радыёлі́нія, ‑і, ж.

1. Сукупнасць радыёканалаў, якія працуюць паралельна або паслядоўна.

2. Спектральная лінія выпрамянення хімічнага элемента або злучэння ў дыяпазоне радыёхваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэлі́гія, ‑і, ж.

Адна з форм грамадскай свядомасці — сукупнасць містычных уяўленняў, якія грунтуюцца на веры ў звышнатуральныя сілы і істоты (багоў, духаў).

[Лац. religio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юсты́цыя, ‑і, ж.

1. Правасуддзе, судаводства. Савецкая юстыцыя. Буржуазная юстыцыя.

2. Сукупнасць дзяржаўных органаў, якія займаюцца судаводствам; сістэма судовых устаноў. Міністэрства юстыцыі.

[Лац. justitia — справядлівасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Классукупнасць прадметаў, з’яў, аб’яднаных на аснове якіх-небудзь агульных прымет’, ’вялікая група людзей, аб’яднаных аднолькавымі адносінамі да сродкаў вытворчасці’, ’падраздзяленне школы’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. класс з франц. classe (Шанскі, 2, 8, 145–146).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АЭРАСФЕ́РА

(ад аэра... + сфера),

сукупнасць наземнай атмасферы, глебавага і падглебавага паветра (падземнай трапасферы); адна з абалонак Зямлі.

т. 2, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пла́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Сукупнасць мастацтваў, якія ствараюць аб’ёмныя формы (скульптура, разьба; спец.).

2. Мастацтва рытмічных і грацыёзных рухаў цела.

3. Тое, што і пластычнасць (гл. пластычны ў 4 знач.).

|| прым. пласты́чны, -ая,-ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́стаўка, -і, ДМ -таўцы, мн. -і, -тавак, ж.

Сукупнасць прадметаў, размешчаных дзе-н. для агляду, а таксама месца, дзе яны сабраны.

Сельскагаспадарчая в.

В. карцін.

В.-продаж (з прадажай экспанатаў).

|| прым. вы́ставачны, -ая, -ае.

Выставачная зала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аргані́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Усякая жывая істота, расліна.

Развіццё арганізмаў.

2. Сукупнасць фізічных і духоўных уласцівасцей чалавека.

Здаровы а.

3. Складанае арганізаванае адзінства (перан.).

Дзяржаўны а.

|| прым. аргані́зменны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

літарату́ра, ‑ы, ж.

1. Сукупнасць твораў пісьменнасці таго ці іншага народа.

2. Від мастацтва, характэрнай рысай якога з’яўляецца стварэнне мастацкіх вобразаў пры дапамозе слова, мовы; творы гэтага віду мастацтва. Руская літаратура. Беларуская літаратура.

3. Сукупнасць друкаваных твораў якой‑н. галіны ведаў, па якому‑н. спецыяльнаму пытанню. Палітычная літаратура. Тэхнічная літаратура.

•••

Мастацкая літаратура — тое, што і літаратура (у 2 знач.).

[Лац. litteratura.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыпа́ж, ‑у, м.

1. Сукупнасць тыпаў, узораў, мадэлей якіх‑н. дэталей. Тыпаж самалётаў. Пашырэнне тыпажу металаапрацоўчых станкоў.

2. Сукупнасць прыкмет, характэрных для якога‑н. грамадскага разраду, тыпу людзей. Сацыяльны тыпаж. □ Тыпаж бярэцца сакавіты, персанажы выкрываюць сябе праз учынкі, без надакучлівага маралізавання. Лужанін.

3. Акцёр з яркай характэрнай знешнасцю, які падыходзіць па сваіх даных для пэўнай ролі.

[Фр. typage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)