сні́цца несов., безл. сни́ться; ви́деться (во сне);

і (у сне) не сні́лася — и (во сне) не сни́лось

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сюрпры́з, ‑у, м.

Нечаканы падарунак. Прывязу табе .. сюрпрыз. Баранавых. // Разм. Нечаканае здарэнне; нечаканасць. Сюрпрыз неспадзяваны, А помніш столькі год: Падбілі партызаны Нямецкі самалёт. Гаўрусёў. [Сяргей:] — Манька! Паедзем да нас. Ты ж, помню, сябравала з Лідкай. Во будзе сюрпрыз!.. Давай! Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вотаўсця ’таўставата’ (Шат.). Рус. во́толсто ’тс’. Ад прыслоўя тоўсце і прыстаўкі во, якая, магчыма, з о‑, об‑ у колькасным значэнні (больш падрабязна гл. вомаль, вобмаль, там і літ.). Не зусім ясна з’яўленне ‑е, хаця зрэдку яно і сустракаецца; параўн. рус. во́близке ’паблізу’, во́сине ’сінявата’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Тое, што і абпоўзаць. Усё апоўзаў тут, усё абтупаў У маленства і суровы дзень... Ляпёшкін. / у перан. ужыв. [Бацька:] Во, хай арэхі пойдуць, грыбы — апоўзае [сын] тады і Роўніцу тую, і Паповы раўкі, і Баранава. Гіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бялёсы, ‑ая, ‑ае.

Белаваты, цьмяна-белы. Сцяпанаў конь паспеў ужо навокал абгрызці ўсё бульбянішча, калі ў бялёсым тумане замаячыла чалавечая постаць. Карпюк. Во, успомніў!.. — выгукнуў раптам дырэктар школы, Пятрэнка, малады, але ўжо таўставаты мужчына з бялёсымі, як лён, брывамі. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шахцёрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шахцёра, уласцівы яму. Шахцёрская праца. □ — А наогул, Мікола ваш хлопец — во! — Аляксей паказвае вялікі палец левай рукі. — Ён тут да-а-аў дразда. Паказаў шахцёрскую хватку. Чыгрынаў. // Прызначаны для шахцёра. Шахцёрскае адзенне. Шахцёрская лямпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыро́ка, прысл.

1. Прысл. да шырокі.

2. у знач. вык. Пра вялікую адлегласць да чаго‑н., працягласць куды‑н. — Я тут! — данёсся знізу глухі голас. — Тут сцежка... Шырокая! Во! Пяць крокаў.. Лезьце сюды смела... Тут шырока, я вам кажу... Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насчэ́сваць I сов. (во множестве) счеса́ть; см. счаса́ць I

насчэ́сваць II (во множестве) стеса́ть; см. счаса́ць II 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панаме́шваць I сов. (о многом, во множестве) намеси́ть; (о глине — ещё) намя́ть

панаме́шваць II сов. (во множестве) намеша́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АБРАЗЦО́Ў (Сяргей Уладзіміравіч) (5.7.1901, Масква — 8.5.1992),

рускі тэатр. дзеяч, акцёр і рэжысёр. Нар. арт. СССР (1954). Герой Сац. Працы (1971). З 1931 кіраўнік Цэнтр. т-ра лялек у Маскве. Распрацаваў тэорыю і методыку т-ра, стварыў рэпертуар, выхаваў плеяду акцёраў і рэжысёраў. З 1973 праф. Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва. Прэзідэнт Міжнар. саюза лялечнікаў (з 1976, з 1984 ганаровы прэзідэнт) і Сав. цэнтра гэтай арг-цыі (з 1958). Працаваў таксама ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1946, Дзярж. прэмія Расіі 1967, Ленінская прэмія 1984.

Тв.:

О том, что я увидел, узнал и понял во время двух поездок в Лондон. М., 1957;

Моя профессия. М., 1981.

Літ.:

Смирнова Н.И. Театр Сергея Образцова. М., 1971.

С.У.Абразцоў.

т. 1, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)