Паўз, поўз, пыўз ’па’, ’уздоўж’, ’непадалёку’, ’каля’, ’міма’, ’праз’, ’вакол’ (ТСБМ, Кар., Шат., Гарэц., Мал., Чуд.; чэрв., ДАБМ, к. 221; пух., раг., чэрв., бярэз., Сл. ПЗБ), по̂з ’побач, міма, каля’ (Нікан.). Укр.повз ’міма’, рус. у прысл. поз‑доль, поз‑дол, повздоль ’уздоўж, паралельна’. Да па‑ (< прасл.po‑) і vz, — апошняе з прасл.ъz, да якога пазней далучылася v‑ як вынік зіяння (Мее, MSL, 20, 111; Гуер, Sb. filolog., 7, 23). Слав.vьz адпавядаюць літ.už‑, лат.uz‑ (ESSJ SG, 1, 276–281). Сюды ж паўзбоч, поўзбоч ’каля, уздоўж’ (ТС), ’у баку, каля’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), а таксама паўзбо́чча ’месца на схіле канавы, узгорка’ (Яшк.) і поўзверх ’па-над, блізка пад верхам’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АБА́ЛКІН Леанід Іванавіч (н. 5.5.1930, Масква),
вучоны-эканаміст, сав.дзярж. дзеяч. Акад.АНСССР (1987, чл.-кар. 1984), акад.Рас.АН (1991). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі імя Пляханава (1952). З 1956 на навукова-пед. рабоце. З 1986 дырэктар Ін-та эканомікі Рас.АН, адначасова ў 1989—91 нам. старшыні СМСССР, старшыня дзярж. камісіі СМСССР па эканам. рэформе. Навук. працы па праблемах палітэканоміі сацыялізму, удасканалення гасп. механізму, фарміравання канцэпцыі пераходу да рынку.
Тв.:
Политическая экономия и экономическая политика. М., 1970;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАГА́ДРА (Avogadro) Амедэо (9.8.1776, г. Турын — 9.7.1856),
італьянскі фізік і хімік. Атрымаў юрыд. адукацыю, самастойна вывучаў хімію, фізіку і матэматыку. Чл.-кар. (1804), ардынарны акад. (1819) АН у Турыне. У 1820—22 і 1834—50 праф. фізікі Турынскага ун-та. Прапанаваў гіпотэзу (1811), паводле якой малекулы газаў складаюцца з аднаго або некалькіх атамаў (гэтая думка выказана на 70 гадоў раней М.В.Ламаносавым). Сфармуляваў адзін з асн. законаў ідэальных газаў (гл.Авагадра закон), прапанаваў метад вызначэння атамных і малекулярных масаў. Імем Авагадра наз.Авагадра пастаянная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕ́РЫНЦАЎ Сяргей Сяргеевіч, (н. 10.12.1937, Масква), рус. вучоны-філолаг, літаратуразнавец, перакладчык. Чл.-кар.Рас.АН (1987), акад.Рас. акадэміі прыродазнаўчых навук. Скончыў Маскоўскі ун-т (1961). Працаваў у Ін-це гісторыі мастацтваў; з 1969 у Ін-це сусв. л-ры імя Горкага. Працы па гісторыі познаантычнай і сярэдневяковай л-ры; па зах. філасофіі культуры 20 ст. Аўтар вершаваных і празаічных перакладаў («Кніга Іова», творы Платона, Калімаха, Плутарха, Гёльдэрліна, Тракля, Гесэ і інш.). Адзін з аўтараў энцыклапедыі «Міфы народаў свету» (Т. 1—2, 1987—88). Дзярж. прэмія СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАШО́ВА (Аляксеева-Белашова) Кацярына Фёдараўна
(2.12.1906, С.-Пецярбург — 9.5.1971),
рускі скульптар. Нар. мастак СССР (1963). Чл.-кар.АМСССР (1964). Вучылася ў Ленінградскім вышэйшым мастацка-тэхн. ін-це (1926—32). Працавала пераважна ў галіне станковай скульптуры («Партрэт старога», 1944; «Мроі», 1957; «Абуджэнне», 1967). Стварыла рамантычны і адначасова драматычны вобраз А.С.Пушкіна («А.С.Пушкін», 1957; помнік А.С.Пушкіну ў Пушкінскіх Гарах, 1959). Гераізм народа адлюстраваны ў многіх работах ваен. і пасляваен. часу («Няскораная», 1943; «Партызан», 1944; «Зоя», 1948, і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РАСНЕЎ Алег Васілевіч (н. 21.8.1940, г. Хойнікі Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-ртэхн.н. (1982), праф. (1986). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1961). З 1964 у Ін-це надзейнасці машын АН Беларусі, з 1978 яго дырэктар. Навук. даследаванні па тэорыі, метадах прагназавання надзейнасці і даўгавечнасці механізмаў машын, зніжэнні іх вібраакустычнай актыўнасці, стварэнні стандартаў і нарматываў для праектавання машын высокай надзейнасці.
Тв.:
Самоустанавливающиеся зубчатые колеса. Мн., 1983;
Аналитические методы механики в динамике приводов. Мн., 1992 (разам з А.М.Гоманам, М.М.Ішыным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЛІ́БІН Юрый Аляксандравіч (19.5.1901, г. Растоў, Расія — 4.5.1952),
савецкі геолаг. Чл.-кар.АНСССР (1946). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1926). З 1934 ва Усесаюзным геал. ін-це, з 1950 у Ленінградскім ун-це. Навук. працы па выяўленні заканамернасцяў размеркавання радовішчаў карысных выкапняў у зямной кары, па даследаванні ўмоў стварэння россыпных радовішчаў золата. Дзярж. прэмія СССР 1946. Яго імем названы мінерал білібініт і г. Білібіна.
Тв.:
Петрология Ыллымахского интрузива. М.; Л., 1947;
Основы геологии россыпей. 3 изд. М., 1956;
Металлогенические провинции и металлогенические эпохи. М., 1955;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАФІЯ́ДЗІ Уладзімір Гаўрылавіч (10.1.1911, Масква — 17.5.1986),
бел. фізік. Чл.-кар.АН Беларусі (1966), д-р фізіка-матэм.н. (1963), праф. (1964). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1971). Вучыўся ў Ленінградскім ун-це (1932—41). З 1931 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград). У 1962—72 у БДУ. Навук. працы па інфрачырвонай тэхніцы і спектраскапіі, фізіцы атмасферы, оптыка-электронных прыладах, мадуляцыі святла і радыяцыйным вымярэнні т-ры. Адзін са стваральнікаў святлолакацыйнага дальнамера.
Тв.:
Фотоэлектрическая автоматика. Мн., 1966;
Скорость света и ее значение в науке и технике. Мн., 1970 (разам з Ю.В.Паповым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЯВО́ДСКІ Уладзіслаў Уладзіслававіч (25.7.1917, С.-Пецярбург — 20.2.1967),
савецкі фізікахімік. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1940). З 1940 у НДІ і ВНУ Масквы, з 1959 у Ін-це хім. кінетыкі і гарэння Сібірскага аддзялення АНСССР. Навук. працы па хім. кінетыцы. Распрацаваў асн. пытанні тэорыі акіслення вадароду, колькасную тэорыю крэкінгу алефінавых вуглевадародаў. Развіў ланцуговую тэорыю гетэрагеннага каталізу (разам з М.М.Сямёнавым і Ф.Ф.Валькінштэйнам). Даследаваў механізм гетэрагенна-каталітычных рэакцый, з дапамогай метаду электроннага парамагнітнага рэзанансу свабоднарадыкальныя рэакцыі. Дзярж. прэмія СССР 1968.
Тв.:
Физика и химия элементарных химических процессов. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЙНІК Альберт Віктар Іазефавіч (н. 3.10.1919, г. Ташкент — 24.11.1996),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1956), д-ртэхн.н. (1953), праф. (1995). Скончыў Маскоўскі авіяц.тэхнал.ін-т (1944). З 1956 у Ін-це энергетыкі, з 1958 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі. Адначасова ў 1957—69 у БПІ. Навук. працы па цеплавой тэорыі ліцейных працэсаў. Распрацаваў абагульненую тэрмадынамічную тэорыю, якая аб’ядноўвае класічную тэрмадынаміку, тэрмадынаміку неабарачальных працэсаў, цепла- і масаабмен і інш.