Вы́жармесца, дзе калісьці выгарала балота, трава, лес; яма з вадой на месцы выгаралага торфу’ (Маш., Сержп., 1, Некр., Талстой, Георг., 197); ’багністае балота’ (ДАБМ, 993); ’малая яма, запоўненая вадой’ (Талстой, Геогр., 197); выжа́ры ’балота’ (Сцяшк.), вы́жары ’балота, на якім выгараў, торф’ (Шатал.). Укр. палес. ви́жар ’невялікая лагчынка’ (Марусенка, Полесье, 220), польск. wyżar ’выгараўшае месца на балоцістай ці тарфяністай глебе, дзе ў вільготную пагоду збіраецца вада’ (Нітшэ, 209). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вы́жарыць: Але арэал распаўсюджання і незвычайная для ўсходнеславянскіх моў семантыка дзеяслова наводзяць на думку аб магчымасці калькіравання літ. išdaga ’выгар, выжар’ (< dagà ’гарачыня, спёка’) (Чэкман, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́йдуб1, кайдоб ’бочка’ (Мат. Гом.), кайдуб, кайдуп, кайдоб, кайдупчык, кайдопчык (палес., З нар. сл., Нар. сл.), кайдуб ’драўляны корпус ручнога млына’ (кобр., Выг.). Усе формы да kadьlbъ, гл. аб этымалогіі кадоўба. Што датычыцца фанетыкі, можна меркаваць, што тут ‑й‑ на месцы ‑ў‑, параўн. форму каўдуб; ў у выніку метатэзы з другой часткі слова. Менш верагодна думаць пра з’яўленне ўстаўнога ‑й‑ у кайстра1 ’кастра’.

Ка́йдуб2 ’вельмі гразкае месца’ (Клім.), ’вытаптанае месца на лузе’ (Яшк.), лексема дэманструе пераход: назва посуду > назва рэаліі геаграфічнага рэльефу. Падрабязней гл. кадоўба, з літаратуры параўн. Талстой, Геогр., 219, дзе разглядаецца такі тып семантычнага пераходу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыду́ха ’стан вады (нястача ў ёй кісларода) пад лёдам, калі гіне рыба; замор’ (Янк. 3.; рагач., Сл. ПЗБ; Крыв., ТС), ’незамерзлае месца на рацэ’ (Бяльк.), ’незамерзлае месца на рацэ, куды збіраецца рыба’ (Ян.). Бяссуфіксны назоўнік ад прыдушы́ць з “адваротным” чаргаваннем у фіналі асновы, прэфіксальнае да душы́ць (гл.). Параўн. рус. дыял. приду́ха ’нястача кіслароду ў вадаёме пад лёдам’, ’адтуліна ў лёдзе, дзе збіраецца рыба ў пошуках прытоку паветра’, укр. приду́ха ’недахоп кіслароду (у тым ліку і ў вадзе)’, палес. приду́ха ’палонка; вада, што ў час адлігі з’яўляецца на рэчцы’, польск. przyducha ’недахоп паветра пад лёдам’ (калі гэта не запазычанне з усх.-слав.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сенажа́ць ‘травастой; месца, дзе расце трава на сена; луг’, ‘пара касьбы сена’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Некр. і Байк., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), санажа́ць ‘тс’ (Сл. ПЗБ), сено́жацьмесца сенакосу, луг’ (ТС), ст.-бел. сеножать ‘тс’ (Скарына). Укр. сіножа́ть ‘луг’, палес. синожа́ть ‘час касьбы’, ‘луг’, рус. старое сеножа́ть ‘луг’, стараж.-рус. (1150 г.) сѣножать ‘тс’, польск. sianożeć ‘тс’, харв. Senožet (тапонім), славен. senožȇt ‘тс’, ст.-слав. сеножѧть ‘лугавіна’ (ESJSt, 13, 805). Прасл. *senožętь ‘касьба сена; сенакос; луг, прызначаны для касьбы’. Паводле Слаўскага (SP, 2, 47), архаічнае складанае слова ад *seno ‘сена’ і žęti ‘жаць’. Гл. таксама Сной₁, 562.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́йла ‘загарадка для каня, каровы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Сержп. Прымхі), сто́йло ‘стаянка, пастой (быдла)’, ‘дрэва з калодай пчол’ (ТС, ПСл), ‘дрэва, на якім устаноўлены вулей’ (ельск., нараўл., Анох.), сто́йла ‘глыбокае месца ў вадаёме, дзе зімуе рыба’ (ваўк., Сл. ПЗБ), ‘азярод’ (лях., там жа), ‘корань, аснова’ (дзятл., там жа), сто́йліна ‘дрэва, у дупле якога жывуць пчолы’ (лельч., Арх. ГУ), сто́іла (stójiła) ‘месца паўдзённага адпачынку статку на пашы’ (Варл.), сюды ж стойлова́ць, стойлова́цца ‘быць на стаянцы’ (ТС). Укр. стійло, рус. сто́йло. Да стаяць, стаю (гл.), гл. Фасмер, 3, 764. Паводле Лучыца–Федарца (Лекс. Палесся, 186), вузкі ўсходнеславянскі рэгіяналізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буго́р ’узгорак, пагорак, невялікая гара, высокае месца’ (Яшкін, Бір. Дзярж.), ’пясчаны ўзгорак’ (Сцяшк. МГ), ’узгорак’ (Касп.), буго́рынне ’нагрувашчванне’ (Нас.). Рус. буго́р, укр. буго́р. Лічыцца роднасным з лат. baũgurs ’узвышша, узгорак’. Гл. Фасмер, 1, 228 (там агляд і іншых версій).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́дступ ’вольнае месца, якое пакідаецца ў пачатку радка рукапіснага або друкаванага тэксту’ (БРС); ’адкрытая прастора паміж лясамі, дварамі, будынкамі’ (Яшк.). Рус. о́тступ, укр. ві́дступ, польск. odstęp, чэш. odstup, серб.-харв. о̀дступ, балг. отстъп, макед. отстап. Аддзеяслоўнае ўтварэнне да адступіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́звалак ’брус у калёсах, што ляжыць на пярэдняй восі’ (навагр., Шатал.). Гл. ву́залавак ’тс’, магчымы ўплыў з боку дзеяслоўных форм тыпу узваліць ’пакласці што-небудзь цяжкае’, узвалачы ’сцягнуць наверх і інш.’; падабенства да узвалак ’высокае, узвышанае месца’, відаць, выпадковае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вучы́лішча ’спецыяльная навучальная ўстанова’ (БРС, КТС); ’школа’ (Касп., Бяльк.), рус. учи́лище, чэш. učiliště, славен. učilišče ’вучылішча, школа’, серб.-харв. учили́ште, макед. училиште ’школа’, балг. учи́лище ’тс’. Утворана ад асновы *učil‑ пры дапамозе суфікса, які абазначае месца дзеяння, гл. вучыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́сіца1 ’птушка лысуха, Fulica atra’. Да лы́сы (гл.). Птушка мае на ілбе белую лысіну. Гл. яшчэ лыска, лысоха ’тс’.

Лы́сіца2 ’неўрадлівае поле’ (калінк., Выг.), ’непакрытае расліннасцю месца’ (маг., мін., Лемц.). Да лы́сы (гл.). Параўн. і лысіна ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)