Ківіня́ ’качарга’ (Шатал.). Гіпотэза аб балтыйскім паходжанні слова абапіраецца на лат. kīvens ’круглая палка з зубчастым жалезам і ражкамі’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 114). Цікава, што літ. kivýnas значыць ’апалонік (біял.)’, што, магчыма, сведчыць аб кальцы з балтыйскага для назвы апалоніка (гл. апалонік 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дро́бны ’малы, дробны’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах. і г. д.). Гэта слова ўтворана яшчэ ў прасл. час (прасл. *drobnъ(jь); агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 122) і лічыцца вытворным ад асновы *drob‑ (да *drobiti, *drobь).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дудне́нне ’гудзенне’ (Сцяшк.). Паколькі слова адзначаецца на абмежаванай тэрыторыі (у зах. гаворках), можна меркаваць, што гэта запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dudnieć ’глуха гучаць, грымець’ (аб прасл. групе слоў з праформы *dud(ь)něti гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 149–150).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка ’кажа’ (Кліх, Рам., Сержп., Федар., 1, Янк. 1, Янк. 2, Сержп. Грам.). Паводле Карскага, 1, 267, ка < кажа, як мо < можа, у выніку рэдукцыі слова, якое часта ўжываецца ў апавядальнай мове. Параўн. іншы прыклад алеграформы казаць: балг. дыял. каам казу(в)ам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казённікі ’казённыя боты’ (Мат. Маг.). Аналагічныя ўтварэнні (таксама семантычныя кандэнсатар у рус. мове: пск. казённік ’дзяржаўная вінная крама’, маск. і інш. ’дзяржаўны лес’, вяц. ’сарафан’. Звяртае на сябе ўвагу ўсх. характар гэтага і папярэдняга слова, аднак бачыць тут уплыў рус. мовы нельга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палта́цы, палцаты ’дуэль’ (Нас., Гарэц.). З польск. palcat ’палка, прут’ < венг. palcat — він. скл. наз. palca ’палка, посах’ (Карский, Белорусы, 162; Кюнэ, Poln., 84). Таксама ст.-бел. палцатъ ’посах’ (польск. palcaKвенг. palca (Булыка, Запазыч., 235). Венг. слова са слав. palica (SESJC, 353).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пра́сты ў песні: Пайду я на пра́сты глядзець, як мая мілая прадзець (міёр., Ант.). Значэнне, відавочна, ’папрадухі’. Ад прасці з суф. ‑т‑. Аб суфіксацыі гл. Карскі 2–3, 30; Слаўскі, SP, 2, 35 і наст. Суфікс праславянскі, непрадуктыўны, таму слова з’яўляецца архаізмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прашка́піцца ’правінаваціцца’ (стаўб., Нар. сл.), прашква́піцца ’праштрафіцца’ (брагін., Шатал.), праква́піцца ’прапусціць, упусціць’ (Ян.). Укр. прошке́питися, прошпе́титися ’правініцца’. З прашпэ́ціцца ’памыліцца, правініцца’, якое зафіксаваў ў Насовіча. Апошняе да шпэціць, шпэтный (гл.). Іншыя формы, відаць, зазналі розныя фанетычныя змены ў сувязі з экспрэсным характарам слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́падзь ’пагібель’ (Нас.), ц.-слав., ст.-слав. пропадь ’цясніна, пропасць’. Прасл. *propadь, дэрыват з суф. ‑ь ад *propadǫ, *propasti ’прапасці’ (Слаўскі, SP 2, 50) першапачаткова nomina abstracta. У Насовіча, відаць, з царкоўнаславянскай, паколькі ў гаворках слова не зафіксавана. Развіццё значэння аналагічна пропасць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыку́сны ’тонкі, гнуткі, які добра прыстае, пякуча б’е’ (карэліц., Жыв. сл.). Да куса́цца, зваротнага ад куса́ць (гл.) у пераносным значэнні ’моцна пячы, раздражняць скуру’. Да семантыкі параўн. рус. дыял. з далейшым развіццём прику́сина ’дасціпны выраз (слова, фраза і пад.); досціп, востры жарт’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)