◎ Пасява́ць ’сеяць (доўга)’, ’высяваць’ (Ян.). Дуратыўны дзеяслоў, утвораны ад сеяць (гл.); пашырэнне суфікса ‑ва‑ ў сувязі з тым, што аснова дзеяслова заканчваецца на галосны (параўн. быць — бываць, чуць — чуваць). Прыстаўка па‑ тут мае значэнне ’вы-’.⇉/
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Піценькі, пігрнькі, піцькі, піцічкі, піцечкі (Нас., Шн. 2, Гарэц.; Юрч. СНЛ), а таксама піткі, нітачкі (Шат.). Дзіцячае слова, утворанае на аснове загаднай формы дзеясловапіць (гл.) пры дапамозе ласкальных суфіксаў (Карскі 2-3, 63–64).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
worúnter
pronadv
1) над чым
2) памі́ж чым, сяро́д які́х, сяро́д чаго́
3) пераклад залежыць ад кіравання беларускага дзеяслова:
méine Fréunde, ~ ich dich zähle — мае́ сябры́, да які́х я адно́шу такса́ма і цябе́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Заю́шна ’заўзята’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр.заю́шитися ’станавіцца лютым’, заю́шити ’паліцца (пра кроў)’, польск.zajuszyć ’заліць крывёй, раздражніць, раздражніцца’, ст.-польск.zajuszyć ’раз’юшыцца’, zajuszony ’раз’юшаны’, н.-луж.zajušyś ’запэцкаць гнаявой жыжкай (юшкай)’, чэш.zajíšiti ’развесці юшкай’. Параўн. юшыць ’біць па вушах’ (Нас.). Відаць, зыходным трэба лічыць юшка ’кроў’ < ’жыжка’, ’суп’, вядомае шэрагу слав. моў, а не uxo ’вуха’, дзе звычайна пратэтычнае v‑, а не j‑. Ст.-польск.juszyć ’крывавіць’ добра перадае пераходную семантычную ступень, адкуль і zajuszyć. Паколькі чэш. і серб.-луж. маюць іншую семантычную спецыялізацыю гэтага дзеяслова, можна меркаваць, што бел. і ўкр. словы з польск., прычым адрыў ад грунту вёў да далейшай спецыялізацыі значэння: ’ударыць да крыві’ > ’станавіцца лютым’. На базе дзеяслова*заюшыць утвараўся дзеепрыметнік заюшаны, як і разʼюшаны ад разʼюшыць. Гэты дзеепрыметнік мог потым фанетычна змяніцца ў заюшны ў выніку страты ненаціскнога а, адкуль і прыслоўе. Не выключана і прамое ўтварэнне прыметніка ад дзеяслова. Гл. заюха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апа́л. Рус.дыял.опал ’апаленае месца’, укр.опал ’ацяпленне, паліва’, польск.opał ’тс’, чэш., славац.opal (спец.) ’акаліна’, ’загар’, в.-луж.wopał ’апёк’. Бязафікснае ўтварэнне ад дзеясловаапаліць, апальваць. Пры замацаванні значэння ’паліва’ магчымы польскі ўплыў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́емка (БРС), вы́емка, вы́ем, вы́емак ’тс’ (Яшк.). Рус.вы́емка, укр.ви́імка. Ад вы́ем (бязафікснага ўтварэння ад выѭти ’выняць’, выиму; гл. Шанскі, 1, В, 222) або непасрэдна з тым жа суфіксам ад асновы цяпер. часу гэтага дзеяслова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лізану́ць ’сцебануць, лупцануць’ (Янк., II, Маг., Нас.), лізнуць ’тс’ (беласт., Сл. паўн.-зах.), ’ударыць’ (Касп.) развілося ў выніку пераносу значэння дзеясловалізаць (гл.) ’лёгка датыкацца’. Бел.-рус. ізалекса, параўн. пск., цвяр., смал.лизануть ’ударыць чымсьці гібкім’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Недапе́ка ’дурань, дурніца’ (Яўс.), недапёка ’недавучка’ (Нас.), ’нязграбны чалавек’, недапе́клы, ’не зусім разумны’, недапе́чаны, недапячоны ’тс’ (Сл. ПЗБ), з неда- ’недастаткова’ і пячы́ (іранічна), параўн. недапе́чаны ’недапечаны; недавучаны; неразумны, дурнаваты’; магчымы ўплыў дзеясловапячы́ся ’клапаціцца, даглядаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Падсука́ны, подсука́ны ’падцягнуты, зграбны’ (ТС), пітсука́ны ’высокі, тонкі’ (Ніканчук). Да падсукаць < сукаць (гл.). Першапачаткова, відаць, ’паваротлівы, лоўкі’, калі мець на ўвазе семантыку дзеяслова. Параўн. таксама літ.apsukrùs (ад sùkti ’круціць’, роднаснае слав.sukati) ’выкрутлівы, паваротлівы, лоўкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Астанаві́цца ’спыніцца’ (Яруш.), рус.остановиться. Ужыта, відаць, пад рускім уплывам, але наяўнасць слоў станавіць ’ставіць’, станавіцца (БРС) дапускае, што бел.астанавіцца паралельнае ўтварэнне з прэфіксам а‑ ад згаданага дзеяслова. Астаноўка (Яруш.) хутчэй за ўсё з рус.остановка.