑ае.
Які прыцягвае, вабіць да сябе. Адзінства да брацкіх краін мае прыцягальную сілу і забяспечвае поспех у барацьбе за рэвалюцыю праграмы міру.«Звязда».[Князь] быў самай прыцягальнай і прывабнай істотай, якую .. [гасударыні] даводзілася сустракаць у жыцці.Караткевіч.Расла прыцягальная сіла першай у свеце Краіны Саветаў.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)