1. Невялікая ніша ў сцяне печы. У хаце, пад вялікай рамкай з фотакартачкамі, стаяў стол, засланы белым .. абрусам.. Насупраць, у кутку — печ з мноствам пячурак.Сіняўскі.
2. Невялічкая печка. У рэдакцыйным пакоі няўтульна і холадна. Гудзе чыгунная пячурка.Хведаровіч.У зямлянцы нічога не змянілася: па-ранейшаму пахла травамі, зімою весела шумеў у пячурцы агонь.Васілеўская.
3.Абл. Ніша збоку прыпечка, куды заграбаюць вуголле, попел. Маці загрэбла ў пячурку вуголле і ў куток печы паставіла два невялічкія гаршкі.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Навіцца, наматацца на што‑н. Канат накруціўся на барабан.
2.перан.Разм. Многа, доўга пахадзіць, паклапатаць, стаміцца ад клопатаў. Накруцілася гаспадыня за раніцу каля печы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпу́дрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Злёгку напудрыць. Прыпудрыць нос.// Злёгку засыпаць; прыцерушыць. А там [у лузе] трава — касцу па плечы, А там раса — буйней гароху, А там, як цёплы прысак з печы, Прыпудрыў лёгкі пыл дарогу.Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
венік / асаджаны: мятла, мяцёлка / для падмятання ў печы: памяло / сцёрты: дзяркач; памяценнік, гальнік (абл.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
по́пел, -лу м. пе́пел; зола́ж.;
п. ад папяро́сы — пе́пел от папиро́сы;
ператвары́цца ў п. — преврати́ться в пе́пел;
выграба́ць п. з пе́чы — выгреба́ть золу́ из пе́чи
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пасахі́, посохі ’вугал ля печы, дзе стаяць вілы, качэргі’ (Нікан.). Зборны назоўнік ад посах, палес.посох ’кіёк’ (ТС), які праз рус.посох, ст.-рус.посохъ са ст.-слав. посохъ. Да саха (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пажа́рышча, ‑а, н.
Месца, дзе быў пажар; тое, што засталося пасля пажару. А завіруха гудзела, памятала гурбы, прыкрывала снегам чорныя галавешкі пажарышча.Лынькоў.На дварах наўсцяж яшчэ дымяць пажарышчы, стаяць чорныя, абвугленыя дрэвы, нялюдска вытыркаюцца закопчаныя печы.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
1. Пасунуўшы, перамясціць, паставіць на другое месца. Перасунуць канапу. Перасунуць гаршкі ў печы. □ Кацярына сама перасунула шафу бліжэй да грубкі, каб схаваць ложак ад чужога вока.Ваданосаў.
2. Пасунуць далей, чым трэба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халадэ́ча, ‑ы, ж.
Моцны холад. [Бацька:] — Надзень [Кастусь] пінжак, так прастынеш, прастудзішся. Гэта ж такая халадэча.Галавач.У нас даўно ўжо не было чым прапаліць у печы, і ў хаце стаяла такая халадэча, што бадай цяплей было на дварэ.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЮМІНАТЭРМІ́Я (ад алюміній + грэч. thermē цяпло),
від металатэрміі; тэрмічны працэс, заснаваны на аднаўленні парашкападобным алюмініем кіслародных злучэнняў металаў.
Адбываецца ў плавільнай шахце ці тыглі, куды засыпаецца парашкападобная шыхта, якая падпальваецца з дапамогай запальнай сумесі. Пры гарэнні развіваецца высокая т-ра (да 3000 °C), цеплата рэакцыі складае не менш за 2300 кДж/кг сумесі. Калі цеплата рэакцыі меншая, то сумесь вокісу металу з алюмініем падаграваюць у эл.печы (алюмінатэрмія электрапечная), калі пры аднаўленні вылучаецца вял. колькасць цяпла (без дадатковага яго падвядзення), ажыццяўляецца алюмінатэрмія пазапечная. Алюмінатэрмія выкарыстоўваецца для награвання і расплаўлення кантаў метал. вырабаў, што зварваюцца (напр., пры тэрмічнай зварцы рэек), для запальных сумесяў, у металургіі для атрымання з аксідаў металаў і сплаваў (безвугляродзістых металаў, ферасплаваў, лігатур).