при́нятый

1. прич. прыня́ты; (взятый) узя́ты; (подхваченный) падхо́плены, падхва́чаны;

2. прич. (встреченный) сустрэ́ты, узя́ты; см. принима́ть 1, 2;

3. прил. прыня́ты; заве́дзены; (общепринятый) агульнапрыня́ты; (обычный) звыча́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АЛІГАТРО́ФЫ [ад аліга... + ...троф(ы)],

расліны і мікраарганізмы, здольныя развівацца ў асяроддзі з нізкай канцэнтрацыяй пажыўных рэчываў. Да алігатрофных раслін Беларусі, якія растуць на глебах, бедных элементамі мінер. харчавання, належаць сфагнавыя імхі, верас звычайны, сівец стаячы, цмен пясчаны, агаткі двухдомныя, падвей похвенны, багун балотны, журавіны і інш. расліны вярховых балотаў, сухадолаў і пяскоў. Алігатрофныя мікраарганізмы жывяцца простымі арган. злучэннямі — арган. к-тамі, спіртамі. Многія з іх маюць прыстасаванні для павелічэння паверхні клеткі (спіральная будова клетак у спірылы, прастэкі ў прастэкабактэрый).

т. 1, с. 255

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКІ́МАЎ (Мікалай Паўлавіч) (16.4.1901, Харкаў — 6.9.1968),

рускі рэжысёр і мастак. Нар. арт. СССР (1960). Праф. (1960). Вучыўся ў Новай маст. студыі ў Петраградзе (1915—19). З 1922 тэатр. мастак, рэжысёр. У 1935—49 і з 1955 маст. кіраўнік Ленінградскага т-ра камедыі. Лепшыя спектаклі, якія паставіў і аформіў Акімаў, адметныя тонкай іроніяй, дакладнасцю характарыстык: «Звычайны цуд», «Дракон» Я.​Шварца, «Дон Жуан» Дж.​Байрана, «Стракатыя апавяданні» паводле А.​Чэхава і інш. Аўтар графічных работ (кніжная ілюстрацыя, партрэт, тэатр. афіша).

т. 1, с. 191

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРУ́ЙСКІ ПАРК,

помнік сядзібна-паркавага мастацтва. Закладзены ў пач. 19 ст. ў г.п. Друя Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Парк рэгулярнага тыпу. Пл. каля 4 га. Цэнтр кампазіцыі — мураваны 1-павярховы палац на левым беразе Зах. Дзвіны (будынак неаднаразова перабудоўваўся і страціў пачатковы выгляд). Парк выцягнуты з У на З, у паўд. ч. зберагліся алеі, у заходняй — старыя ліпы. Растуць мясц. пароды дрэў, у т. л. конскі каштан звычайны, вяз шурпаты ніцы і інш.

В.​Р.​Анціпаў.

т. 6, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНАПЛЯ́НКА (Acanthis cannabina),

птушка сям. ўюрковых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўразіі, паўн.-зах. Афрыцы. На Беларусі звычайны пералётны від, на Пд і ў цэнтр. ч. часам зімуе. Жыве ў садах, на ўзлесках, лугах. У перыяд гнездавання трымаюцца парамі, у інш. час. чародамі.

Даўж. да 140 мм, маса да 22 г. У самцоў лоб і грудка чырв., спіна карычневая, брушка белае; самкі і маладыя К. шаравата-бурыя. Нясуць 3—7 яец. Кормяцца насеннем травяністых раслін.

Канаплянка: 1 — самец; 2 — самка.

т. 7, с. 570

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРКГРА́Ф (ням. Markgraf літар. граф маркі),

1) кіраўнік пагран. акругі (маркі) у сярэдневяковых Франкскай дзяржаве (пасада ўведзена Карлам Вялікім) і «Свяшчэннай Рымскай імперыі». М. меў больш паўнамоцтваў (у т. л. пастаянную ваен. ўладу), чым звычайны граф; у буйнейшых марках (маркграфствах) па сваім становішчы ён набліжаўся да герцага. З 12 ст. М. Брандэнбурга, Мейсена, Лужыцы, Маравіі сталі імперскімі князямі (М. Брандэнбурга і Мейсена пазней сталі і курфюрстамі).

2) Адзін з вышэйшых дваранскіх тытулаў у Францыі, Іспаніі, Італіі (гл. Маркіз).

т. 10, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕСАПРАЎДНАДАЖДЖАВІКО́ВЫЯ (Sclerodermatales),

парадак грыбоў гастэраміцэтаў. 16 родаў, каля 190 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 2 віды з роду несапраўдны дажджавік (Scleroderma); звычайны (S. aurantium) і бародаўчаты (S. verrucosum). Трапляюцца ў лясах, на ўзлесках, глебе, гнілой драўніне.

Пладовыя целы наземныя, паўпадземныя, шара- або клубнепадобныя, сядзячыя, радзей з несапраўднай ножкай. Абалонка 1—4-слойная, звонку гладкая або бародаўчатая, з лускавінкамі, шыпамі. Мякаць белая, мясістая, шчыльная, з узростам парашкападобная, цёмная. Споры круглаватыя, гладкія або бародаўчатыя, бясколерныя ці афарбаваныя. Неядомыя.

т. 11, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Абык ’звычай, звычка’ (Нас.), абыкаць (Нас.) < аб‑вык, гл. таксама абыкласць ’звычай’ (Нас., Гарэц.), абыкла ’звычайна’ (КТС), абыклызвычайны’ (Нас., Касп., КТС, Яруш.), гл. таксама абычай (Шат., Нас., Сержп.). Вельмі архаічная форма. Параўн. серб.-харв. о̀бика ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паляту́ха1 ’жывёліна атрада грызуноў, падобная на вавёрку, пярэднія ногі якой злучаны з заднімі шырокай лятальнай перапонкай’ (ТСБМ). Дэрыват ад палятаць < лятаць з ‑уха.

Паляту́ха2 ’сумнік звычайны, Solidago virgaurea L.’ (Кіс., 124). Да палятаць < плятаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трывія́льнызвычайны, неарыгінальны’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. тривиа́льный ці польск. trywialny ‘тс’ з заходнееўрапейскіх моў, паходзіць з лац. triviālis ‘тое, што валяецца на вялікай дарозе’ (Фасмер, 4, 102), што, у сваю чаргу, ад triwium ‘скрыжаванне трох дарог’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)