ТАЛА́ПІН Віталь Іванавіч (н. 15.2.1935, г. Ржэў Цвярской вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-р мед. н. (1973). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1959), дзе працаваў да 1972. З 1972 у БелНДІ санітарыі і гігіены (нам. дырэктара). Навук. працы па комплексным вывучэнні фармакалогіі энтэрахрамафіннай клетачнай сістэмы.

Тв.:

Состояние энтерохромаффинных клеток при стрессе (разам з Т.​А.​Вылегжанінай) // Здравоохранение Беларуси. 1968. № 6.

т. 15, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРАСУ́ЧАЎ Павел Маркавіч (3.7.1938, г. Томск, Расія),

бел. вучоны ў галіне анатоміі чалавека. Д-р мед. н., праф. (1987). Скончыў Новасібірскі мед. ін-т (1961). З 1987 у Віцебскім мед. ун-це (у 1987—97 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні кірункаў і межаў адаптацыі лімфавузлоў пры апрамяненні, халестэрынавай нагрузцы і пратэкцыі фосфаліпідамі.

Тв.:

Рентгеноанатомия. Витебск, 2001 (разам з М.​А.​Нікольскім).

т. 15, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЫ́НБЕРГЕН (Tinbergen) Нікалас (15.4.1907, г. Гаага, Нідэрланды — 21.12.1988),

нідэрландскі вучоны ў галіне эталогіі і зоапсіхалогіі. Праф. (1960). Скончыў Лейдэнскі ун-т (1932). З 1949 у Оксфардскім ун-це (Вялікабрытанія). Навук. працы па паводзінах птушак. Распрацаваў (з К.Лорэнцам) вучэнне пра інстынктыўныя паводзіны жывёл і іх развіццё ў онта- і філагенезе. Нобелеўская прэмія 1973 (з К.​Лорэнцам, К.Фрышам).

В.​Ф.​Ермакоў.

Н.Тынберген.

т. 16, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФАБР (Fabre) Жан Анры (22.12.1823, г. Сен-Леон, Францыя — 11.10.1915),

французскі вучоны ў галіне энтамалогіі, пісьменнік; адзін з заснавальнікаў эталогіі. Школьны настаўнік, аўтар шэрагу падручнікаў і навукова-папулярных кніг па прыродазнаўчых навуках. Навук. працы па вывучэнні жыцця і інстынктаў насякомых, павукоў і скарпіёнаў.

Тв.:

Рус. пер. — Инстинкт и нравы насекомых. Т. 1—2. М., 1993.

Літ.:

Васильева Е.Н., Халифман И.А. Фабр. М., 1966.

т. 16, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІ́БІГЕР (Fibiger) Іаханес Андрэас Грыб (23.4.1867, г. Сількебарг, Данія — 30.1.1928),

дацкі вучоны ў галіне мікрабіялогіі і патолагаанатоміі. Чл. Каралеўскай дацкай АН. Вучань Р.Коха і Э.А. фон Берынга. У 1900—05 дырэктар Ін-та клінічнай бактэрыялогіі, адначасова з 1900 праф. паталогіі Капенгагенскага ун-та. Навук. працы па эксперым. анкалогіі, даследаваў уздзеянне канцэрагенных рэчываў на арганізм. Нобелеўская прэмія 1926.

В.​Ф.​Ермакоў.

І.А.Г.Фібігер.

т. 16, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІ́РСАВА Людміла Паўлаўна (25.2.1923, в. Зімарава Чаплыгінскага р-на Ліпецкай вобл., Расія — 30.3.1993),

бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-р мед. н. (1970), праф. (1971). Скончыла Растоўскі мед. ін-т (1946). У 1958—75 у БелНДІ туберкулёзу (кіраўнік клінічнага аддзела). Навук. працы па ўдакладненні клінікі, механізмаў узнікнення, класіфікацыі туберкулёзу і пабочных рэакцый на процітуберкулёзныя сродкі.

Тв.:

Побочное действие туберкулостатических препаратов. Мн., 1971.

т. 16, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦІ́ШЧАНКА Яўген Міхайлавіч (н. 7.12.1960, г. Гродна),

бел. вучоны ў галіне медыцыны. Д-р мед. н. (2002). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1983), дзе і працуе (з 2002 заг. кафедры). Віцэ-старшыня Бел. навук. т-ва гісторыкаў, медыцыны і фармацыі (з 1995). Навук. працы па гісторыі медыцыны і ахове здароўя Беларусі 19—20 ст.

Тв.:

История здравоохранения Беларуси в XX в. Гродно, 2001.

т. 17, с. 132

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАРО́ВА Аляксандра Міхайлаўна (19.8.1936, в. Калінка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 7.8.1995),

бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д-р тэхн. н., праф. (1992). Скончыла Кіеўскі політэхн. ін-т (1958). З 1965 у Магілёўскім машынабудаўнічым ін-це (у 1995 заг. кафедры). Навук. працы па фізіцы і тэхналогіі магнітаграфічнага метаду кантролю зварных метал. злучэнняў.

Тв.:

Контроль качества сварки магнитографическим методом. Мн., 1979.

т. 17, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЗЕ́ЦКАЯ Людміла Яўгенаўна (н. 25.9.1959, г. Віцебск),

бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р мед. н. (2001). Скончыла Віцебскі мед. ун-т (1982), працуе у ім з 1986 (з 2001 праф. кафедры, адначасова заг. курса павышэння кваліфікацыі спецыялістаў). Навук. працы па гінекалагічнай эндакрыналогіі, генітальным эндаметрыёзе.

Тв.:

Эндометриоидная болезнь (этиопатогенез, диагностика и лечение). Вигебск, 2000 (разам з Л.​Я.​Супрун).

т. 18, кн. 1, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХО́РВІЦ (Horvitz) Роберт (н. 8.5.1947, ЗША),

амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл. Амер. Нац. АН (1991). Д-р філасофіі (1974). Скончыў Гарвардскі ун-т (1972). З 1978 у Масачусецкім тэхнал. ін-це (з 1986 праф.). Навук. працы па вывучэнні росту, клетачных працэсаў генет. рэгуляцыі і запраграміраванай гібелі клетак. Нобелеўская прэмія 2002 (з С.З.Брэнерам і Дж.Салстанам; гл. Дадатак).

Р.Хорвіц.

т. 18, кн. 1, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)