Неабходнасць чаго‑н., патрэбнасць. Лабановіч, наколькі мог, тлумачыў старасту, што і дзяўчаткам таксама вучыцца трэба, і даводзіў, скуль гэта патрэба вынікае.Колас.[Кацярына:] Я не так сабе прыйшла, патрэба ёсць.Крапіва.[Андрэй] ніяк не мог уцяміць, якая патрэба прывяла да яго самога Мікалая Мікалаевіча.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІ́НСКІ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР «ДЗЕ́-Я?».
Засн. ў 1987 у Мінску як тэатр-студыя пад кіраўніцтвам М.Трухана і В.Баркоўскага. З 1992 сучасная назва. Маст. кіраўнік Трухан (да 1999). У рэпертуары т-ра студыйнага перыяду драма «Шрамы» Я.Шабана, казка «Кот у ботах» паводле Ш.Перо, камедыі «Андантэ» і «Кватэра Каламбіны» Л.Петрушэўскай, драм. трылогія «Эцюды памяці зямлі Беларускай» («Роспач») паводле твораў У.Караткевіча, «Імжа» паводле п’есы І.Кофты «Халопская вайна», «Рагнеда» Н.Рапы — своеасаблівы творчы маніфест калектыву, які абвясціў яго маст. і грамадз. заклапочанасць вывучэннем і творчым адлюстраваннем менталітэту бел. народа. Значнай маст. з’явай жыцця т-ра 1990-х г. сталі пастаноўкі твораў Ф.Аляхновіча: «Здань» — псіхал. кантамінацыя сімволіка-містычных драм «Страхі жыцця» і «Цені», фальк. камедыя «Чорт і баба», спектакль «Круці...» паводле сцэн. гратэску «Круці не круці — трэба памярці» і кн. «У капцюрох ГПУ». З інш. пастановак найб. значныя: філас. драма-малітва «Распад» паводле п’ес У.Шэкспіра, камедыя «Жаніцьба» М.Гогаля і сцэн. паэма «Мёртвыя душы» паводле яго аднайм. рамана, камедыя «Каханне — кніга залатая» А.Талстога, біблейскі фарс «Дзевяты прапаведнік» Е.Юрандота, казкі-прыпавесці «Барановы кароль» Трухана, «Дзіва-казка» В.Острава і інш. Сярод акцёраў т-ра: Л.Баталава, Г.Гатоўчыц, Т.Міронава, І.Падлівальчаў, Т.Папова, А.Сушко, Г.Чарнабаева і інш. Спектаклі ставілі Трухан, Баркоўскі, М.Дзінаў, І.Мацкевіч і інш.
Л.А.Лявонава.
Мінскі Драматычны тэатр «Дзе-Я?»Сцэна са спектакля «Чорт і баба» Ф.Аляхновіча Сцэна са спектакля «Жаніцьба» М.Гогаля.Мінскі Драматычны тэатр «Дзе-Я?»Сцэна са спектакля «Жаніцьба» М.Гогаля Сцэна са спектакля «Чорт і баба» Ф.Аляхновіча.
спроба захопу ўлады ў Баварыі нацыстамі і праварадыкаламі пад кіраўніцтвам А.Гітлера і Э.Людэндорфа (далучыўся па просьбе Гітлера) 8—9 ліст. Адбыўся ва ўмовах рэв. крызісу 1923 у Германіі і пад уплывам паспяховага паходу на Рым 1922італьян. фашыстаў. Быў накіраваны супраць Веймарскай рэспублікі. Увечары 8 ліст. 600 узбр. нацысцкіх штурмавікоў (гл.СА) на чале з Гітлерам уварваліся ў мюнхенскую піўную залу «Бюргербройкелер» (адсюль назва путчу), дзе праходзіў афіц. мітынг з удзелам кіраўнікоў Баварыі Г. фон Кара (в.а. прэм’ер-міністра), ген. О. фон Лосава (каманд.ўзбр. сіламі) і палк. Г. фон Зайсера (нач. паліцыі); Гітлер абвясціў пачатак «нац. рэвалюцыі» і стварэнне новага ўрада. Змушаныя на словах далучыцца да «рэвалюцыянераў» і іх урада, Кар, Лосаў і Зайсер пазней здолелі ўцячы і па загадзе з Берліна мабілізавалі сілы для ліквідацыі путчу. Удзень 9 ліст. 3-тысячную калону ўзбр. путчыстаў на чале з Гітлерам, Людорфам Людэндорфам, Г.Герынгам і інш. сустрэлі ў цэнтры Мюнхена каля 100 узбр. паліцэйскіх. Пасля кароткай перастрэлкі, у ходзе якой загінулі 16 нацыстаў і 3 паліцэйскія, путчысты разбегліся. Правал путчу стаў падставай для забароны Нацыянал-сацыялісцкай партыі (да 1925), арышту і зняволення за дзярж. здраду яго лідэраў. Але асвятленне гэтай падзеі ў друку прынесла Гітлеру і яго партыі агульнагерм. вядомасць. Няўдалая спроба путчу навяла Гітлера на думку, што ў далейшым нацысцкай партыі трэба дамагацца ўлады законнымі, парламенцкімі, а не гвалтоўнымі сродкамі.
Літ.:
Мазер В. Адольф Гитлер: Пер. с нем. Мн., 2000;
Тоталитаризм в Европе XX в.: Из истории идеологий, движений, режимов и их преодоления. М., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
destroy
[dɪˈstrɔɪ]
v.t.
1) зьнішча́ць; разбура́ць, раскі́дваць
to destroy all hope — разьбі́ць усе́ спадзява́ньні
2) касава́ць
The exceptions do not destroy the authority of the rule — Вы́няткі не касу́юць слу́шнасьці пра́віла
3) забіва́ць
The horse had to be destroyed — Каня́трэ́ба было́ забі́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
павыко́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выкасіць усё або што‑н. у многіх месцах, усюды. Павыкошваць пустазелле на палетках. Павыкошваць усе лугі. □ [Рыхцер:] — Касавіца ў нас прайшла як трэба — нідзе травінкі не асталося, усюды павыкошвалі...Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перако́нанасць, ‑і, ж.
Цвёрдая ўпэўненасць у чым‑н.; перакананасць. [Старшыня:] — Адно толькі трэба: жывое жаданне, цвёрдая пераконанасць у перавазе калектыўнай формы гаспадаркі над старой, распыленай, дробнай.Колас.[Антона] здзівілі не словы, а іх інтанацыя, пераконанасць Клаўдзі.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.(1і2ас.неўжыв.). Папячыся больш, чым трэба, вельмі доўга, запячыся вельмі моцна. Перапёкся хлеб.
2.Разм. Ператрэцца на сонцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разаспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.
Разм. Моцна заснуўшы, праспаць даўжэй звычайнага, заснуць надоўга. Андрэй сама разаспаўся, не хацелася ўставаць, але сонца даўно пераваліла за паўдня, гарачыня апала, трэба было зноў весці коней на пашу.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цётачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Ласк.да цётка. Сціснуў губы доктар, пастаяў трошкі, падумаў: — Не можам, цётачка, нічым памагчы твайму сыну.Крапіва.[Камбрыг:] — Трэба туды [у Праглую] завесці вось гэтую цётачку з дзяўчынкай.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трэ, трэ’ ‘трэба’ (ТСБМ, Гарэц., Некр. і Байк., Касп., Шат., Сержп. Казкі, Мат. Маг. 2, Арх. Вяр., Ян., ТС, ПСл, Сл. ПЗБ), сюды ж трэ́а ‘тс’ (Ян.; кобр., гродз., Кольб.), трэ́э ‘тс’ (Сержп. Прык. і прым.), а таксама тра ‘тс’ (КСТ, Булг., Сл. Брэс.). Параўн. укр.тре, тре́а ‘тс’, палес.тра ‘тс’: йак тра, то тра (Арк.), польск.trzea, trza ‘тс’, чэш.třa, třás ‘тс’, славац.tra ‘тс’, ст.-слав.трѣ ‘тс’. У выніку рэдукцыі з трэ́ба1 (гл.) у працэсе трансфармацыі ад назоўніка да прыслоўя (Карскі, 2, 354); не выключана, што гэтаму паспрыяла гаплалогія ў найбольш частотным спалучэнні трэба было > трэ было, параўн. трэ́ было́, трэ́бло (Хромчанка, Паўн.-маст. гав.), трэ́було (з у < ы, Сцяцко, БММ, 2, 204), trébała ‘тс’ (Варл.), трэ́бало ‘тс’ (Клундук) і інш.