Дрэвавая ці кустовая расліна сямейства вязавых. Бераст патрабавальны да цяпла, да ўрадлівасці глебы, менш ценевынослівы і любіць сухасць глебы.«Прырода Беларусі»./‑у; узнач.зб.Насадзіць берасту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́праж, ‑ы, ж.
1. Рыштунак для запрэжкі коней і іншай рабочай жывёлы. Лось асцярожны і баязлівы, але ў няволі хутка прыручаецца і можа хадзіць у вупражы.Прырода Беларусі.
2.Спец. Счэпнае прыстасаванне ў вагонах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касце́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да касцёла, належыць яму. Касцельныя званы. Касцельная вежа. Касцельны служка. □ Кажуць, што даўней гэта быў касцельны дом. Ён памятае яшчэ ўніятаў на Беларусі, царызм, кароткачасовую ўладу немцаў.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
новабудо́ўля, ‑і, ж.
1. Будаўніцтва новых заводаў, дамоў і пад. Працаваць на новабудоўлі. Новабудоўлі дзесятай пяцігодкі.
2. Будаўнічы аб’ект, новае збудаванне. Мяняліся краявіды: залатая восень Падмаскоўя, трактары і малатарні на палях Смаленшчыны, новабудоўлі Беларусі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самасе́ў, ‑севу, м.
1. Прыроднае распаўсюджанне раслін насеннем, што асыпаецца само. Некалі дуб рос выключна самасевам, а цяпер мы высаджваем яго штогод на тысячах гектараў у Беларусі.Мяжэвіч.
2. Тое, што і самасейка. Бяроза-самасеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уключа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да уключыць.
2.(звычайназзайменнікам «сябе»). Мець сваёй састаўной часткай; ахопліваць. Рэвалюцыйна-вызваленчы рух працоўных заходніх абласцей Беларусі ўключаў у сябе і барацьбу супраць нацыянальнага прыгнёту.Хромчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уро́н, ‑у, м.
Страта, шкода. У гады першай сусветнай вайны, а затым замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны прамысловасці Беларусі быў нанесен значны ўрон.«Весці».[Аляксей:] — Для нашай гаспадаркі.. [пазыка суседзям] урону не зробіць, а людзям падтрымка вялікая.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аўстэ́рыя ’заезны двор, гасцініца’ (у Беларусі ў XVI–XVIII стст.) (Нас., Бяльк., Бесар., БелСЭ). З польск.austerja ’тс’, запазычанага з італ.osteria (Кюнэ, Poln., 42). Параўн. Рыхардт, Poln., 31.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bard
[ˈbɑ:rd]
n.
1) бард -а m., сьпява́к-паэ́т
2) Poet. паэ́т -а m., пясьня́р, песьняра́m.
Bard of Avon — Ві́льям Шэ́кспір
Bards of Belarus — песьняры́Белару́сі; Я́нка Купа́ла й Яку́б Ко́лас
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дваранін / у Польшчы і ў Беларусі, на Украіне: шляхціц, шляхціч; шляхтун (зняваж.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)