*Сляпай, слепа́й ‘незабудкі’ (лельч., Жыв. сл., ПСл). Да сляпы (гл.) з суф. ‑ай, які ўтварае назвы асоб па выразнай знешняй прыкмеце, параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 145. Семантычная матывацыя не зусім ясная, магчыма, з прычыны бледнага колеру кветак ці малых памераў, параўн. сляпы́ (слепу́) ‘вузкі, малы’ (ТС). Не выключаны перанос назвы з іншай расліны, параўн. курына слепота́ ‘незабудкі’ (ТС) і слепет 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
крыўля́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ляцы, Т ‑ай, ж.
Разм. Той, хто крыўляецца, паводзіць сябе ненатуральна. — Мой брат. Уладзіслаў. Ён добры, толькі крыўляка. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дво́рніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дворніка (у 1 знач.), належыць яму. Дворніцкая лапата.
2. у знач. наз. дво́рніцкая, ‑ай, ж. Памяшканне для дворніка (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паднагля́дны, ‑ая, ‑ае.
У дарэвалюцыйнай Расіі — які знаходзіўся пад наглядам. / у знач. наз. паднагля́дны, ‑ага, м.; паднагля́дная, ‑ай, ж. Можа выявіцца, што паднагляднаму вядомы яго стасункі да паліцыі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
празо́рца, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Чалавек, надзелены здольнасцю яснабачання. [Маці] ведала, што гэтак усё і будзе. Словам — яна — празорца. Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рээвакуі́раваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад рээвакуіраваць.
2. у знач. наз. рээвакуі́раваны, ‑ага, м.; рээвакуі́раваная, ‑ай, ж. Той (тая), хто вярнуўся ці варочаецца з эвакуацыі. Едуць рээвакуіраваныя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяку́чы, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які адсякае, перасякае што‑н. Сякучая плоскасць.
2. у знач. наз. сяку́чая, ‑ай, ж. Прамая лінія, якая перасякае крывую ў двух ці болей пунктах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арышта́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Уст.
1. Які мае адносіны да арыштанта. Арыштанцкі халат. Арыштанцкія роты, камеры.
2. у знач. наз. арышта́нцкая, ‑ай, ж. Памяшканне для кароткачасовага ўтрымання арыштантаў. Сядзець у арыштанцкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зазыва́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай, ж.
Разм. Той, чыім абавязкам з’яўляецца зазываць пакупнікоў, кліентаў. І ўсюды зазывалы кемныя Кудысьці запрашаюць вас. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каро́слівы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да каросты. Карослівая высыпка. Карослівы сверб. // Хворы каростай; у каросце. Карослівы конь. / у знач. наз. каро́слівы, ‑ага, м.; каро́слівая, ‑ай, ж. Ізалятар для карослівых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)