likewise [ˈlaɪkwaɪz] adv.

1. fml падо́бна, такі́м са́мым чы́нам;

Watch him and do likewise. Сачы за ім і дзейнічай такім самым чынам.

2. infml (у адказ на прывітанне або ветлівую заўвагу) такса́ма;

Glad to meet you. – Likewise. Вельмі прыемна пазнаёміцца. – I мне таксама.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

lousy [ˈlaʊsi] adj. infml

1. непрые́мны, агі́дны, ве́льмі благі́, дрэ́нны;

What lousy weather! Якое паскуднае надвор’е!;

I feel lousy today. Я сёння адчуваю сябе дрэнна.

2. (with) по́ўны (чаго-н.), бага́ты (на што-н.);

The town is lousy with tourists. Горад кішыць турыстамі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

perform [pəˈfɔ:m] v.

1. выко́нваць, рабі́ць; працава́ць;

perform an experiment право́дзіць эксперыме́нт;

perform an operation рабі́ць апера́цыю;

How is the new machine perfor ming? Як працуе новая машына?

2. theatre, mus. выко́нваць;

She performed (her part) very well. Яна сыграла (сваю ролю) вельмі добра.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

prickly [ˈprɪkli] adj.

1. калю́чы;

prickly bushes калю́чыя кусты́

2. які́ адчувае пако́лванне, калаццё;

a prickly sensation адчува́нне пако́лвання

3. які́ прычыняе турбо́ты

4. infml запа́льчывы; раздражня́льны; зласлі́вы;

He was in a very prickly mood that morning. Ён быў вельмі раздражнёны той раніцай.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

swift​2 [swɪft] adj.

1. ху́ткі, жва́вы, шпа́ркі;

a swift glance ху́ткі по́зірк

2. паспе́шлівы, імклі́вы, імгне́нны;

swift to anger запа́льчывы;

swift to take offence ве́льмі крыўдлі́вы;

be swift to imagine smth. быць фантазёрам

♦

as swift as an arrow ху́ткі як страла́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Бугаі́ ягады буякі, Vaccinium uliginosum L.’ (Кіс.). Паколькі сувязь з буга́й ’бык’, як і з буя́к ’бык’ (параўн. буякі́ ’Vacc. ulig.’), вельмі няпэўная (гл. падрабязна пад буякі́), то можна меркаваць з пэўнай верагоднасцю аб другасным паходжанні назвы. Буякі́ пры запазычанні ў іншыя дыялекту асэнсавалася як слова, звязанае з буя́к ’бык’, і яго «пераклалі» іншым словам для абазначэння «быка» — буга́й.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурды́к! ’бух, шась’, бурды́хнуцца ’ўпасці’ (Бяльк.). Параўн. рус. бурды́чить ’дабрадушна бурчаць’, бурдыха́ться ’борацца, дужацца’, бурде́ть ’быць незадаволеным; бурчаць’; ’шумець (пра камароў)’. Параўн. яшчэ бел. бурды́ль, бурды́ц! Можна вылучыць гукапераймальную аснову бурд‑, якая дала шмат утварэнняў з рознымі суфіксамі. Параўн. з іншых моў: чэш. burda ’чалавек, што вельмі шуміць’, brduc! ’бух!’, польск. дыял. brduc! (гл. Махэк₂, 66, 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурды́ль ’бурбалка, пухір’ (Нас., Інстр. I, Юрч., Бяльк., Яўс.). Сюды ж бурду́ль ’вадыр, пухір’ (Бяльк.), бурдулёк ’бурбалка’ (Бяльк.), бурдулі́ ’бурбалкі на лужынах, калі ідзе дождж’ (КЭС). Рус. бурды́ль ’бурбалка’, бурду́ль ’бурбалка, пухір’. Не вельмі яснае слова. Можа, метатэза з булды́рь (гл.). Такая магчымасць тлумачэння ў СРНГ, 3, 285. Але не выключаецца і гукапераймальнае паходжанне (параўн. бурды́р, бурды́к!, бурды́хнуцца).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Варца́ць, ворца́ть ’ванітаваць (пра дзяцей)’ (Мядзв.). Мядзведкі заўважае, што адносна дарослых ужываецца козлы драть або вынитова́ть. Рус. (смал.) варца́ть ’ванітаваць’, варца́ки ’ваніты’. Не вельмі яснае слова. Можна меркаваць, што гэта запазычанне (з трансфармацыяй, перастаноўка гукаў) з польск. дыял. wracać ’ванітаваць’ (яно вядома як польскі правінцыялізм на Украіне; гл. Карловіч, 6, 161). Параўн. форму вараца́ць ’нудзіць’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вечары́цца 1, мсцісл. вічарі́цца ’пазніцца’ (Бяльк.) утворана ад вечар (гл.) ’частка сутак, якая папярэднічае ночы’, па ўзору пазні́цца (той самы канчатак); перанос семантыкі грунтуецца на тым факце, што вечар — позняя пара сутак, бо перад ім (пасля дня) ёсць надвячорак са змрокам; параўн. рус. кастр. ве́чере ’вельмі позна’, калуж. вечере́е ’пазней вечарам’.

Вечары́цца 2 ’цямнець’ (Нас.). Да вечарэ́ць (< večerěti > večeriti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)