паслядо́ўнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паслядо́ўнік паслядо́ўнікі
Р. паслядо́ўніка паслядо́ўнікаў
Д. паслядо́ўніку паслядо́ўнікам
В. паслядо́ўніка паслядо́ўнікаў
Т. паслядо́ўнікам паслядо́ўнікамі
М. паслядо́ўніку паслядо́ўніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паслядо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які прытрымліваецца якога-н. вучэння і кіруецца ім у сваёй дзейнасці.

П.

Скарыны.

|| ж. паслядо́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паслядо́ўнік м. после́дователь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паслядо́ўнік, ‑а, м.

Той, хто прытрымліваецца чыіх‑н. поглядаў, якога‑н. вучэння і кіруецца імі ў сваёй дзейнасці; той, хто бярэ прыклад з каго‑н. Паслядоўнікі Аляксея Стаханава. □ Апавяданні Я. Коласа і яго паслядоўнікаў прасякнуты пафасам узвелічэння чалавека працы. Пшыркоў. У Сярмяжкі безліч паслядоўнікаў, свой багаты вопыт ён ахвотна перадае другім. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслядо́ўнік м. Ánhänger m -s, -, Náchfolger m -s, -; Nácheiferer m -s, - (іран. – пераймальнік)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Паслядо́ўнік ’той, хто прытрымліваецца чыіх-н. поглядаў і кіруецца імі ў жыцці’ (ТСБМ). Укр. послідо́вник ’тс’. Утвораны ад прыметніка паслядоўны (і суфікса ‑ік) або гэта калька з рус. последователь < ст.-слав. послѣдьствовати.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

после́дователь паслядо́ўнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агно́стык, -а, мн. -і, -аў, м.

Паслядоўнік агнастыцызму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

follower [ˈfɒləʊə] n. паслядо́ўнік; перае́мнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пазітыві́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік пазітывізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)