1. Прыхільнік і паслядоўнік рамантызму (у 1 і 2 знач.).
2. Той, хто схільны да летуценнасці, да ідэалізацыі рэчаіснасці. Клебер не быў ні лірык, ні рамантык. Далягляд, над якім паднялося сонца, нічога не гаварыў яго сэрцу.Чорны.Абое [Алік з жонкай] былі рамантыкі, абое праз ружовыя акуляры глядзелі на будучыню.Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́чань, -чня, мн. -чні, -чняў, м.
1. Той, хто вучыцца ў школе ці ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы.
В. сярэдняй школы.
В. рамеснага вучылішча.
2. Той, хто вучыцца чаму-н. у каго-н.
В. шаўца.
В. слесара.
3.Паслядоўнік чыйго-н. вучэння (да 2 знач.); той, хто вывучыў што-н. пад кіраўніцтвам каго-н.
В. славутага генетыка Вавілава.
Дастойны в. свайго настаўніка.
|| ж.вучані́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым.вучнёўскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
матэрыялі́ст
(фр. matérialiste, ад лац. materialis = рэчыўны)
1) паслядоўнік філасофскага матэрыялізму;
2) перан. асоба, якая падыходзіць да ўсяго з пункту погляду матэрыяльных выгад для сябе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Чалавек, які вызначаецца практычным падыходам да жыцця, цвярозымі адносінамі да рэальных абставін. Убраны кветкамі быў і вялікі патрэт найвыдатнейшага летуценніка і найвялікшага рэаліста — Леніна.Дубоўка.
2. Прадстаўнік рэалізму ў літаратуры, мастацтве. Пісьменнік-рэаліст. Мастак-рэаліст.
3. У дарэвалюцыйнай Расіі — вучань рэальнага вучылішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фармалі́ст
(фр. formaliste, ад лац. formalis = які датычыцца формы)
1) той, хто фармальна ставіцца да чаго-н. са шкодай для справы;
2) паслядоўнікфармалізму 2.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
утылітары́ст
(фр. utilitariste, ад лац. utilitas = карысць)
1) паслядоўнікутылітарызму 1;
2) чалавек, які імкнецца з усяго мець выгаду, карысць, расцэньвае ўсё з вузкапрактычнага пункту гледжання.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ідэалі́ст, ‑а, М ‑сне, м.
1.Паслядоўнік ідэалістычнай філасофіі. Гегель быў ідэаліст, г. зн. для яго мыслі нашай галавы былі не адлюстраваннямі, больш-менш абстрактнымі, сапраўдных рэчаў і працэсаў, а, наадварот, рэчы і развіццё іх былі для Гегеля толькі ўвасобленымі адлюстраваннямі нейкай «ідэі», якая існавала недзе яшчэ да ўзнікнення свету.Энгельс.
2.Разм. Чалавек, схільны ідэалізаваць, прыхарошваць рэчаіснасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАРГАМЫ́ЖСКІ Аляксандр Сяргеевіч (17.2.1813, с. Троіцкае Тульскай вобл., Расія — 17.1.1869),
рускі кампазітар; адзін з заснавальнікаў рус. класічнай муз. школы (разам з М.Глінкам). Атрымаў рознабаковую (у т. л.муз.) хатнюю адукацыю. Паслядоўнік Глінкі, самабытна развіваў яго традыцыі. Верны асн. прынцыпам народнасці, нац. характэрнасці музыкі, Д. праклаў новыя шляхі ў рус.муз. мастацтве, абнавіў прыёмы і сродкі муз. выразнасці. Яго найб. вядомы твор — опера «Русалка» (1856) знаменавала нараджэнне новага жанру — нар.-бытавой псіхал.муз. драмы. На аснове меладызаванага рэчытатыву, блізкага да жывых інтанацый гаворкі, стварыў тып рэчытатыўнай оперы («Каменны госць» на тэкст А.Пушкіна; скончана Ц.Кюі і М.Рымскім-Корсакавым, 1872). Д. ўпершыню ўвасобіў у музыцы тэму сац. няроўнасці, узбагаціў жанры вак. лірыкі: рамансы «Я вас любіў», «Вяселле», «Начны зефір», «І сумна, і нудна», песня «Млынар», драм. песня «Стары капрал», сатыр.-камічныя песні «Чарвяк», «Тытулярны саветнік». З інш. твораў: опера «Эсмеральда» (1847), опера-балет «Трыумф Вакха» (1848); для аркестра: жарт-фантазія «Баба-яга, або 3 Волгі nach Riga» (1862), «Маларасійскі казачок» (1864), «Чухонская фантазія» (1867). Д. акрэсліў новыя шляхі ў оперным і камерна-вак. жанрах, якія вядуць да творчасці М.Мусаргскага, П.Чайкоўскага і інш.рус. кампазітараў.
Літ. тв.: Избр. письма. Вып. 1. М., 1952.
Літ.:
Пекелис М. Даргомыжский и народная песня. М.; Л., 1951;
Яго ж. А.С.Даргомыжский и его окружение. Т. 1—3. М., 1966—83;
Скудина Г. Даргомыжский — восхождение к правде // Муз. жизнь. 1984. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эпіго́н
(фр. épigone, ад гр. epigonos = нашчадак)
паслядоўнік якога-н. навуковага, палітычнага, мастацкага напрамку, які механічна паўтарае ідэі і метады сваіх папярэднікаў і нічога не ўносіць новага сам.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ву́чаньм. (у школе) Schüler m -s, -;
до́бры ву́чань ein gúter Schüler;
пе́ршы ву́чань Klássenerste (sub) m -n, -n
2. (на прадпрыемстве) Léhrling m -s, -e;
ву́чань устано́вы прафесі́йнага навуча́ння Berúfsschüler m;
3. (паслядоўнік) Schüler m; Ánhänger m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)