НЕАДО́ЛЬНАЯ СІ́ЛА, форс-мажор (лац. vis major, франц. force majeure) у праве, падзеі, надзвычайныя абставіны, якія не могуць быць прадугледжаны, прадухілены або ліквідаваны якімі-н. мерамі. Да Н.с. ў заканадаўстве і дагаворнай практыцы адносяць стыхійныя бедствы (напр., землетрасенні, навадненні) і інш. непрадбачаныя і непазбежныя абставіны. У выніку Н.с. адзін з бакоў у цывільна-прававых адносінах міжвольна становіцца прычынай страт другому. У такой сітуацыі Н.с. з’яўляецца акалічнасцю, якая вызваляе ад адказнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫВА́ЛЬШЧЫНА, быль,
жанр няказкавай прозы, прымхлівы аповяд пра падзеі, звязаныя з міфалагічнымі персанажамі, дэманічнымі істотамі (лясун, вадзянік, русалкі, ведзьма, ваўкалак, пярэварацень і інш.), пра мерцвякоў, зачараваныя скарбы, чарцей і г.д. Сустракаюцца ў слав. і інш. народаў. Бывальшчына найчасцей перадае быццам бы рэальны факт, але выкарыстоўвае фантазію, маст. выдумку. У адрозненне ад блізкіх па змесце былічак апавяданне ў бывальшчыне часта ідзе ад трэцяй асобы. Аповяд у бывальшчыне, страціўшы рысы ўспамінаў рэальнага відавочніка падзеі, набывае самастойнае бытаванне і адносную сюжэтную ўстойлівасць у варыянтах. Бывальшчыне характэрна сувязь з традыц. вераваннямі, прымеркаванасць да пэўнай мясцовасці, абагульненасць і фабульнасць. Бел. бывальшчыны запісвалі П.Шпілеўскі, М.Федароўскі, А.Сержпутоўскі, У.Дабравольскі, Л.Бараг і інш. фалькларысты, апрацоўвалі Я.Баршчэўскі («Шляхціц Завальня»), Я.Колас і інш. пісьменнікі.
Літ.:
Никифоровский Н.Я. Нечистики: Свод простонар. в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе. Вильна, 1907;
Бараг Л.Г. Сказочная фантастика и народные верования: (По материалам бел. фольклора) // Сов. этнография. 1966. № 5;
Малорусские народные предания и рассказы: Свод Михаила Драгоманова. Киев, 1876;
Максимов С.В. Нечистая, неведомая и крестная сила. СПб., 1994;
Померанцева Э.В. Мифологические персонажи в русском фольклоре. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Траге́дыя ’драматычны твор, падзеі якога заканчваюцца смерцю героя’, ’жудасная, страшная падзея; няшчасце’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), траге́дзія ’тс’ (Ласт.), ст.-бел.трагедия, траедия ’трагедыя, няшчасце’ (1598 г.). Запазычана са ст.-польск.tragedyja, trajedyja (XVI ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 163), якое праз лац.tragoedia са ст.-грэч.τραγῴδία < τράγος ’казёл’ і ῴδή ’песня, спеў’ — літаральна песня казлоў: выконвалася пад час урачыстасцей, прысвечаных богу ўрадлівасці Дыянісу сатырамі (паўлюдзьмі-паўказламі; світа Дыяніса). Параўн. няўдалую кальку ў ц.-слав. мове XI ст. — козьлогласование (Фасмер, 4, 92; Голуб-Ліер, 485; Чарных, 2, 255–256; ЕСУМ, 5, 615).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
амярцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Страціць адчувальнасць, зрабіцца мёртвым (пра клеткі, тканкі і пад.).
2.перан. Страціць рухомасць пад уплывам чаго‑н. Амярцвець ад жаху.// Перастаць быць ажыўленым, заціхнуць. Вуліцы амярцвелі.// Пазбавіцца маральных сіл; адчуць спустошанасць; перастаць актыўна рэагаваць на падзеі. Душа амярцвела.
3.перан. Страціць жыццёвасць, значэнне; аджыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каменці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
1. Даць (даваць) каментарый, каментарыі да якога‑н. тэксту. Каменціраваць помнік старажытнай пісьменнасці.
2. Абмяркоўваць, тлумачыць што‑н., рабіць свае заўвагі аб чым‑н. Каменціраваць спектакль. □ — Вярнуўся ўчора, — скорагаворкай паведамляла Таццяна Цімафееўна пра дырэктара завода, не адважваючыся, аднак, адкрыта каменціраваць гэтыя падзеі.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэклама́цыя, ‑і, ж.
Выразнае чытанне мастацкіх твораў на памяць; майстэрства выразнага чытання. Шапятовіч праваліўся з сваёй дэкламацыяй: сам ледзь не плакаў, чытаючы творы, а хлопцы засталіся абыякавымі.Кучар.//перан. Штучна прыўзнятая манера гаварыць. Сустракаюцца ў .. [зборніку] і творы, якія з’яўляюцца мімалётным водгукам на падзеі, і творы, у якіх пачуццё падменена дэкламацыяй.Шкраба.
[Ад лац. deklamatio — выпрацоўка красамоўства.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разы́грывацца
1. (праакцёраі г. д.) sich éinspielen;
2. (прабуру, страсціі г. д.) áusbrechen*vi (s); ímmer héftiger wérden (праболь); sich ábspielen (прападзеі); verlóst [áusglost, áusgespielt] wérden (улатарэіі г. д.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
occasional[əˈkeɪʒənl]adj.
1. выпадко́вы, рэ́дкі, нерэгуля́рны;
There will be occasional thunderstorms. Магчымы навальніцы;
She pays us an occasional visit. Яна зрэдку нас наведвае.
2.fml прымеркава́ны да яко́й-н.падзе́і/наго́ды (аб прамове, літаратурным ці музычным творы і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
во́дгук, ‑у, м.
1. Адбіццё гуку; водгулле, рэха. Затрашчала галлё — панёсся водгук.Гартны.// Слабы гук, які даносіцца здалёку. З ветрам, што кідаўся зверху,.. даносіліся водгукі нейкіх слоў, крыку.Лынькоў.
2.перан. Спачувальныя адносіны, салідарнасць з чым‑н. Шырокі водгук. □ Я веру, песень маіх кліч бунтарскі Знаходзіць водгук будзе ў сэрцах братніх.Купала.Водгук на чужое гора жыў у.. сэрцы [Ядвісі].Колас.
3.перан. Тое, што з’яўляецца вынікам чаго‑н., адказам на якія‑н. падзеі, з’явы. Рэвалюцыйныя падзеі знайшлі магутны водгук у дакастрычніцкай беларускай літаратуры.Пшыркоў.Творы [Лынькова, Чорнага, Труса] з явіліся гарачым водгукам на хвалюючыя пытанні свайго часу.Казека.
4.Разм. Тое, што і водзыў (у 1 знач.). Кніга водгукаў. □ Вялікую цікавасць мелі.. [Купалавы] водгукі аб.. паэзіі Адама Міцкевіча.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАШЫ́РАЎ (Гумер Башыравіч) (н. 7.1.1901, с. Янга-Сала Арскага р-на, Татарстан),
татарскі пісьменнік. Літ. дзейнасць пачаў у 1931 (апавяданне «Кроў Хашыма»), Збіраў і даследаваў тат. фальклор, які паўплываў на характар яго творчасці. У творах падзеіграмадз. і Вял.Айч. войнаў, жыццё вёскі (аповесці «Сіваш», 1937; «Родны край — зялёная мая калыска», 1967; зб-кі апавяданняў «Помста», 1942; «Гарманіст», 1943; раманы «Гонар», 1948, Дзярж. прэмія СССР 1951; «Добрай раніцы», 1963; «Сем крыніц Алтынбікэ», кн. 1—2, 1977—78.