Праслён (прэслён), прэ́сленка, прэ́слёнка ’каменьчык з дзірачкай, прасніца’ (ТС), параўн. рус. пря́слен, пря́слень ’тс’, ст.-польск. przęśleń ’матавіла’, чэш. přeslen ’прасніца’, славац. prasleň ’тс’, в.-луж. přasleń ’тс’, н.-луж. pśěslin ’тс’, палаб. prąslen ’тс’, серб.-харв. пре̏шљен ’прасніца; пазванок’, славен. preslèn ’прасніца’, балг. пре́шлен ’прасніца; пазванок’, макед. прешлен ’прасніца’. Прасл. *prąslenъ, *pręslenь, утворанае ад *pręslo (гл. прасла) з суф. *‑enъ, *‑enь (Махэк₂, 491; Бязлай, 3, 115; Шустар-Шэўц, 2, 1167; БЕР, 5, 688, з літ-рай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасціна́ 1 ’прадмет пасцельнай бялізны’ (ТСБМ, Сцяшк.), прасціня́, прастаня́ ’тс’ (Сл. ПЗБ), прасці́нка ’тс’ (Нас.). Рус. простыня́, дыял. про́стынь, ц.-слав. простыни ’тс’. Прасл. *prostyni ад просты, г. зн. ’прамое палатно, не сшытае і не падшыванае’ (Фасмер, 3, 381, з літ-рай). Аб суфіксе *‑yni гл. Слаўскі, SP, 1, 139–141. У бел. словах адбылося, відаць, больш позняе набліжэнне да прадуктыўнага словаўтваральнага тыпу на ‑ін‑.
Прасціна́ 2 ’няўдобіца’ (воран., Сл. ПЗБ). Ад просты з суф. ‑іна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыс ’шост для кіравання плытом, чаўном і пад. (доўгае вясло, багор, бусак)’ (ТСБМ, Сцяшк., Мат. Гродз.; віл., пух., Сл. ПЗБ; Скарбы), прыз ’бусак’ (Цых.), прыс ’вочап у студні з жураўлём’ (навагр., ДАБМ). Запазычанне з жаргону польскіх плытагонаў, дзе prysa азначае ’шост’. Апошняе з ням. Spriess ’тс’ (Брукнер, 440). Змяненне роду пад уплывам шост. Паводле Гутшміта (ZfSl, 19, 2, 268), з-за адрозненняў у родзе з польскім словам запазычана праз літ. prýsas ’тс’ з усходнепрускага prîse ’доўгі шост’ (Фрэнкель, 655).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пумпу́ль ’камячок засохлага гною на поўсці жывёліны’ (ігн., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), ад літ. pumpas ’маленькі гуз’. Параўн. таксама паралельныя ўтварэнні: польск. pąpyl, pępel ’пухір на скуры’ (паводле Банькоўскага, 2, 521, 539, ад *рорь, гл. пуп), балг. пу́мпал ’кароценькая тоўстая калодачка; карапуз’ (паводле БЕР, 5, 852 — гукапераймальнае), в.-луж. ритрі ’жывот’ (у дзіцячай мове), славац. pumpeh pumplik ’дзіця з вялікім жыватом’ (гукапераймальныя, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1191), дзе выступае “гукавыяўляльны” комплекс ритр‑/рир‑. Параўн. пупел (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пы́шкаць ’брадзіць; пухцець, пыхцець’ (шальч., Сл. ПЗБ), пу́шкаць (*пышкаць) ’цяжка дыхаць, пыхкаць’ (ТС), пышкаць, пшыкаць ’шыпець’ (там жа), ’шумець’: пышкай ў вушах (шальч., Сл. ПЗБ), сюды ж пу́шкнуць ’шыкнуць’, пушкоцець ’пыхцець’, пушкорыцца ’шамацець’ (ТС), параўн. рус. пышкать ’пыхцець; шыпець’, балг. пишкам, пешкам ’пыхцець; стагнаць’ і пад. Прасл. *pyšьkati, вытворнае ад Трухай (БЕР, 5, 276), гл. пыхаць. Грынавяцкене і інш. (Сл. ПЗБ) параўноўваюць пышкаць ’брадзіць, шумець’ з літ. pyškėti ’тс’, што хутчэй за ўсё з’яўляецца роднасным утварэннем, чым крыніцай запазычання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ П’яні́цы ’буякі’ (Сл. ПЗБ), піяніцы ’тс’. Да п’яны (гл.), паводле першасных уяўленняў, названы так з-за ап’яняючых, адурманьваючых уласцівасцяў, параўн. рус. дыял. пьяника, пьяница, пьяная ягода, дурника і пад., хаця ачмурэнне выклікае расліна багун, якая расце разам з буякамі: пʼяніцы ядуць, але ад багуна апʼянееш (астрав., Сл. ПЗБ). Меркаванне Грынавяцкене (LKK, 30, 122) пра ўплыў літ. girtuökles (< girtas ’п’яны’) па лінгвагеаграфічных прычынах (фіксацыя назвы пьяная ягода на поўначы Расіі, гл. Мяркулава, Очерки, 234), хутчэй за ўсё, не мае падстаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рунь ’усходы, пасевы азімых культур’ (ТСБМ), рус. рунь ’усходы азімых восенню’, харв. run ’пасевы’ (njiva pod runom), польск. ruń ’рунь, усходы, збожжа’, якія лічацца другаснымі ад *runo (гл. руно 2). Параўн. пераноснае значэнне польскага runo ’сукупнасць невялікіх кустоў, траў, зёлак, што пакрываюць глебу ў лесе’. (Борысь, 527–528; Скок, 3, 171). Іншыя версіі: сувязь з польск. runąć ’упасці, грымнуцца’ (Фасмер, 3, 518), гл. ру́нуцца; Мартынаў (Бел. лекс., 101) выводзіць з *rudnь у супастаўленні з літ. ruduõ ’восень’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Русьць, рюсьсць ’раўці, плакаць’ (Бяльк.), рюсть ’голасна плакаць’ (Растарг.), рюсь ’тс’ (віц., Мат.), параўн. укр. гуц. рю́сти ’рычаць, крычаць ад болю’, стараж.-рус. рюти ’раўці’, славен. rjúti, чэш. řúti, польск. rzuć ’тс’, ст.-слав. рюти. Першаснае прасл. *rʼuti, *rovǫ яшчэ ў праславянскую эпоху трансфармавалася ў *reuti, *revǫ, гл. раўці (Сной₂, 625; ESJSt, 13, 771, 785 з літ-рай). Гл. таксама Карскі, 1, 182; 2–3, 58 (звяртае ўвагу на паралельныя формы раве́ць, раўсці́, раўці́, рюсь у беларускай мове).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сві́ршня ‘вага або вочап у студні з жураўлём’ (воран., лід., ДАБМ, камент., 809–810), сьвіршня́ (ашм., Стан.), ‘вал з ручкай у калодзежы’ (Сцяшк.), сві́рсня ‘вага або вочап у студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 809–810), свіршня́, свяршня́, свірсня́ ‘журавель у студні’, ‘вага ў студні з жураўлём’ (Сл. ПЗБ). Балтызмы. Параўн. літ. svirksnis, svirksnỹs, лат. svir̃kstenis, svirkstene ‘прыстасаванне для пад’ёму вады з калодзежа’ (Лекс. балтызмы, 15; Лаўчутэ, Балтизмы, 50; Анікін, Опыт, 91). Гл. таксама асвер, свер, свір.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скабі́ць ‘скрэбці (бульбу)’ (Мат. Гом.), магчыма, сюды ж (калі гэта не другаснае ўтварэнне) ска́біць ‘заганяць стрэмку’ (Нас., Байк. і Некр.), параўн. каш. skobʼic ‘здзіраць кару з дрэва’. Відаць, узыходзіць да прасл. *skobiti ‘скрэбці вострай прыладай’, роднаснага літ. skõbti ‘дзяўбсці, рваць, шчыпаць’, лац. scabere ‘драпаць’, ст.-в.-ням. scaban ‘тс’, ням. schaben ‘скрэбці, церці’, адносна якога выказваецца меркаванне пра яго страту ў славянскіх мовах яшчэ ў праславянскі перыяд (Варбат, Этимология–1971, 3). Гл. таксама SEK, 4, 281.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)