Ра́йткі рэ́йткі, рэ́ткі ’прылады для навівання нітак’ (бераст., Сцяшк. Сл.; Сл. рэг. лекс.). Параўн. польск. rytki, retki, што, паводле Мацэнаўэра (Cizí sl., 408), азначае ’частку драўляных бёрдаў у ткачоў’ і выводзіцца з ням. Reit < Riet‑kamm ’ткацкі грэбень’ (гл. рыткі, рэйткі). Параўн. таксама беласт. reitka ’тс’, якое праз польск. rai̯tka, rei̯tka ’тс’ выводзіцца з той жа крыніцы (Глінка, Бел.-польск. ізал., 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рысава́ць1 ’маляваць пры дапамозе графічных сродкаў’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), рысу́нак ’малюнак’ (ТСБМ), рысу́нак, русы́нак ’малюнак’ (брасл., калінк., Сл. ПЗБ), ’малюнак’, ’чарцёж’ (Байк. і Некр.), рысава́льшчыктой, хто займаецца рысаваннем’ (ТСБМ). З с.-в.-ням. rizen праз польскую, параўн. польск. rysować ’маляваць’.

Рысава́ць2 ’красаваць (пра збожжа)’ (Сцяц.). Утворана ад красава́ць шляхам адпадзеня пачатковага p‑ і звужэння ненаціскной галоснай (красаваць > расаваць > рысаваць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́піць ’заўзята, з захапленнем граць, скакаць’ (Сцяшк. МГ). Ад рыпаць2 (гл.). Чаргаванне ы : э, магчыма, пад уплывам польск. rzępolić ’кепска граць на скрыпцы’, rzępak ’музыка’, rzępoląтой, хто кепска грае на скрыпцы’. Польскія словы Брукнер звязвае з rząp ’хвасцец, зад’ (Брукнер, 474), што неверагодна. Можна таксама дапусціць уплыў назвы народнага танца Рэпка > рэпіць ’скакаць або граць Рэпку’ > ’граць, скакаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́сліць ’смактаць; піць, цягнуць патрошку’, ’мусоліць’ (Нас., Некр. і Байк.), ’ледзь сачыцца (пра ваду)’ (Цых.), суслі́ць экспр. ’прасці’ (Сл. рэг. лекс.); сюды ж, відаць, і сусмо́ліць ’слініць, ссаць, абсмоктваць’ (Варл.) з экспрэсіўнай устаўкай ‑мо‑, су́сліцца ’замаслівацца пры ссанні’ (Нас.). Рус. наўг. су́слить ’павольна піць; чмокаць’, су́слятой, хто сусліць’. Звязана чаргаваннем галосных з *sъsati ’ссаць’; гл. Фасмер, 3, 810; ЕСУМ, 5, 483.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тупкаць, ст.-бел. тупкати ‘тачыць, кляпаць’ (ГСБМ), сюды ж ту́пко — пра нерашучага чалавека (навагр., Нар. словатв.), параўн. літ. tùpkus ‘павольны чалавек’; ту́пканніктой, хто тупае’, ту́пкыньня ‘таптанне, топанне’ (Юрч. СНЛ). Параўн. укр. ту́пкати ‘пераступаць з нагі на нагу на адным месцы’, серб. ту̏пкати, харв. tȕpkati ‘прытоптваць’, ‘таптацца’, макед. тупка ‘стукаць, удараць’, ‘біцца (аб сэрцы)’. Утварэнне на базе гукапераймальнага туп, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пока́

1. нареч. паку́ль што;

поживи́те пока́ здесь пажыві́це паку́ль што тут;

чита́йте газе́ту, а я пока́ порабо́таю чыта́йце газе́ту, а я паку́ль што папрацу́ю;

пока́ что паку́ль што;

да́йте пока́ что немно́го да́йце паку́ль што тро́хі;

он пока́ что дово́лен ён паку́ль што задаво́лены;

2. союз паку́ль;

пока́ я жив, я бу́ду служи́ть ро́дине паку́ль я жывы́, я бу́ду служы́ць радзі́ме;

пока́ он игра́л, все молча́ли паку́ль ён ігра́ў, усе́ маўча́лі;

не уйду́, пока́ не ко́нчу не пайду́, паку́ль не ско́нчу;

откажи́тесь, пока́ не по́здно адмо́ўцеся, паку́ль не по́зна;

пока́ дойду́, бу́дет ночь паку́ль дайду́, бу́дзе ноч;

пока́-то (ещё)! паку́ль яшчэ́ (той, та́я, то́е)!;

пока́-то он соберётся! паку́ль яшчэ́ ён збярэ́цца!;

закуси́те — пока́-то ещё обе́д бу́дет гото́в закусі́це — паку́ль я́шчэ той абе́д бу́дзе гато́вы;

пока́ всё паку́ль што ўсё;

пока́! быва́й(це)!, паку́ль!;

пока́ до свида́ния паку́ль што быва́й(це) здаро́ў (здаро́вы)!;

пока́ со́лнце взойдёт, роса́ о́чи вы́ест погов. паку́ль со́нца ўзы́дзе, раса́ во́чы вы́есць;

до тех пор, пока́ да той пары́ паку́ль…

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўтахто́ны

(гр. autochthon = мясцовы, карэнны)

1) жывёлы або расліны, якія ўзніклі ў працэсе эвалюцыі ў той жа мясцовасці, у якой жывуць і зараз (параўн. алахтоны 1);

2) тое, што і абарыгены Г, 3) горныя пароды, выходныя матэрыялы якіх выніклі на месцы іх утварэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

віртуа́льны

(с.-лац. virtualis)

магчымы, такі, які можа або павінен праявіцца пры пэўных умовах;

в-ыя перамяшчэнніфіз. магчымыя перамяшчэнні элементарных часціц;

в-ая тэмператураметэар. магчымая тэмпература, якую пры пэўным ціску мела б сухое паветра той жа шчыльнасці, што і вільготнае.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цу́кар

(польск. cukier < ням. Zucker < іт. zuchero, ад ар. sukkar)

1) пажыўны харчовы прадукт, белае крышталічнае рэчыва, салодкае на смак, якое вырабляецца з цукровых буракоў або цукровага трыснягу;

2) адно з арганічных злучэнняў, пераважна з групы вугляводаў;

3) перан. той, хто прыносіць асалоду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прасо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Стаць сухім, прасушыцца, высахнуць. Ўжо прасохла ралля, Ўжо рунее трава, К сабе кліча зямля. Купала. У дарогу прыйшлося рушыць раней, чым прасохла зямля. Колас. У той бок, пад Эйсманты, дзе пачынаўся канал, торф паспеў прасохнуць і парудзеў, а ля экскаватара ён быў глянцавіта-чорны. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)