сык, ‑у, м.

Разм. Тое, што і сыканне. Жабы, яшчаркі і гады — Усе жыццю без меры рады — Паднялі страшэнны сык, Выстаўляючы язык. Крапіва. Веставы сваім сыкам збіў [Лукашыка] з тропу. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушчыпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што і без дап.

Тое, што і ушчыкнуць. Наташа памкнулася пайсці, але старэйшая жанчына неўпрыкметку ўшчыпнула яе за бок: не хадзі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чатырохмато́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае чатыры маторы, з чатырма маторамі. Летняй ноччу на чатырохматорным амерыканскія бамбардзіроўшчыку без апазнавальных знакаў група шпіёнаў і дыверсантаў была выкінута ў раёне Налібоцкай пушчы. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галямоўжа ’неахайны чалавек’ (Нас.). Па паходжанню, бясспрэчна, звязана з такімі словамі, як галамоўзы ’бязвусы, без барады’ (Шатал.), галамоўза ’нікчэмны чалавек’ (Сцяшк. МГ). Меркаванні аб этымалогіі гл. пад гэтымі словамі. Семантыка лексемы галямоўжа не патрабуе спецыяльнага тлумачэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ганбузава́ць ’ганьбаваць’ (Шатал.). Відавочна, гібрыднае слова, кантамінацыя слоў тыпу га́ніць, га́ньбіць + бузава́ць. Але параўн. форму без г‑ (анбузава́ць ’перабіраць, капрызіць’, Шатал.). З прыкладаў, якія прыводзіць Шаталава, відаць, што гэта па значэнню адно і тое ж слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ступа́к ‘ступня’ (Мат. Маг., Янк. 1, Сцяшк., Сцяшк. Сл., ТС), ‘ступня; мера даўжыні, роўная адной ступні’ (Сл. ПЗБ), ‘след каровы’ (жыт., Жыв. НС), ступакі́ ‘абутак без халяў’ (Нар. Гом.). Суфіксальнае ўтварэнне ад ступаць, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

counter1 [ˈkaʊntə] n.

1. прыла́вак

2. фі́шка (для падліку ў гульнях);

3. ша́шка (у гульні)

4. tech. лічы́льнік

over the counter у про́дажы без рэцэ́пта (пра лекі);

under the counter та́йна, падпо́льна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hard up [ˌhɑ:dˈʌp] adj. infml які́ жыве ў бе́днасці, це́рпіць няста́чу, ма́е патрэ́бу;

hard up students студэ́нты без капе́йкі ў кішэ́ні;

The company is hard up for new ideas. Кампаніі вельмі патрэбны новыя ідэі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hum2 [hʌm] v.

1. напява́ць (без слоў), мурлы́каць, спява́ць з закры́тым ро́там

2. гусці́, гудзе́ць

3. быць дзе́йным, развіва́ць бу́рную дзе́йнасць

hum and haw BrE, infml мя́мліць, запіна́цца; хіста́цца, вага́цца, не раша́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

moan2 [məʊn] v.

1. стагна́ць

2. (about) BrE, infml ска́рдзіцца (асабліва без належнай прычыны, так што гэта раздражняе);

What are you moaning about now? Ну на што скардзішся цяпер?

3. лямантава́ць; жальбава́ць, гарава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)